Выбрать главу
Ён пахне Жывіцай i дымам.
Дарога Перацінае дарогу, Меч Абрушваецца на меч, Дружына Едзе насустрач дружыне, Ваяр Змагаецца з ваяром.
Гэткі час:
Выплаўляецца З горна нягодаў Народ, З прысаку Ўзводзіцца горад, З роспачы Творыцца моц.
55 Куюць кавалі З жалеза Кальчугі i латы —
На цела Яшчэ адно цела...
Аднак, Нібы не скончылася адно Жыццё, А другое Ужо настае,— У табе самім Ствараецца цела,
Якога Не можа ўгледзець Страла, Не можа намацаць Дзіда, Не можа параніць, Меч.
56 Як свігавіца-маланка, Калі набліжаецца навальніца, Малюе на небе Узоры свае, Высвятляеш Сабой рэчаіснасць I апярэджваеш вынік.
А за табою Грукаюць перуны, I згуба Ніяк не даўмеецца, Дзе цябе пераняць.
57 Будзь літасцівы да чалавека: Супротнікаў Не карай I вінаваўцам Не помсці.
Яны яшчэ Сябе не адрозвіваюць Ад абставін I супадаюць з мясцовасцю То лясістай, То балацістай, То ўзгорыстай...
Адкрывай У людзях i з'явах
Наступнасць, Дзе помсце Няма каму помсціць, А варажнечы Няма з кім варагаваць.
58 Ca сценаў Святой Сафіі Сыходзяць да палачанаў Апосталы I навучаюць праўдзе.
Хаваешся ад прызнання I распазнання У клопат гарачы I ў ім выяўляешся,
І глядзіш На постаць апостальскую, Як на свята, Дзе ты ўжо некалі быў.
59 Дужаецеся: Ён князь, А ты княжыч, Ты сын, А ён бацька, Ён жартам, А ты колькі змогі.
I ён цябе вучыць: «Калі цяжар Прыцісне да долу I ты не зможаш Скінуць яго — тады Выгукні: хопіць!..»
Выгукваў — Iвузел Развязваўся сам адразу I атуляла палёгка Ласкаваю хваляй.
Няма ўжо на свеце бацькі, I сам ты ўжо князь, A ўсё роўна Выгукваеш час ад часу, Быццам камусьці, нікому Дзіцячы заклён свой:
Хопіць!..
60 На сутыках шляхоў, На растоках рэк, Між у сходам i захадам, Поўднем i поўначчу, На зямлі, Заглыбленай у векавечнасць, Тваё гаспадарства.
Магніт — Прыцягваеш i збіраеш, I творыш Яшчэ не вядомы ў свеце, Але такі знаёмы Па постацях i вачах Народ.
61 Вось вам, сыны, падарункі: А гэта справы, А гэта з'явы, А гэта веды.
Куды памкнешся, Барыс? Чаго зажадаеш, Давыд? На што адважышся, Глеб? Дзе спынішся, Расціслаў? Як павядзешся, Раман? Чым задаволішся, Святаслаў?
Глядзіш на сыноў I імі Распазнаеш сябе.
62 Хочаш з усімі сустрэцца, A з кім — не маеш.
Ці заблудзіліся пасланцы, Ці забылі Само пасланне I не жадаюць успомніць?
Мяняе Воблікі свет, I шукае Пачатак бітва.
63 Зацята Чыесьці пагляды Скіроўваюцца да цябе, Упарта Чыесьці намеры Табе пярэчаць.
I, падыходзячы да мяжы Тваіх уладанняў, Гнуцца i ломяцца, Быццам дзіды, Чыесьці шляхі.
Перашкодай Стаўшы для сілы Хлуслівай i ганарлівай, У бітве самаадданай Знаходзіш паразуменне З сабой.
64 Хто даў табе Гэтую кнігу?
Радок за радком У ёй пакладзены словы, Але пакладзены — быццам Вывернуліся старонкі Ці сам Стаіш за напісаным...
Дбайна, Нібы ўспамінаеш уголас, Што некалі ведаў, Чытаеш, Ды раз за разам Спыняешся, хібіш — I раз за разам Нехта, хто бачыць праўдзіва, Падказвае, як належыць Чытаць, што чытаеш. Iсловы Звязваюцца паступова