Выбрать главу
14 Ведаеш словы, Утоеныя ад размовы.
Каму давяраеш iх, Той Робiцца здатны Загойваць раны, Зрошчваць косцi Ды загаворваць кроў —
Адрабляць,
Што ты перад гэтым Само зрабiла, Што ты перад гэтым Учынiла само.
15 Быццам пiлуюцца дровы I пырскае пiлавiнне —
Поўнiцца час Нечым сыпкiм, Няўстойлiвым, Цьмяным, Няпэўным, Што ўсюды Праточваецца i не цямiць, Нашто яно тут…
Ды жалеза Зноўку i зноў няўтомна Кажа Пра абавязак.
16 Паўсталi супротнасцi I наноў Звязалiся разам:
У чалавеку.
Хацеў я падацца туды, Дзе вузлы Самi развязваюцца — Да Бога, Ды нехта Узяў мяне за руку… Азiрнуўся:
Жалеза.
17 Час напластоўваецца На час, Парушэнне Кладзецца на парушэнне.
Не паспявае Мiнулае стаць мiнулым, I ў сарцавiне Збiраецца боль…
Чакаем Жалезных навiн, Жадаем Жалезнай праўды.
18 Жалеза таўчэ гаршкi: Каб не таўкло — Абвязваю iх жалезам;
Жалеза коле каменне: Каб не калола — Абцягваю iх жалезам.
Жалеза замахваецца на мяне —
Я ўцякаю, Яно даганяе мяне — Але ўжо я сяджу У самiм жалезе:
Хоць вязень, Але — гаспадар, Хоць гаспадар, Але — вязень.
19 Калi я аддаў жалезу Усю сваю моц, Адышлi Рэчы i людзi Наводдаль.
Калi я ўзяў у жалеза Назад сваю моц, Адусюль Памкнулiся да мяне I рэчы, i людзi, Але чамусьцi Зноўку наблiзiцца
Не змаглi.
20 Сiла, Якая паклалася ў дол I ўваскрэсла з долу:
Чытаеш падзеi I вызначаеш На крузе i процiкрузе Вялiкага Руху Час, калi Бог Супадзе з чалавекам, I месца, дзе з Богам Сумесцiцца чалавек.
21 Быццам намёк, Цi падказка, Цi выпадак, Безупынна Нагадваеш чалавеку Пра нешта, чаго ён сам Нi ўбачыць, Нi вымавiць, Нi зразумець не можа,
Ды гэтаксама Не можа, аднак, дарэшты
Забыць.
22 Рух Сутыкаецца з рухам, Жалеза з жалезам:
Чуваць То музыка звону, То грукат грому, То крык…
Неадольна Усё становiцца ўсiм. А жалеза Усiх кожны раз няўмольна Вяртае — нiбы ашчаджае Iх для не гэтага вынiку —
Iм самiм.
23 Форма высноўвае, Што — знадворку, А што — ўнутры.
Каб узнiкнуць Кiмсьцi спачатку, Сябе давяраем таму, Што не мае формы.
А рэшткi Ранейшых прысягаў I дасягненняў, Быццам жалеза зламанае, Раняць I адкiдаюцца на мяжу.
24 Хто большы? Хто лепшы? Хто ўладнейшы?
Кожны ў жалеза Употайкi ўклаў свой воблiк — I ўсе наўкола Паўсталi нямою сцяною, I ўпотайкi смерць Паўстала
З прагалаў.
25 Палiчаныя: Памiж Сiвымi прароцтвамi I засцярогай, Што зазiрае ў вокны…
Цi ўжо Лiчбы дамовiлiся канчаткова, Калi з ж ы н а ц ь чалавека, Цi яшчэ ўсё Ўзгадняюцца i чакаюць Згоды ад чалавека?
Але жалеза Тут.
26 Прадаў золата, Прадаў срэбра, Купiў жалеза.
Купiўшы жалеза, Пайшоў з iм на тых, Каму прадалося Срэбра i золата, I прымусiў Вярнуцца назад свой скарб.
Але ў неба Птушкаю вымкнуў крык, А ў зямлю Кроў пацякла
Раўчукамi.
27 Запальвалiся i згасалi Уначы лiхтары, Грымлiва Расшчэплiвалася i зноў Сашчэплiвалася жалеза, I паўставала З начной глыбiнi I была цямнейшай за ноч Нейчая постаць, Якая не мела