Выбрать главу
А ты ўсё адно Застается жывым Заўсёды:
Раптоўны ратунак Цябе беражэ, Імгненнае выйсце Цябе пільнуе.
44 Не назіраў — A бачыў, Не слухаў — Ачуў, Крылаў не меў — A лётаў. Быў там, Куды сцежкі не дасягаюць, I рэчы, Якія не маюць наймення У мове людской,
Разумеў.
45 Нібы груганы — ахвяру, Цябе апаноўваюць Змрочныя, Горкія, Цяжкія думкі.
I не хапае На тэты раз моцы, Каб ix адпрэчыць, І не хапае На тэты раз шчасця, Каб ix адолець Iпавярнуць наўпроць. Звернуты вочы Углыб сябе.
Каб адразу Ўсё зведаць i вырашыць, Падаешся, Прымаючы выклік, Насустрач нязведанай долі —
Бядзе.
46 На чоўне З малымі сынамі, Апосталамі малымі, Нлывеш схаладнелай вадой Да супротных князёў — Хаўруснікаў i варагоўцаў.
Надоечы цалавалі Яны святы крыж, Прысягаючы, Што не прычыняць Табе аніякай шкоды. Але калі прыплывеш, Яны раптам Прысягу зломяць.
Даўся, Каб ашукалі, Ці зазірнуў У імглістую будучыню I згадзіўся:
Хай будзе, Што мае быць?!.
47 Зняволенага, цябе Вязуць князі-вераломцы У стольны Кіеў,
А Полацак Ідзе следам.
Цешыцца княскі двор I ходзіць глядзець На дзівоснага вязня,
А Полацак побач Тужыць.
Цябе замыкаюць У поруб-цямніцу: Цяпер, Што хочаш, рабі I, што хочаш, думай.
А Полацак ходзіць Па вуліцах Кіева I месцічаў водзіць Услед за сабой, I намаўляе на нешта. Табе аддаюць уладу, Князем вяльмуюць І на пасад узводзяць,
А Полацак за руку Бярэ цябе: Княжа, Ці не пара дадому?!.
48 Прастора Напружваецца, як цеціва, I час Скіроўваецца, Як страла, Па найкарацейшай дарозе.
Яшчэ не мінула ноч, А ты апынаешся ў дні, I тое, Што будзе заўтра, Распазнаеш сягоння.
49 Людзям чыніш суды, Князям Раздает гарады, Падзеям Дапамагаеш скласціся так, Як яны Гэтага хочуць.
Носіш — Выношваючы — у сабе Наступнасць I настаеш З яе.
50 Што здзейсніцца — Застанецца, А што застанецца — З часам Забудзе, Што азначала яно, Іпачне Сведчыць сябе самое.
Шчыльныя літары У летапісах пажоўклых Спыняюцца, Каб даўмецца, Д з е ты
I х т о.
51 Употайкі Сустракаешся са святым, Чыёй келляй — Падземныя сутарэнні,
I гэтаксама — Употайкі — З вешчуном.
Знаходзіш З абодвума імі Паразуменне, 3 абодвума імі Вядзеш гаворку Аб справе, Аб часе, Аб чалавеку.
З'ядноўваюцца ў табе Вышыня i глыбачыня, Зямля i нябёсы, Святло i цемра, Дзейсніцца, Тоячыся ад паверхні, Нязнаны Бог.
52 Вестку за весткай Прывозяць табе Ганцы.
Няма калі жыць, Як хацеў бы, Мусіш — Як дбае дзень, Як вымагае тыдзень. П'еш, як ваду, Бяду, Ясі, як хлеб, Гора.
Траціш сябе Дарэшть! I зноў, Страчваючы, Знаходзіш.
53 Уклаў у Сафію Сваю душу, I калі Звоняць званы, Дзе б ні быў, Усё роўна чуеш.
У намаганнях i ў спробах Жыццё Набывае ўсё больш аблічча, Што даспадобы Яму самому.
С в о й край, С в о й народ, С в а е гарады I с в а я Сафія,
I ты ім таксама Свой.
54 Гэтакі час: