Выбрать главу
Цвёрды, Нібы зямля, Плаўны, Hi бы вада, S, нібы вецер, Нястрымны Шлях ваяра —
Твой шлях.
32 Што адбылося, Хаваецца ад цябе I разглядае цябе Ca сховы: Супала Рэха з наўколлем, З прагалам — адлюстраванне.
Будзеш шукаць — зблукаеш, Будзеш гукаць — знямееш, Будзеш тужыць — Наплывуць аблокі I прывандруе дождж.
33 Едзе здалёк дружына Нужых ваяроў У край,
Што з табой заручыўся, Што даручаўся табе, Каб чыніць Свой суд i сваю расправу.
Мужчынам — загуба, Жанчынам i дзецям — Няволя, I прысак — Менску.
«Ні скаціны, Hi чалядзіна» — Адно Горкая прьімаўка Застанецца.
34 Дзіды нацэлены, Мечы ўзняты, Шчыты гатовы прыняць Заўзятыя ўдары.
Моўчкі Хмурлівае наваколле Удумваецца ў чалавека:
Чаму, Што зробіць ён, Тое будзе,
Што зробіцца з ім — Ніхто He адменіць?!.
35 Напярэсцігі сіле I напярэймы гвалту, Пераламаўшы свой шлях, Памкнеш Ад узгоркаў наваградскіх Да Нямігі.
Ніхто цябе тут Не чакаў: Знянацку Аб'явішся, нібы помета.
Спыніўшыся перад усімі, Глядзіш, Як збянтэжаныя заяры Адсоўваюцца ў абарону.
36 Ніколі ўжо не растане Гэты стаптаны снег, Не паржавеюць ніколі ўжо Гэтыя мечы, I не струхлеюць дзіды, I ўжо ніколі не будзе Канца Гэтай лютай бітве
На гэтых крывавых, З нябёсамі злучаных I ў наступнасць Упісаных, Берагах.
37 З дружынай сваёй — Уцалелай рэшткай — Кіруешся ў змрок Занямелага адвячорка.
I ўсё даўжэе адлегласць Між тым, Што было I што ёсць,
І ўсё больш Ты застается ў мінулым, I застаецца мінулае У будучыні Усё больш.
38 Накрэсліваюць шляхі У кнізе твайго жыцця Свае думныя ўзоры.
У бітвах, Паходах, Здзяйсненнях, Задумах, Стратах Мінае твой век I, мінаючы, набывае Тваё аблічча.
39 Ад'ехаўшы — Азірнешся:
Нізкае неба, Глыбокі, Зрушаны снег, I на снезе Мёртвыя ваяры — Свае i чужыя.
Так учынілася I хіба Можа ўчыніцца Інакш т а к о е ?
Toe, Што бачыш апошні раз, З табою развітвацца Не захоча.
40 Чуйнаю думкай — Ранаю чуйнай — Слухаеш рэчаіснасць.
Што набрыняла, Сабралася, Падступіла Да самай паверхні I аб'явіцца хоча?
Дзе неабходна Твая прысутнасць Е як Мусіш паводзіцца, Каб сваё Убіралася ў моц, А чужое Не мела моцы?
Усюды прысутнічаеш, Ba ўсіх Выпытваеш думку, Але сваю Нікому не адкрьшаеш, Але ў сваю Не ўпускаеш нікога.
41 Засвойваеш Iспазнаеш Cawrae большае, Што чалавек Можа, I самае большае Гэтаксама — Чаго не можа.
Бываеш У неба ў гасцях I ў пекла, Раішся з птушкамі, З гадамі, Ca звярамі, I там, Дзе для іншых — Мяжа, Для цябе —
Магчымасць.
42 Не можаш уваскрасіць Сваіх мёртвых Сяброў-ваяроў, Што палеглі ў бітве, Ды можаш Уваскрасіць I нанава ўвесці У займішча новага дня Замоўклую бітву —
Няхай сама Яна вызначае: Навошта Так непадзельна I так асобна Злучыліся ў чалавеку
З целам душа І з душою цела.
43 Згуба Бяжьщь па тваіх слядах, Табе падае руку Здрада, Дарогу табе заступае Жах.