Выбрать главу
У змест.
65 Там , за туманам...
Стаіць i глядзіць туманам Toe, што прызначае Табе сустрэчу I так прызначае, Што пра яе Ты сам здагадацца мусіш I мусіш сам Знайсці тое месца, Дзе, - I выбраць той час, Калі Табою аб'явіцца Toe.
66 Яшчэ не ўсё перажыў? Яшчэ не ўсё зведаў?
Увязнены ў сваім часе, Замкнёны ў сваіх, Такіх зменлівых, Днях i начах, Умееш выходзіць За межы часу:
Дзе безвыходнасць — Знаходзіш удачу, Дзе безнадзейнасць— Вынік, I дзе небяспека — Шлях.
67 Каб нават водсвету Не дайшло!.. Каб нават водгуку Не даляцела!..
Нібыта ў гарy, Што верхам Перакулілася і вядзе Да мэты, Якая сябе хавае, З паверхні Ўваходзіш углыбіню:
Iспраты — Яны ўжо сцежкі, I ціша — Яна ўжо розум, Iзмрок — Ужо зрок.
68 Роўнай дарогай, Якою яшчэ не хадзіў, Ідзеш I прыходзіш раптам Да загарадкі — Да заставы.
I гэтак жа раптам бачыш: Стаіць на дарозе Роўна перад табою Труна і, чагосьці Чакаючы, каля яе Натоўпяцца моўчкі людзі.
«Кладзіся — яна для цябе»
Пачуеш i ўсёю Сваёю істотаю дужай Пачутаму запярэчыш.
Збочыш, Нахілішся, Упадзеш I вымкнеш на той бок
Заставы.
69 Учынкі твае Адлучаюцца ад цябе І, адлучыўшыся, Пачынаюць Табе пярэчыць.
Аднойчы зірнеш У рачную плынь — I ўбачыш сябе Насупраць сябе, І міжволі Здзівішся:
Дзе падзеўся Князь малады I адкуль узяўся Стары?..
70 Недасканалае, не!..
Бы нанова Знаёмішся сам з сабою, Абмацваеш сваё цела. Ведаеш: Ім жывеш, Ведаеш: Ім паміраеш, I ведаеш яшчэ нешта Звыш гэтага...
І неўпрыкмет Toe, што клікала смутак I ўводзіла ў роспач, Зараз уводзіць у спадзяванне i радасць, Што не тлумачыцца, Кліча.
71 Вяртае прастора Людзям, Як рэха, Іхнія ўчынкі.
Няхай Вучыцца чалавек Адрозніваць, Што яму можна, А чаго — не...
I летапісы не тлумачаць Прычыны, Чаму так здараецца з чалавекам, A толькі сведчаць Аб смерці раптоўнай, Аб страце горкай Ды аб пакуце лютай.
72 Пойдзеш лясною, Пазначанай ледзьве, сцежкай Iдойдзеш Да той хаціны, Што некалі ўбачыў у сне.
Увойдзеш — Нікога няма, Апе ў печы Дыхае чырванню жар, На абрусе Ляжыць накроены скібамі хлеб I пахне Мёдам i зёлкамі збан:
Пачастунак госцю.
Адведаеш — i спаўешся Дрымотаю, i пакладзешся На лаву, аўчынай засланую, I тады Нехта падыдзе i ў галавах Спыніцца, i спытае: «Што ты жадаеш Сабе сама больш?» I ты, Нібы прызнаешся ў нечым, Дагэтуль утоеным, скажаш — I калі скажаш, Прахопішся i азірнешся, I не заўважыш нікога:
«Не мець сябе».
73 Hi думаць, ні гаварыць...
Падаўся, Сваёю воляю ўладны, Сваёю моцаю дужы, Насупраць якойсьці сілы, Што гэтага не хацела, Спыняла цябе I сама Ад цябе адступалася,— I апынуўся У полі, імглою спавітым.
Няма тут Hi ворагаў, ні сяброў, Iнават Сябе самога Распазнаеш ледзьве-ледзь.
74 Ці гэта дзень, Ці ноч —
На табе Трымаецца пільны прамень Невядомага сонца I жывіць Думкі твае, I лучыць З будучыняй, якая Заўсёды тут.
Сярод блытаных, Пакручастых, Няроўных Зямных шляхоў Адзіна відушчы шлях