Выбрать главу

Гул кружыўшых самалётаў раздражняў яшчэ мацней, чым раней. Аэрадром стаў шырэйшым.

Два месяцы Сцяпана і іншых маладых хлапчукоў адпраўлялі за вёску, у процілеглы бок, капаць траншэі, акопы. Будаваць умацавання для лагера. Немцы падганялі хлопцаў, трэба было паспець усё зрабіць да прыходу зімы. Халадзела. Пасля заканчэння работ, Сцяпан вярнуўся худым, знясіленым. Маці абняла яго, плакала, сёстры таксама абнялі яго. Плакалі і тыя, чые сыны так і не вярнуліся.

Людзі разважалі, злаваліся, хварэлі душой. А жыццё ішло сваім шляхам, абыякава і бязлітасна.

***

Чырвона-жоўтую лістоту сталі замяняць сняжынкі. Моцныя вятры прыносілі іх усё больш і больш. За вокнамі хутка цямнела, праносілася сцюжа.

У хаце было холадна. Добрага адзення амаль не было, ахіналіся ў якія былі анучы, у дзіравую, працёртую тканіну. З кожным днём снегу станавілася ўсё больш. Да студзеня яго было так шмат, што ён зачыніў вокны хат. Горы снегу. Жыхары, палонныя, рылі тунэлі, каб прабірацца па вуліцах. Па краях дарог праходзіла па аднаму вузкаму тунэлю, для рознага кірунку. Нямецкім салдатам было не па сабе ад такога белага насыпу. Такой зімы яны яшчэ не бачылі. Нібы ён падае на іх, не даючы ім прайсці, праехаць далей у наступленне, спыняў вайну.

Жыхарам вельмі хацелася есці. На далёкай кухні, у канцы вуліцы, вечарам варылі мяса. Абгрызеныя косткі аддавалі дзецям. Дзеці былі вельмі рады косткам. Вольга адна, без сясцёр, бегла па хрумсткім снезе ўздоўж вуліцы, з надзеяй, што хоць нешта перападзе. Дзяўчынка, з чырвона-ружовым тварам і дрыготкімі рукамі ад марозу. Ногі не мерзлі ў акручаных анучамі лапцях. Яна прыбягала да астатніх дзяцей, якія кружылі каля немецкай кухні і нямецкіх салдат. Ваенныя кідалі косткі ў розныя бакі, смяяліся, нешта кажучы на дзяцей і паміж сабой.

Сёння, адзін з салдат, які сядзеў з астатнімі ў хаце, падышоў да сінявокай Вольгі. Абняў яе, падняў на рукі. Дзяўчынка закрычала ад страху, што было сілы. Ён супакойваў, гладзіць яе, кажучы штосьці па-нямецку. Рукою паказваў, што хоча занесці яе ў хату пакарміць. У яго з сабой нічога не было і на кухні палявой таксама ежы ўжо няма. Уся ежа ў хаце. Вольга працягвала крычаць і плакаць. У той час, іншыя дзеці разбегліся. Памятаючы, што немец можа кінуць дзіця ў печ. Вольга працягвала выбірацца, вылазіць з рук. Салдат апусціў, адпусціў яе. Дзяўчынка хутка ўцякла ад яго, праўда недалёка. Яна супакоілася, але сэрца працягвала грукатаць ад страху. Спынілася каля неспаленай яшчэ, немцамі, хаты. Выцірала слёзы. Засталася стаяць побач з астатнімі дзецьмі.

Пазней, яна ўбачыла перакладчыка Івона, які выйшаў на вуліцу з хаты, са сталовай, дзе елі салдаты. У руках ён трымаў невялікі рондаль, сатэйнік з супам. Паглядзеўшы па баках ён заўважае ахінутую ў анучы маленькую дзяўчынку Вольгу. Падышоў да яе, яна не стала ўцякаць, чым астатнія. Яна памятала яго, як ён прасіў яе быць асцярожней. Перакладчык паказваў ежу і казаў.

– Бери, кушать будешь. Солдат отдать еда. Бери! Кушать будешь!

Вольга баялася, не брала. Глядзела на рондаль, з якой ішоў пар.

– Ты же хочешь есть?! – прысеў да яе Івон.

Яна не стала нічога казаць. Маўчала. Яна баялася, што могуць прыйсці салдаты ў хату і забіць яе за гэты суп. Не ўзяла. Яна, сыходзячы ад яго, азіралася. І заўважала, што Івон сочыць за ёй, глядзіць, куды ж яна пойдзе. Вольга павярнула на іншую вуліцу, потым накіравалася ў бок дома. Івон зразумеў, што яна падманвае яго. Дзіця, абыходзячы рознымі вытаптанымі сцежкамі, траншэямі і тунэлямі, па крузе, выйшла на камэндатуру і прыйшла ў свою хату.

Зноў у слёзы, успамінаючы, што было з ёй.

– Што ты плачаш? Хто цябе набіў?.. Чаго ж ты цягалася!?! – задавала пытанні Паліна сваёй дачцэ.

Волечка праз плач спрабавала штосьці расказаць.

І ў гэтую гадзіну, хлопчык Грыша, які жыве з імі ў адной хаце, зайшоў у хату. І прынёс з сабой сатэйнік з супам.

– Гэта мой суп! Ён мне яго аддаваў. – перастаўшы плакаць, Вольга звярнулася да матулі.

– Дык чаго ж ты яго не ўзяла?

А дачка апусціла вочы, ды пабегла да Грышы.

– Дай мне хоць трохі?! – казала дзяўчынка, просіла супу.

Суп падзялілі, на ўсіх дзяцей. Невымоўнай радасцю засвяціліся іх змучаныя, запалыя вочы. Маці Паліна села насупраць сваіх дзяцей, ласкава глядзела на іх. З'елі ўсё адным махам.

Пасля, Грыша занёс салдату яго посуд, падзякаваў. І хутка ўцёк назад дадому.

***