Выбрать главу

Увечары, дапытванага Васіля цягнулі па падлозе, выцягнулі ў двор. Кінулі яго каля дарогі. Паліцыя дапамагла падняцца яму, узяла пад рукі, адвяла Васіля ў хату. Ён быў увесь у сіняках, саслаблены. Паліна ўбачыла мужа ў дзвярах, кінулася да яго. Іншыя ж у гэты момант, паглядзелі хто ўвайшоў, потым адвярнуліся і працягнулі займацца сабой, нібы не заўважаючы іншых. Васіль уздыхнуў, паглядзеў па баках, убачыў дзяцей. Усе жывыя.

Вечар сыходзіў. Ноч абдымала вёску. Трывогу і неспакойванне прыносіў моцны вецер. У вокны біліся вялікія кроплі, стукалі па даху. Пажылыя, стомленыя людзі, не заўважаючы грукаў, спяць. Паліна моўчкі сядзела побач з мужам. Яго боль сціхала. Вісляючыя гарашчыя газавыя лямпы, каля вокнаў, крыху супакойвалі. Іх дзеці, устрывожаныя і ўсхваляваныя, шэпчуцца каля вакна,

З усіх бакоў чуўся кашаль, храп і дзіцячы плач.

***

У вёсцы Чорныя Брады, у пяці кілямэтраў ад Пратасоў, праходзілі чыгуначныя шляхі. Па якіх, дастаўляліся або адпраўляліся розныя грузы. З першых дзён акупацыі, у вагонах вазілі жанчын, а таксама цэлыя сем'і, у Германію.

Паліну ўсё ж вырашылі пакінуць тут з дзецьмі і мужам…

***

Протасы – гэта вялікая вёска, аддаленая ад цэнтра і адсюль цалкам добра кіраваць дзеяннямі корпуса. Нямецкая камэндатура размясцілася ў жылой хате, у цэнтры паселішча. Адкуль, часта гучалі тосты за перамогу, за паспяховы наступ. Няўхільна атрымліваючы асалоду над усімі магчымасцямі, было выпіта ня мала шнапсу. Непадалёку размясцілася кухня.

***

Гэты красавік для жыхароў вёскі быў яшчэ жудасней.

Пасля вочнага прыходу, налёту партызан у вёску, быў праведзены допыт. Хтосьці павінен быў адказваць за двух забітых салдат і за дапамогу «беглым». Каб правучыць мясцовых і паказаць, хто тут галоўны, быў атрыманы загад, усіх сагнаць да пустуючага вялікага хлява. Які знаходзіўся на паралельнай вуліцы, у дзвухстах мэтрах ад цэнтра камандавання. Збіралі тых, хто быў датычны да невыканання загаду. Мясцовая паліцыя зганяля ўсіх. Спалоханыя людзі, не разумелі куды іх вядуць. Пажылыя, дарослыя, маленькія дзеці.

У паветры вісела імжа. Яшчэ ляжаў мокры шэры снег. Месцамі блішчаў лёд.

Сабралі натоўп каля брамы, дваццаць тры чалавекі. Іншых жа размясцілі ззаду і з боку. Паліна адвярнула дзяцей адразу ж, адчуваючы, напэўна ведаючы, што адбудзецца цяпер нешта жудаснае. Яны не былі сярод тых людзей, якія стаялі ля брамы пабудовы. Усе людзі стаялі нерухома.

Брама расчынілася. Камандуючы паглядзеў на людзей страшнымі вачыма. Нечакана для ўсіх жыхароў прагучалі стрэлы. Кулі прасвістывалі над галовамі. Пачалі зганяць у гумно людзей, пхаюць, штурхаюць у целы вінтоўкі. Многія адвярнуліся ў бок брамы, а іншыя павярнуўшыся бокам, спрабавалі прайсці праз натоўп і ўцячы. Але салдаты схапілі іх шчыльным колам і працягвалі штурхаць.

– Сволачы! – плювалі ў душы салдатам і паліцыі загнаныя.

Гучала жаласлівае выццё, стогн.

Пасля таго, як усе апынуліся пад дахам пабудовы, браму замкнулі вялікім брусам. Прагучаў загад, рука паднялася ўверх. Стрэл з агнямётаў ахопліваў, абдымаў сцены. Агонь хутка распаўсюджваўся па сценах. Грукі, плач, піск і замільванне, даносіліся ў вушы ўсім тым, хто не апынуўся ў гэтым палымяным палоне. Пажылыя падалі на калені і з ровам прамаўлялі малітоўныя словы. Здавалася, што пад нагамі растае снег. Гарыць, дрыжыць усё. Трэск дрэва і агню. З вёскі даносіліся дзікія, доўгія і працяглыя крыкі.

Усё больш злосці і страху з'явілася ў вачах пратасоўцаў. Потым усіх разагналі, усе разышліся.

Ляжалі абгарэлыя целы: мужыкі і жанчыны, старыя і маладыя, дзяды і ўнукі. У імжы непадплёк маўкліва стаялі бярозы. Каля дагарэлых сцен яшчэ маячалі салдаты. На зямлю апускаўся вечар.

***

Надвор'е было няўстойлівае, летам часам вярталіся халады, страшна было б страціць ураджай. Мясцовым жыхарам было дазволена гуляць па вуліцах да вечара. У вёсцы работы было шмат. Практычна ўся праца была ручная.

Некаторыя хаты былі вывезеныя на палянку, за вёску, дзе немцы разгарнулі свой аэрадром і шпіталь. Туды ж везлі і чыстую вопратку, валізкі з бялізнай і ручнікамі.

Каля шпіталя стаялі запрэжаныя коні, якія елі свежаскошаную траву. У невялікім невысокім агароджванні бегалі рабыя куры. Па паляне, ядучы траву, хадзіла рыжая карова. Непадалёк стаялі хаты. Чутны гудкі паравозаў.

У шпіталь зрэдку прывозілі параненых немцаў. На медсясцёр час ад часу пакрыкваў доктар. Тут была адна вялікая палата, у якой ляжаў адзін цяжкапаранены, які не як не мог супакоіцца. Праляжаў ён там амаль два месяцы.

Паліна апрацоўвала агароды, на якіх вырошчвалі лячэбныя травы, прызначаныя для параненых. Яна брала з сабой Вольгу, каб тая дапамагала ёй і была заўсёды побач. Іх прыводзіў і адводзіў усё той жа салдат. Які сядзеў на крэсле. На яго каленях ляжаў аўтамат. Ён глядзеў, назіраў за імі. І калі ўставаў, то больш не для таго каб паказаць на няправільнасць, а каб расцерці ногі. Абыходзіў па краі і сядаў зноў.