Пасля, пра гэты нож ніхто не ўспамінаў. Салдаты яго не шукалі.
Усё гэта лета дзяўчынка працягвала прыходзіць і глядзець на сабаку. Дзень за днём да яе далучаліся іншыя дзеці. Да жніўня дзеткі сталі яшчэ смялей. Стаялі на дарозе, у шэраг, у трох мэтраў ад салдат. Іх вочы блішчэлі, а ўсмешка не сыходзіла з твараў. Лейтэнант сядзеў насупраць. Яго акуляры зіхацелі ад солнца. Ён запаліў цыгарэту і крытычна агледзеўся. На душы ў яго ў апошні час быў сум і трывога. Погляд яго злавіў твары дзяцей. Ён павесялеў.
– О-о-о!! – вымавіў скрозь зубы немец.
У гэты момант ён устаў, дастаў з кішэні шакалад і працягнуў дзецям. Казаў на нямецкай мове. А перакладчык, які стаяў каля дзвярэй камендатуры, спакойна глядзеў і перакладаў яго словы.
Цяпер жа, лейтэнант быў у добрым настроі, дазволіў дзецям пагуляць з сабачкам. І амаль кожны вечар ці раніцу, дзеці вадзілі купаць маленькага чорна-белага сабаку. Гулялі з ім. Гладзілі поўсць. Смяяліся. Гэта дапамагала ім на некаторы час забыцца пра вайну.
***
На працягу месяца, кожную раніцу, выходзячы на пустынную вуліцу, дзеці хаваліся ад немца, які бег па дарозе. Часам, гэта здавалася пацешным. Ён бегаў на турнікі, да лесу. Потым бег назад, гаварыў сам з сабой. Сам ён быў не злосным, але яго паводзіны палохалі не толькі дзяцей, але і таварышаў па службе. Пасля таго, як ён даведаўся, што яго бацькі загінулі – ён сышоў з розуму. Не раз ён выбягаў голым на вуліцу з гранатай. Да лесу і зноў назад. Бяда ніяк не адпускала яго розум. Хтосьці думаў, што ён не быў псіхічнахворым, хтосьці лічыў яго вар'ятам. Няўстойлівасць бачылася як ніколі. Ён усё думаў аб несправядлівасці жыцця. Абыякавым быў да ўсяго. Таму, такім чынам радавога з яго вар'яцкімі паводзінамі, трэба было ізаляваць ад усіх. Але забіць яго на вачах многіх салдат, якія былі адной крыві, афіцэры не маглі. Лейтэнант загадаў саслаць яго, адправіць цягніком дадому. Раніцай, перад ад'ездам, ён зноў бег па вуліцы, крычаў і смяяўся. Яго злавілі і павезлі ў бок шляхоў.
– А дзе той дзядзька, які бегаў па вуліцы? – пыталіся, пасля знікнення, дзеці ў дарослых.
У адказ толькі невядомасць, поціск плячыма.
***
У цёплыя дні радыё не змаўкала. Кожны дзень яно прамаўляла новыя навіны аб кроку вайны. Навінамі з жыхарамі дзялілася паліцыя. Быццам выхвалялася, кажучы аб пераможных баях немцаў. Жыхары абмяркоўвалі, казалі пра гэта паміж сабой.
Бегаючы па вёсцы, гуляючы каля дома, Воля з сястрой Ірай сустракалі Івона. Чалавека ростам вышэй сярэдняга з завостранымі рысамі твару, у нямецкай форме, які гаварыў па-руску.
– Будьте осторожны! – часта паўтараў сёстрам пры сустрэчы. – Не берите ничего чужого, а то застрелят! – усміхаўся ён.
Перакладчык Івон больш часу праводзіў у камэндатуры або паблізу яе. Стоячы ля ганка, назіраў за дзецьмі, якія граюць і весяляцца з гаўклівым сабакам. Даносіў важныя змены жыхарам ад кіраўніцтва, знаходзіў кантакт з паліцыяй. Ён любіў прагуляцца па вуліцы. Праходзячы ад адной кухні, якая размяшчалася побач камэндатуры, да другой, якая знаходзілася ў канцы галоўнай вуліцы.
– Івон. – праходзячы міма перакладчыка, прамаўляла Іра.
Ён не раз усміхаўся ёй у адказ.
Старэйшая сястра Надзя, займалася ўборкай у хатах. Прыбіралася пасля нямецкага застолля. Таемна прыносіла дадому ежу па нядзелях. Працавала на палях. Ёй некалі было бегаць з малодшымі сёстрамі.
А Іра і Вольга бегалі на бліжэйшую кухню за рэшткамі ежы. Місак не было. Бралі тое, што знаходзілі: гаршчок, плоскае жалеза. І бягом да кухара, каб той даў хоць трошкі кашы або супу. Нізкі, лысы нямецкі кухар, не часта песціў ежай дзяўчынак
Сёння Волька была першай, стаяла бліжэй да яго, чым астатнія дзеткі. Глядзела жывым і пранізлівымі вочкамі. Яна выцягнулася, працягнула рукі з круглай жалезнай пласцінай уверх. Не заўважаючы, пузаты кухар сагнуўся і галавой стукнуўся аб гэтую жалезную міску. Ён як падкошаны, адной рукой схапіўшыся за галаву і закрычаў:
– Russische Schwein! Russische Schwein! – нахмурыўся немец, размахваў вялікай лыжкай.
Спалоханыя дзяўчынкі, кінулі ўсё з рук. Шпарка пачалі ўцякаць, як мага хутчэй. Павольна за імі, падганяючы, бег кухар, бурча яшчэ нешта сабе пад нос. Усе іншыя салдаты былі ў здзіўленні, паціскалі плячыма.
– Няўжо, дзеці яго напалохалі? – думалі яны.
Праз два дні дзяўчынкі зноў падышлі да кухні. У гэты раз іх пакармілі рэшткамі недаедзенай ежы. Пры гэтым, кухар не надаваў ніякага значэння, хоць пазнаў сясцёр.
***
Ішоў год за годам, вайна здавалася вечнасцю.
Апалае лісце схавала сухую траву. Каля вёскі было ўжо не так спакойна. Жыхары баяліся хадзіць у лес, больш не ад таго, што немец убачыць, а з-за таго, што ў лясах хаваюцца разбойнікі, забойцы. Якія абяруць з галавы да ног, ды што заўгодна з чалавекам зробяць. З лесу даносіліся стрэлы.