Выбрать главу
Гэты.
75 Спрабуеш, Але не можаш Ужо ўмясціцца ў паўторы I ўтое, Што некалі ўмеў як ніхто, Не можаш Укласціся зноў: У прысак Знікае агонь, I туды, Адкуль быў табою ўзяты, Вяртаецца крыж, з табою Развітваючыся, I адпускаюць Новыя пераможцы цябе дамоў —
У наступнасць.
76 Народжаны ў свеце, Але не супаўшы ca светам, Не растлумачыш — адкуль Прыходзіш, Куды Адыходзіш.
Недзе далёка, За сінім лесам I за блакітным Полем, Дагэтуль Стаяць вешчуны-мудрацы Ля тваёй калыскі I моўчкі ўзіраюцца У твой дзіўны, У твой таямнічы, У твой чалавечы, Таю не падобны на іншыя,
Лёс.
77 Што спраўдзілася — Аціхла, Што адбылося — Знікла, Што выявілася — Растала І стала нічым.
Чалавек — Гэта шлях, Які трэба прайсці, Магчымасць, Якую трэба ўвасобіць?!. Імгла, У якой Нікога няма, Але ў ёй Згусцілася i пульсуе, I адгукаецца думцы Рэха, Што мае
Тваё імя.
78 Так шмат чаго змесціцца У тваім Вірлівым жыцці, Што жыццё Некалі стане цяжкім.
Просіш у смерці Ласкавай: Сатры Усё, што было, Каб зноў Позірк стаў ясным, А памяць
Чыстай.
79 Жывыя — памруць, A мёртвыя — Уваскрэснуць... Нібы расстаешся З сабою самім — Адыходзіш Адтуль, Дзе было ўсё тваім, Туды - Дзе ты сам...
Будзеш бачыць: Наблізіўся да канца, А ведаць: Вяртаешся да пачатку.
80 Дакладна, Быццам зацьменне сонца Ці нараджэнне зоркі, Ці катастрофу, Якая прыцягне I затрымае ўвагу Усіх, Занатуюць Колішнія летапісцы:
«1101 год. Месяца красавіка На дзень чатырнаццаты А дзевятай гадзіне У сераду Навекі спачыў Усяслаў, Полацкі князь».
Усё? Цяпер насампраўдзе Усё?..
81 З прадоння Мінулых гадоў Узнікаюць падзеі, З падзеяў — Людзі.
I, думкай адпушчаныя, Знікаюць.
З'яднаны са зместам, Заўсёды ўвасобленым I не належным Hi постаці, Hi найменню, Ты — ўжо не ты,
А сама Непарушная глыбіня, Сама Недасяжная вышыня, Сама Туманамі спавітая Далечыня.

ГЛІНА

1 Ніцма ляжыш І ў глыбокім сненні Хаваеш сваю душу.
Загавару з табою — Адкажаш, Але не пачуеш.
Рукою цябе крану — Запомніш, Але не ўбачыш.
Ты ў самым пачатку часу, Дзе Бог Разрознівае-разасабляе Свае раўнаісныя іпастасі — Жыццё і Смерць.
2 Няма ні набытку, Ні страты.
Насенне чакае Сваёй пары — Замкнёнае ў сховішчах сэнсу.
І не спяшаецца прыгажосць Сабрацца У келіху кветкі.
Магчымасць шукае сябе, Даючы Гліне Свае найменні.
3 Чакае, Што з ею нешта адбудзецца, Але не ведае — Што.
Хоча, Каб тое, Чаго чакае яна, Адбылося, Але не можа даўмецца, Адкуль яно можа ўзяцца, Калі няма яго ў ей Цяпер.
Што ні трапляецца ёй, Адпускаецца неахвотна. Растворана ў ёй Магічная сіла, У ёй Прадугадваецца жанчына.
4 Усе пакідаюць у ёй Свой след — Нібы пазначаюць месца, Куды вярнуцца.
Але не вяртаюцца.
Гліна:
Адзіная спадарожніца, Для якой Ніхто не бывае мінулы.