Выбрать главу

– Добра нас з табой прыціснулі. – з усмешкай загаварыў Васіль.

Навум задумаўся на хвіліну.

– Магло быць яшчэ горш. – адказваючы, трымаўся за скрываўленае плячо Навум. – Нічога, нічога, гэта пройдзе.

Старэйшы падскочыў да брата, аглядзеў рану.

– Гэта не самае страшнае. – супакоіўся сам і супакоіваў брата Васіль. – Можам ісці далей.

Рызыкавалі жыццём, каб накарміць сваіх дзяцей і жонку. Скрадзеныя мяшкі, хавалі ў свае схованкі. Расцягваючы іх змесціва па троху, не з'ядаючы ўсё адразу.

Таксама, працягвалі збіраць грыбы. У гэтым годзе іх было дастаткова.

***

Халаднела. Снег клаўся на прамерзлую глебу. Нямецкіх салдат станавілася ўсё менш на вуліцах вёскі. Пра гэта таксама казаў Сцяпан. Яны не даходзілі часам да апошніх хат. Халодныя вятры прадзьмухвалі іх твары, прымушаючы адварочвацца спінамі і крочыць у зваротным накірунку.

Змярканне. Сцямнела і было амаль нічога не відаць. Аглядзеўшыся па баках, пажылая жанчына з унукамі імкліва прабіралася да хаты на ўскраіне. Старэйшая дачка Паліны, Надзя, якая на момант вайны ўжо магла пайсці ў другі клас, адправілася разам з бабуляй у бліжэйшую хату, спячы хлеб. Ішлі на хутар. Надзя ў заматаных анучах, за спіной несла муку. Баба ж несла галлё. Маленькая і моцная духам Іра ўвязалася за імі. Пажылая жанчына яе заўважыла толькі тады, калі яны падышлі да хаты. Дзявацца не было куды, прыйшлося ісці ў хату ўтрох, не пакідаць жа амаль пяцігадовую дзяўчынку адну на снезе, на ўскраіне лесу.

Зайшлі ў хату. Было неяк не па сабе. Страшна. Печ была цэлая, а ўнізе яшчэ былі дровы, якіх цалкам хопае на падрыхтоўку добрага хлеба.

– Надзюш, ідзі прынясі вады з калодзежа. – цяжка дыхаючы прамовіла бабулька.

Унучка скінула муку на стол і накіравалася да дзвярэй.

Цёмна, мокра, пахне дымам. Надзя прынесла трохі вады і зноў сышла за апошнім вядром. Малодшая ж, стаіць ля печы, чакае цяпла. Агонь усё больш абхапляў сухія дровы, белы дым павольна падымаўся ўверх губляючыся ў прыцемках. Бабуля замясіла цеста, невялікімі кавалкамі яна ўкладвала яго на тонкае жалеза. Запахла смачнай залатой чырванню.

– Баба Ганна, у зарасніках ходзяць нейкія людзі ў белых халатах. – зайшоўшы ў дом, з чарговым вядром вады, сказала спалоханая ў вачах Надзя.

Сэрца забілася часцей. Мароз прабег па ўсім целе жанчыны.

– Гэта немцы, дзеткі! – цяжка дыхаючы, Ганна спахапілася, кінуўшыся да печы.

Увесь хлеб: дзе сыры, паўсыры, і ўжо спечаны, яны забралі ў спешцы, і хутчэй выбеглі з хаты. Іра ўчапілася ў руку сястры.

– Толькі не плач…трымайся! Бягом! – амаль шэптам, хутка вымавіла сваёй сястрэ Надзя.

Трое беглі па друзлым снезе. Ногі грузлі, цяжка было ісці па рыпучым снезе. Малодшая ледзь перабірала свае захутаныя ў анучы ногі. Старалася бегчы, не адставаць ад астатніх. Затаптаная сцяжынка была добра прыкметная на белым палатне.

Салдаты, у белым камуфляжы, стаяць на лыжах. Прывязаныя палкі вісяць на іх цёплых руках.

Наперадзе іх бегла бабуля, за ёй, як гусята, следам беглі дзеці. Два стрэлы, адзін за адным, расьсеялі цішыню хваёвага бору. Накіраваныя ўверх вінтоўкі спынілі стральбу. Ад стрэлаў бабка Ганна з дзецьмі ўпалі і прыціснуліся да снегу. Немцы ў гэты момант, маглі б страляць на паразу, але сярод уцякаючых, не было падлеткаў або дарослых мужчын. Трохі пачакаўшы, старая паднялася, падняла дзяцей. І як цені, яны пабеглі ў глыб лесу, маячыся за шэрымі хвоямі.

Дзякуючы вялікай рызыцы, цяпер было што паесці, чым накарміць дзяцей у снежнае халоднае надвор'е.

***

З першай адлігай, нямецкія салдаты гучна прайшліся па хутары Круглае. Многія, хто яшчэ хаваўся там, былі забітыя. З вялікай цяжкасцю цяпер можна было пазнаваць сваю зямлю. На месцы хат, цяпер былі бачныя абломкі ад печаў, тырчашчыя коміны і чорныя вуглі. Дым знікаў з парывамі ветру. Многія будынкі былі ўзарваныя, пераеханыя танкам. Ноччу, ад нямецкіх снарадаў, гарэў апошні хутарок. Цяпер не было дзе абагрэцца і схавацца ўцякачым. Пасля, самотны хутарок зусім знік з-пад выгляду.

Некалькі сем'яў усё ж таксама пражывалі на балотнай выспе. Там, ды як і ўсюды ў час вайны, было не бяспечна. З асцярожнасцю палілі вогнішчы, не стваралі вялікага дыму. Калі чулі гукі самалётаў, хутка тушылі іх, перашэптваліся.

Будавалі буданы, а бліжэй да ночы выходзілі сцежкамі з балот у пошуках ежы.

Зямлянак больш не засталося. Вандроўныя, азлобленыя людзі хадзілі па лясах. Голад іх біў у жывот. Гэтых людзей лавілі і дапытвалі немцы. Задавалі пытанні аб месцы фарміравання партызанскіх атрадаў. Пасля, іх забівалі, а іншы раз, мужчын адпраўлялі на цяжкую працу цягніком, а жанчын, пасля допыту, пакідалі жыць у вёсцы, для гадоўлі жывёл і вырошчвання раслін на палях.