Выбрать главу

– Бум! Бум! – хіхікаюць, жартуюць салдаты, абапіраючыся на сценку пакінутай хаты. Наводзілі вінтоўку і аўтамат на схуднелых дзяцей, уяўляючы сябе на паляванні.

Празрысты восеньскі змрок абдымаў пустыя месціны. Ледзь-ледзь прыкметны. Гулі дрэвы.

– Аааа, балюча!.. – бездапаможна, горка сказала Волечка.

– Што ты там нарабіла? – клапатліва спытала Надзя.

Воленька паказала пальчык, палова пазногця сарвала. Яна моцна сціснула зубы, трымалася, каб не заплакаць. Свой боль яна не хацела паказваць іншым дзецям.

Тут, над змрочным полем, над чорнай глебай, ціхія хвіліны разагнаў пануры, грозны гук.

– Самалёт! – у страху закрычала Іра.

– Хутчэй, хутчэй да балотаў. – дадала Надзя.

Не падымаючы галавы, дзеці табуном пабеглі ў бок лесу. Сястрычкі моцна трымалі знойдзеную бульбу. Салдаты апусціўшы зброю, любаваліся нізкалятучым знішчальнікам. Дзеці хутка дасягнулі лесу, схаваліся за тоўстымі стваламі дрэў. Сталі чакаць, калі гул перастане быць вельмі гучным. Самалёт плаўна знікаў, і над палямі, і соннымі лясамі стала значна цішэй. Не праседзеўшы і хвіліны, дзяўчынкі накіраваліся да балот, прабіраючыся па знаёмых сцяжынках.

Шмат не атрымалася сабраць бульбы, але з сабранай, амаль усёй гнілой, на вогнішчы пяклі бліны. Каб хоць неяк змарыць гэтак балючы голад.

Васіль злавіў, на адну з сваіх расстаўленых пастак, зайца. За дзень да шостага дня нараджэння сярэдняй дачкі Іры. Было чым адсвяткаваць. Смажылі мяса, варылі суп з костак. Шкуру зайца павесілі сушыць.

***

Смелы, дванаццацігадовы Сцяпан, падобны характарам на тату, але меў мамчыны рысы. Любіў рызыкаваць. Адчувае сябе героем у сям'і. Ён бегаў у бок акупаванай вёскі Пратасы, назіраў з далёк. Залазіць на высокія дрэвы і глядзіць, што адбываецца на вуліцах. А калі злазіў, то распавядаў, што ўбачыў: дарослым, аб тым, дзе знаходзяцца афіцэры і малодшыя па званні салдаты, паліцыя; а сваім сёстрам, ён маляўніча распісваў нямецкую сабаку, які скакаў пад гукі губнога гармоніка. Ён адлюстроўваў жэстамі, рухамі, сабачку. Малодшыя сёстры з захапленнем і здзіўленнем слухалі брата, у ціхую смеючыся ад радаснага прадстаўлення.

Плыла ноч. Зоркі то знікалі, то мільгалі з-за хмар. Халодны вецер маячыўся над нямым страхам зямлі.

Ведаючы размяшчэнне салдат, Васіль і Навум, доўга рыхтаваліся і добра распланавалі план дзеянняў. Гэтай ноччу яны вырашылі прабрацца ў вёску да складоў. Яны нямала пабачылі ў сваім жыцці, асабліва ў апошні трывожны час. Васіль зняў капялюш, памаліўся. Ён хоча гэтай восеньскай ноччу вярнуцца жывым да сям'і.

Двое ішлі па лесе, адзін за адным, прабіраліся праз глейкія палянкі балотцаў. Ішлі асцярожна, ціха. У імгле было цяжка разгледзець, ці стаіць чалавек каля лесу, ці гэта быў зусім не чалавек, а абваленае, зламанае дрэва.

Салдат няма. Яны, мабыць, цяпер у канцы вуліцы, каля казармы.

– Слухай, давай крыху пачакаем! – сказаў насцярожана Навум.

– Добра. – Васіль паглядзеў на гадзіннік. – Дзесяць хвілін.

Мужыкі ляжаць над узгоркам, недалёка ад першай хаты вуліцы.

– Вась!? Бачыш? – штурхае брата, шыпіць Навум.

Над ліхтаром з'явіўся нямецкі афіцэр. Следам за ім, ішоў невялікі атрад паліцыі і тры радавых салдата. Яны павольна ішлі. Братам прыйшлося яшчэ трохі пацярпець, пакуль тыя не адыдуць далей.

Абодва ўсталі. Першым ішоў Васіль. Яны выйшлі да двароў галоўнай вуліцы. Перабіраліся праз платы. Асцярожнымі крокамі пераходзячы ад хаты да хаты, у бок складскога памяшкання.

– Заставайся тут! – мякка штурхнуў плячом Васіль брата.

Яны стаялі разам за сцяной склада. Каля брамы стаіць нямецкі салдат. Дыміць цыгарэтай. Не спускаў вачэй з фатаздымка, які трымаў у руцэ.

Васіль выцягнуў з пад рамяня клінок. Павольна і рашуча падкрадаўся да салдата. Халодная сталь прапарола ўніформу некалькі разоў. Вочы салдата глядзелі ўжо ў твар Васіля, згасалі. Пальцы расціснулі і адпусцілі скрываўлены фатаздымак. Агледзеўшы па баках, Васіль адцягнуў цела за сцяну. Навум не паказваючы страху, нічога не казаў. Справы робяцца так. Моўчкі падыходзячы да брамы, крыху адкрыўшы іх, Васіль праціснуўся ў склад і выцягнуў адзін мяшок збожжа.

– Матацыкл! – зазірнуўшы ў склад, сказаў Навум. – Хутчэй!

Як цень мільгануў з брамы старэйшы брат. У абодвух на плячах апынулася па адным мяшку. Браты беглі за дварамі, у бок густога лесу. Ледзь прыкметныя целы прабіраліся скрозь ноч. Загучаў кулямёт. Сеюцца кулі.

Дабраліся ўсё ж такі да лесу, уцяклі ад салдат і іх куль. Потым, браты спыніліся каб адпачнуць.