Выбрать главу

У вёсцы былі і тыя, хто падтрымліваў бунтароў. Яны, непрыкметна выносілі ім ежу. Ці тым партызанам, якія прабіраліся ў ноч у хату, аддавалі да апошняга, усё тое, што заставалася пасля нямецкіх салдат. У пакаранне, жыхароў выводзілі на вуліцу і расстрэльвалі. Палілі жыўцом, аблівалі гаручымі сумесямі і падпальвалі. Стрэлы і крыкі палохалі ўсіх астатніх, тым самым, наводзілі жах і папярэджвалі застаўшыхся.

***

Сонца з кожным днём станавілася цяплей і сагравала зямлю сваім цяплом. А вайна тым часам не спынялася.

Дарослых мужчын у вёсцы амаль не засталося. У асноўным жанчыны, старыя і падлеткі: апрацоўвалі палі, сеюлі жыта, выконвалі ўсю цяжкую працу.

***

Пасля першага года вайны, вёска стала падобнай на паўразбураную і закінутую. Попельныя вуліцы, на якіх размясціліся астатнія семдзесят хат, выглядаюць змрочна.

У гэты дзень, як і ўвесь мінулы тыдзень, надвор'е выдалася жудаснае. Ідзе дождж, дзьме моцны вецер.

Пасля цяжкага прыгнечанага году ў лесе і тулянняў па балотах, Паліна вырашыла вяртацца з дзецьмі ў Пратасы. Яна не раз чула, што тых, хто працуе на немцаў, кормяць. Яна думала не пра сябе і ўжо тым больш не пра мужа, які часта сыходзіў і пакідаў іх адных. Яна турбувалася пра сваіх дачок і сына, якія вельмі моцна схуднелі. Дзеці нямоглыя, бледныя, асабліва малодшая дзяўчынка Вольга.

Многія працуюць на немцаў. Чуткі, якія даносіліся з вёскі, былі ўсялякімі і верыць ім, часта не мела сэнсу. Васіль таксама не мог глядзець на прыгнятальных ад голаду дзяцей. Балюча прыняўшы цяжкае становішча сям'і, ён разам з імі, пакідае балота.

Шуміць хваёвы бор. Яны ішлі па неўзараным палям, зарошай леташняй травой. Паліна спынілася, моцна прыціснула да сябе сваіх дзяцей.

– А ці правільна гэта? – са страхам, перабірала свае думкі ў галаве Паліна. – У лесе ад голаду могуць памерці мае дзеці, а там могуць ад кулі.

Яна кожнага абняла з мацярынскай ласкай, зірнула кожнаму ў вочы. З рызыкай, яны працягвалі ісці да вёскі. Яны ішлі не азіраючыся назад. Да іх стаў даносіцца гук вуліц – яны ўжо блізка. За гадзіну, цяжкім крокам, яны дайшлі да першай дарогі. Адтуль, ужо віднеліся першыя хаты вёскі. Стомленасць трывожыць. Страшна было, што іх жыццё можа неўзабаве абарвацца.

На шляху ў вёску, яны сустракаюць патрульных салдат. Узялі пад прыцэл Васіля і яго жонку Полю. Салдаты не глядзелі на знясіленых ад голаду дзяцей.

– Усё. – сказала яна. – Вось і ўсё…

Жанчына апусціла рукі, абхапіла імі сваіх малодшых дачок.

Пасля, іх павялі да камендатуры. Пажылыя людзі сядзелі на лаўках, праходзіла па дарожках паліцыя. Васіль адчуваў у сябе гнеў, які цягнуў з сабой незваротнае рашэнне вярнуцца. Гэта непараўнальнае пачуццё. Рашэнне, якое ўзяло пад прыцэл шэсць жызняў. Інстынкт самазахавання знік.

Іх прывялі да афіцэра. Паліну з дзецьмі там доўга не трымалі. Пасля допыту, адпусцілі. Але муж застаўся. Нямецкі афіцэр уважліва паглядзеў на Васіля. Той стаяў, апусціўшы галаву, глядзеў уніз. Немец паказаў салдатам на Васіля. Яго падвесілі за рукі. Пыталіся ў яго пра тых, хто яшчэ застаўся ў лясах і прычыну, чаму яго сям'я тут, чаму яны вырашылі здацца, вярнуцца.

– Ваша жыццё мераецца хвілінамі. – пераклаў з нямецкай адзін з салдат.

– Я ведаю…я не за здзекамі прыйшоў. Я прыйшоў дзеля сям'і… Нам няма чаго есці… – сказаў Васіль.

– Вам страшна?

– Страшна. Пры думцы, што па маёй зямлі ходзяць такія людзі як вы.

– Вы павінны баяцца смерці.

– Нічога не выйдзе. – падумаў Васіль.

Яго білі па ўсім целе. Ён не раз губляў прытомнасць. Час цягнуўся пакутліва доўга.

– Я хачу сказаць. – прамовіў Лешанок.

Афіцэр сядзеў каля дзвярэй, дыміў цыгарэтай. Ён, рэзка павярнуўся, зірнуў на перакладчыка. Дастаў з кішэні нататнік з алоўкам.

– Што ж … Ну-ну!? – перакладчык падышоў бліжэй.

– Я ішоў на смерць. Я вёў сваю сям'ю на смерць. Калі б я ведаў, дзе партызаны, я б не прыйшоў сюды з сям'ёй. – сказаў Лешанок.

Афіцэр ўстаў. Патушыў цыгарэту. Нешта запісаў у нататнік. Пад вокнамі прашумела машына, спынілася за дзвярыма. Афіцэр загадаў адпусціць збітага Васіля, апрануў фуражку і выйшаў. За ім пайшоў перакладчык.

Усіх жыхароў, за гэты год вайны сагналі ў адну хату, якая знаходзілася насупраць камендатуры, праз дарогу. Шмат людзей жыве тут, хата вялікая. Там жа і апынулася Поля з дзецьмі. Зайшоўшы ў першы раз у гэту хату, яна ўбачыла сівавусага старога, які размяшчаў усіх. Таксама, яна заўважыла шмат знаёмых асоб, а многіх ужо не ўбачыць, не было іх у жывых.

Зэдлікі, цьмяныя сцены, сяннікі, нары.