Выбрать главу
А ён Жыве нараджэннем і сконам І тужыць, Што гэта —
Усе жыццё.
16 Злучае І прымушае трымацца Разам, Нібы слепата — сляпых, Постаці рухаў І думак.
Навобмацак, Але мякка, Нібы знутры Звыклых паводзінаў Імі кіруе Не бачны ім павадыр.
Такі неймаверна далёкі Заблытаны шлях Да мэты,
Якая заўсёды Тут.
17 Выводзіш Свой самы вялікі твор — Чалавека — Увесь яго век З нятоеснага вымярэння.
Табе пярэчаць Найменні і вобразы, Што чалавек І адпаведны ім, І вядомы.
А ён,
Жадаючы жыць, Пакідае І ўсё не пакіне ніяк Сваю заўчасную вечнасць.
18 Маланка Стараецца рассвятліць Тваю сутонлівую светлыню І выклікаць сілу, Якая ў табе пагасае, На спрэчку.
Пярун Уладарна загадвае, Каб ты ўклала Сваю нямую душу У споведзь.
А дождж Прытуляецца да цябе І просіць,
Каб ты даравала Маланцы Яе слепату, А перуну — безразважнасць,
І не Дазволіла свету Знікнуць.
19 У спратах зямлі:
Бярэшся І ўсё адно Пакідаешся без увагі.
Неба То прасвятляецца, То хмурнее.
Сцежкі Сыходзяцца разам І зноў Разыходзяцца па паверхні.
Ты зазіраеш Мне ў памяць — І ў ей Знаходзіш утоенае І ад мяне самога.
Адвечны скарб — Які ўсім відаць, А нікім Знайсціся не можа.
20 Нібы абсяг Рэчаіснасці нераспазнанай Паказвае думцы, Кудою думаць І як разумець,—
Увесь час Забараняюць І дазваляюць Нам акалічнасці нешта.
У намаганнях Гартуецца моц І, каб дзейнічалі, Вымагае.
А тое, Што мусіць адбыцца з намі, Само настае І само вытлумачваецца,
Як гліна У кожным дні.
21 Рэчы ўкарэньваюдца У карысць І, што паўтараецца тут, Вартуюць.
Усіхняя і нічыя, Не рупішся аб ураджаі І не адрозніваеш, Дзе — восень, А дзе — вясна.
Адпаўшы ад неба, Але не супаўшы з зямлёю, Вучышся быць паслухмянай таму, Што не мае Абгрунтавання.
22 Бясконцая колькасць Абліччаў З цябе вынікае, А ты Не супадаеш з ніводным. Ні з кім не ваюеш, Не хаўрусуеш І не адстойваеш сваёй праўды.
Але звяртаюцца да цябе, Урэшце, Усе абліччы Па канчатковае высвятленне:
Што значаць яны, Калі яны ёсць, І што яны будуць значыць, Калі іх не стане?
23 Бесперастанку Вяртаецца да цябе Наваколле, Як рэха, Якое акрэсліла круг І ўвабрала, што ў крузе,—
І постаці дрэў, І турму будынкаў, І ўвесь краявід,— Але ўжо не можа, Вяртаючыся, знайсці, Адкуль яно ўзнікла І з кім Мае супасці...
Далучаная да наваколля, Шукаеш з ім разам Нешта — Што не адшукваецца, А ёсць.
24 Імгла: Ні святло, ні цемра.
Замкнуліся вочы, Што бачылі І разумелі ўначы, А вочы, Што бачаць удзень, Не спяшаюцца адамкнуцца
Такая наша пара — Між колішнім І наступным. І самай відушчай У гэтай пары Абвяшчаецца гліна.
25 Рухавая, Як вада, І непарушная, нібы камень Ці толькі яшчэ Падаешся да небакраю, Ці ўжо вярнулася — І небакрай Ператварыла ў сваю прыкмету
Вандруеш са стану ў стан І, што пакідаеш, Маеш Сваім набыткам.