Выбрать главу

Сёння з шпіталя выйшаў перакладчык. Праходзіў каля агароду. Трымаючыся за жывот.

– Гэта не для вас…не ірваць ліст! – папярэджваў дзяўчынку, паказваў на зеляніну.

Воля апусціла галаву, тонкая шыя схілілася да глебы. Не кідае погляд на матулю, яна моўчкі сядзела працягваючы рабіць сваю працу. Ірвала дробную траву, пустазелле. А перакладчык, абмінуўшы агароды, падняўшыся на пагорак, ішоў усё далей. І Вольга глядзела, як ён усё больш сыходзіў у далеч.

Бацька ж з сынам займаліся больш цяжкай працай: то нешта чынілі, то ўзворвалі глебу або валялі дрэвы. Вазілі ў бочцы ваду на палі і агароды, якую набіралі з канаў. Старэйшыя дзве дачкі, з іншымі жанчынамі, цэлымі днямі працавалі на праполцы калгасных агародаў, палёў.

Кожны працоўны дзень фіксаваўся. Работнікаў кармілі за кошт калгаса. У вялікі кацёл кідалі трохі мукі і бульбы, залівалі вадою, варылі. Атрымлівалася вельмі рэдкая каша. Выдавалі шклянку збожжа, паўбулкі хлеба, косткі – парадку здзельнай працы. Людзі ўжывалі ў ежу розную траву: шчаўе, крапіву, цыбулю… Елі тое, што вырошчвалі на агародах былых сваіх падворкаў, хоць і жылі ўсе ў адной хаце. У некаторых яшчэ заставаліся каровы і козы, якіх немцы яшчэ не адабралі. Малако дапамагала не памерці з голаду.

***

Увечары, у нядзельныя дні, салдаты выходзілі на вуліцу. Гучаў губны гармонік. Сабака, які з'явіўся з прыходам новай улады, скакаў і брахаў пад музыку. Стаіўшыся за вуглом хаты насупраць, маленькай дзяўчынцы Воле, вельмі падабалася назіраць за невялікім собачонкам. Яна суцяшала сябе малой надзеяй у душы, гледзячы на гульні сабачкі. Невялікай радасцю ад вясёлай, махаючай хвастом жывёлы. А, пачуўшы іншыя гукі, яна хавалася.

Цямнела. Уздоўж вуліцы растуць ліпы. Усё больш гусцеў змрок. Выходзілі на вуліцы вартавыя з ліхтаром. З вокнаў камэндатуры бачнае цьмянае святло свечак і чутна гучная падбадзёрлівая музыка. Немцы зноў радуюцца чарговай перамозе, выпіваючы трафейны самагон. Зноў пілі, закусваючы волкай гароднінай і халоднай варанай бульбай. Адзін з афіцэраў, весяліўся з усімі, але піў мала. Ён выразаў сваім знакамітым нажом нейкія літары на дошцы стала. Напяваў песню, якую хутка падхапілі ўсе астатнія, якія сядзяць побач за сталом.

Вольга не сыходзіла дадому, яна сядзела на тым жа сваім месцы, за вуглом, дзе раней назірала за сабакам. Уяўляла яго вясёлы танец. Ёй не хацелася сыходзіць за сцены хаты з натоўпам людзей. Ёй хацелася яшчэ крыху пасядзець тут. Тяпер яна падглядала за немцамі. Музыка і размовы на невядомай ёй мове змаўкалі. Дзесьці ззаду яна чуе набліжаючыя крокі, якія вымушылі яе пакінуць гэтае месца. Перабегала праз пясчаную дарогу, да хаты насупраць, яна падыходзіла ў шчыльную да вокнаў камандзірскай хаты. Ёй цікава было зазірнуць праз шкло, якая гэта хата знутры. Яна ўстала на носочкі і цягнулася ўверх. Але вокны ўжо былі зачыненыя на ноч жалезнымі пласцінамі. У раме, з вонкавага боку камэндатуры, тырчаў прыгожы раскладны нож. Вольга выцягнула яго з лёгкасцю, уважліва агледзелася па баках і ўцякла.

Затым, Вольга прыбегла ў агульны дом. Прайшла міма жанчын, якія распляталі дочкам косы. Яна накіроўвалася да сваёй сям'і, не змяншаючы кроку. Падышла да іх, паказала гэты нож бацькам. Тата запальчыва і раздражнёна ўскочыў. Але ўвогуле ён быў лагодным, але не ў гэтую гадзіну. Адлупіў моцна дзіця, за скрадзеную рэч. Бо нож мог загубіць усю іх сям'ю.

– Яны цябе бачылі? – цвёрдым голасам, трымаючы малодшую за рукі, вымаўляў Васіль.

– Не… – са слязьмі адказала дачка.

“Калі б убачылі яе, то неўзабаве ўжо прыйшлі салдаты або паліцаі ў хату.” – падумаў бацька.

За гэты ўчынак, Волі маглі адсекчы руку або павесіць яе. А то і яшчэ горш, усю сям'ю расстраляць.

Малодшая дачка плакала доўга. Потым ляжала без слёз. Вочы нібы не хацелі бачыць нічога.

За вокнамі спала ціхая ноч. Васіль узяў нож. Ён, стаўшы яшчэ больш сур'ёзным, з асцярожнасцю, магчымымі шляхамі, стаў прабірацца да сваёй былой хаты. Чорныя начныя абшары і яркія зоркі агарнулі вёску. Бацька дабраўся да двара сваёй былой хаты, ад якога засталіся абгарэлыя бярвёны і разбураная печ. На папялішчы, як можна глыбей, ён закапаў нож. Азіраўся па баках. Амаль усляпую схаваў нямецкую рэч.

Вася быў рады таму, што яго сям'я засталася жыць. Вярнуўшыся, ён сказаў сям'і, каб яны забыліся пра гэты выпадак з выкрадзеным нажом. Каб не распавядалі ў гутарках аб гэтым выпадку.