Выбрать главу

МАЦІ

Хусцінку паправіць, абцягне рукаў, гаворыць, здалёку прыехала к сыну,— хтось месцам жыхарства наш горад назваў, а поўнага адраса ёй пе пакінуў. Вачамі гатова ўхапіцца за дол, калі каля шыльды стаіць ледзь жывая, тры дні ёй даказвае адрасны стол з сухою дакладнасцю: «Не пражывае!» Аблокамі снег пад нагамі растаў, са школы іду я завулкам азяблым і міма прайшла б, каб пад ногі не ўпаў з кішэні здарожанай зморшчаны яблык. Чапляліся словы за гонту, за сад у тым гарадку невялікім пад Брэстам... I здзівіцца сын, як скажу неўпапад: «Няўжо ён усё-ткі загінуў без вестак?»

РАНІЦАЙ НА КАМАРОЎЦЫ

А мне патрэбны сёння толькі кветкі. Заместа неба — кірмашовы дах, прылаўкі, што цяжкія ваганеткі, i ў кожнага свой асаблівы пах... Як весела гандлюе цётка рэпай, a ў сетачцы хлапца, што есць халву, сумуе па гарачым волжскім стэпе паголены прыродаю кавун. Мне ж сум — не сум... Я сэрцам акрыяла, a ўспомняцца нядаўняй ласкі ранкі, ўсплыве радок, што напісаў Купала, яны, «як сон нязбытай абяцанкі».

НАЗІРАННЕ

Хтось пад гару ідзе, дзе зоркі, кагосьці з той жа самай горкі, бы зліжа, змые часу вал... Жыццё — то ўзвышша, то правал

У ПРАДЧУВАННІ БЛІЗКАЕ РАЗЛУКI

Ніхто не скажа сёння мне, чаму ледзь не чапаюць голле яблынь хмары i вецер, быццам весела яму, распырсквае ручай на тратуары. Як пастушок, што ў поле выйшаў без звычайнае i ёмістае кайстры, уздрыгну раптам, бо чамусьці бэз нагадвае пах восеньскае астры. Я буду помніць да апошніх зорак, якія згаснуць на канцы жыцця, няхітры сэнс ажыўленых гаворак, што цешылі, як цешыць спеў дзіця. Хвалююць зоркі тайнамі спрадвеку, i быў заўжды вясёлым месяц май, чаму ж так горка, быццам чалавеку сказала вельмі блізкаму: «Бывай...»

ЗА ДЗЕНЬ ДА СНЕЖНЯ

Ужо на тры замкі закрыўся жмінда i недзе перад ложкам ловіць моль, а па садах згалелых ходзіць крыўда, я чую — дрэвы скардзяцца на золь. Слата, слата... a ў позірку чаканне, бы феерверкам выбухне зіма... Прымроіцца, як ясны дзень, каханне, цьфу на яго! Яно заўжды чума. Гартае свет турбот будзённых кнігу, нямала ў ей старонак для мяне, i круціць лбе, нібы разводдзе крыгу, не сплю... Чакаю сонейка ў акне.

АДЧУЖАНАСЦЬ

Праз тоўшчу хмар праб'ецца яркі Марс, надзея снамі лёгкімі ўзбуяе, есць месца шчасцю, ды аднойчы фарс жыццё на сцэне лёсу разыграе. Свет патануў у водблісках трывог, а вы крычыце: «Поўня нам пасвеціць!» Якая поўня, мілы дэмагог, пакіньце гэту казку нашым дзецям. Адчужанасць... Пад норавам яе мяняюцца аблічча i характар, утульнасць бачнасць згоды надае, ды, ўрэшце,— ненадзейны дэкаратар. Снег выбеліць укамянелы дол, свой час цягну, бы тонкі пасак з гумы, i сэрца суцяшае валідол, як у юнацтве мройны пах парфумы. З дзён саскрабаю быту каламуць, святла зямнога вызначыўшы межы: есць у мяне на ўсходзе рэчка Друць, на захадзе — дыханне Белавежы. За словамі чаканымі — падман, вы ўвесь ужо ў абсягах незваротных, a снежань, як зацяты графаман, пераканаць спрабуе ў адваротным.

ЛЮБОЎ

З лета стог, абкладзены кляёнкай. На штыкетах — жоўтыя глякі... Недзе мама бразгае даёнкай, недзе тата носіць смалякі... Там заўжды здаецца ўсё нязменным, дворыкі, прыязнасць i давер, а за хмару дзень ляціць праменны i сухое лісце — за каўнер. Ды не сумна змучанай прыродзе,— дзеля дзён нязнаных адгарыць... Неўпрыкметку з будучым стагоддзем клопат мой спрабуе гаварыць. З кім жа там спусцелы лес гамоніць? Хаты люд склікаюць пакрысе... Праца рукі рупныя натоміць, але дух няскораны ўзнясе. Як агніста долю выкрасала не адну ў лясістай той глушы... Я пра гэта мала так пісала — ўся любоў засталася ў душы.