Адзін дзень змяняўся іншым і нічога новага ў вёсцы не адбывалася. Старыя, жанчыны, і мужчыны, і дзеці: па-ранейшаму глядзелі з асцярогай і варожа на захопнікаў.
У канцы вёскі, у садзе, стаяла пару не абгарэлых яблынь, якія давалі багаты ўраджай пладоў.
Беглі гады. Ні ў гэтую ноч, ні ў дзень, больш не было нічога асаблівага, усё здавалася штодзённым. Год за годам жылі ў нейкім палоне, у страху, у голадзе. Пра што б не думалі, куды не глядзелі, заўсёды было адчуванне пагрозы, бяды, ва ўсіх хто хацеў заставацца свабодным. Матывацыя была адна – жыць дзеля дзяцей, дзеля перамогі.
Так цягнулася некалькі гадоў.
На дрэвах ужо шамацела лістота. Усё больш даносіліся чуткі, весткі аб тым, што германскае войска губляе пазіцыі. Што свае салдаты даюць адпор акупантам. Гэта злавала, як нямецкую ўладу, так і паліцыю. Яны занепакоеныя, сталі агрэсіўна паводзіць сябе. Усё бліжэй падступалі савецкія войскі да вёскі Пратасы. Вызваляючы бліжэйшыя населеныя пункты.
Лета. Трэці год вайны.
– Нашы! – убег у хату мужынёк. – Нашы ідуць!
Па полі беглі байцы. Хутка загрымела артылерыя. Кулі засыпалі вёску. Артылерыя ўсё б'е і б'е. Усім боязна. У вокны ляцелі кулі, усе хто ў агульнай хаце, ляглі на падлогу…трасліся. Жах вайны, бою. Паліна, плакала аб сваіх дзецях, аб сваім мужу, што яны дзесьці там засталіся адны.
У гэты дзень дачкі Васіля Лешанка гулялі з іншымі дзецьмі ў канцы вёскі. Раптам нібы гром, нешта прагрымела над лесам. Аблокі цёмнага дыму паплылі ў бок вёскі. Дзеці закрычалі і ў страху пабеглі дадому. Зноў грымнуў стрэл. Наперадзе дарогі яны бачылі, як насустрач беглі нямецкія салдаты. Усё ахапіла агнём.
Дзеці закрычалі, у страху, падзяліліся, разбегліся хто куды. Надзя пацягнула сваіх сясцёр у хату насупраць. Схаваліся на даху. Малодшыя не пераставалі плакаць. Надзя, праз шчыліну ў тарцы даху, сачыла за тым, куды беглі іх сябры.
Грыша ж, працягваў бегчы па дарозе з братам да мамы. У гэты момант снарад ударыў як раз каля іх. Затрашчала старая ліпа. Дзеці ляжалі на сухім пяску: худыя, спакойныя і ўлагоджаныя.
Надзенька закрыла рукамі вочы. Потым абняла сясцёр. Слёзы ціха сцякалі па яе ружовых шчоках.
Перад пачаткам бітвы, Васіля з сынам і іншых мужчын адправілі капаць акопы. Там яны і сустрэлі свіст куль двух варожых бакоў.
Васіль схапіўся за вінтоўку мёртвага нямецкага салдата. Агледзеўся і прыцэліўся, адразу ж прагучаў стрэл. Затым, тузануў за плячо Сцяпана. Махам галавы, паказаў, што ім пара сыходзіць адсюль. Васіль зноў агледзеўся і хутка выбег з акопа. Дзіцячыя крыкі, якія напаўнялі шум вайны, гоняць іх абараняць сваю сям'ю. Бягуць акуратна да хаты. Куля наганяе бацьку і збівае таго з ног. Ён падае, прыхінаецца да цёплай травы. Сцяпан рашуча не пакідае тату, дапамагае яму дайсці да сцяны паўразбуранай хаты. Гарачая кроў сцякала на дрыготкую, ад вайны, глебу. Сын не губляецца, здымае кашулю і абвязвае рану.
Немцы адступаюць. Паліцыя і аддзеленыя ад групы салдаты, хаваліся ў лясах. Пасля трохгадзіннай бітвы, у дварах стала пацішэй. Вельмі шмат параненых, забітых, крыві, якая пакрывала зямлю. Яшчэ здалёк чуваць выбухі. Каля чыгуначных шляхоў яшчэ ішла танкавая бітва.
Шум стаў сціхаць. Людзі збіраліся ў групы, шэпталіся. Народ выходзіў на вуліцу.
Дзяўчынкі, тры сястры, цяжка прабіраліся да мамы. У асяроддзі ляжачых чалавечых целаў і палаючага агню, яны паскаралі свой крок. У гэты момант, сёстры ўзяліся за рукі і спяшаліся дадому. Надзя трымала руку Іры, Іра трымала руку Волі. Чулі голас мамы. Паліна з крыкам прамаўляла іх імёны, яна ў паніцы, шукае сваіх дачок. У гэты момант яе мужу ўжо аказвалі дапамогу іншыя людзі.
– Мама, мама, мама…! – дочкі разам ускрыкнулі.
Радасцю поўніліся іх вочы. Паліна ўстрывожана падбегла да дзяцей, упала на калені. Яна адчула палёгкасць і на душы стала значна лягчэй…
***
Густы дым ахутаў вёску. Моўчкі ляжаць уздоўж дарог мёртвыя салдаты.
Немцы сышлі, уцяклі, адступілі. Валяюцца пустыя скрыні ад снарадаў. Каля спілаваных ліп ляжаў загінуўшы конь. Акопы былі поўныя ўсялякімі прадметамі: бутэлькі, каскі, абгорткі з-пад шакаладу, вінтоўкі, пачкі патронаў. Хлопчыкі збіралі гільзы. Дарослыя прыбіралі забітых. Сваіх хавалі ў брацкія магілы, у вёсцы. Немцаў жа закопвалі каля дарог або на палях і на месцах, дзе іх знаходзілі. Але таксама іх хавалі і ў агульныя магілы, за вёскай. Мёртвых было шмат.
Праз усю вёску былі выкапаныя акопы. Па вуліцы ехалі танкі, ішлі салдаты Чырвонай Арміі.
Васіль і Сцёпа падышлі да вуліцы. Сын глядзеў на салдат з жаданнем далучыцца да іх. Сцяпану хацелася нешта здзейсніць на фронце. Ён прагне гераічнай вайны, а не адседжвацца ў вёсцы. Надзя, Іра і Воля баяліся і хаваліся. Глядзелі праз шчыліны плота, як едуць баявыя машыны. Палонных вялі ад вуліцы, дзе засталося больш ацалелых хатаў. Адкуль ішла дарога з хутара Круглае. Усе стомленыя, у пылу, хавалі вочы.