Выбрать главу

САЛАМЕЯ ЗАПІСВАЕ Ў ДЗЁННІК

Адзінота... плач... работа...— ўсё маркота! Засляпіла вочы мука! I дакука! — Днюе ў сэрцы i начуе, можа, досыць?! О, як доўга боль галосіць! Хто пачуе?..

ДВА ВЕРШЫ НА ЗНАЁМСТВА З КНЯЗЕМ РАКАЧЫ

Як развеяць боль гарачы, добра знае князь Ракачы. Лоўкія расставіў сеці: ўчора падарыў гарсэцік. Сёння пераслаў каралі з воляй княжай, каб чакалі... Каб дварняк слядоў не нюхаў, каб сышоў з падворка кухар, каб была лашднай пані з князем i ўначы, i ўранні. Ёсць у князя верны лёкай, ён ад пані недалёка, бачыў: пані з суму гіне, князь Ракачы сум суніме. Тварык белы абцалуе, пан i з князем забалюе... Князь ёй добрых коней купіць, а падману ён не любіць. Князь Ракачы — князь удачы О-о, мы гэта шчэ пабачым!..
*
Князь Ракачы — шал гарачы хоча ласкі без астачы, спакусіўся на нядолю, пакладу бліжэй пістолю... Гэй, мой кухар, добра слухай! Будзе князю аплявуха!.. Кухар, позіркам не бліскай, князь Ракачы недзе блізка... Вось чадра, а вось спадніца, выйдзі князю пакланіцца! Каб салодка князь не марыў, вядзі князя да чынары, абдымай яго штосілы i шапчы на вушка: «Мі-ілы!», a калі рукам дасць волю, я пушчу у ход пістолю... Грымне стрэл,— канец прыгодзе! Хапай князя з крыкам: «Злодзей!..» Што ён князь,— не дух сабачы, хай даказвае Ракачы грозным стражнікам i бею... Князь папомніць Саламею!

РАЗМОВА З САБОЙ ПРЫ СУСТРЭЧЫ З ПАЛОННЫМІ

Было калісьці многа ў ix адвагі, a запісала доля ў бедалагі... З цікавасцю ў мой бок глядзіць палонны, a збоку — тоўсты, ён, відаць, галоўны. Што ён сказаў таму, што воч не зводзіць з мяне, чаму рукамі той разводзіць?.. Пабег да гандляра з ажыўшым тварам, зайду i я, нібыта за таварам. Вось ен... купляе мыла i паперу, чаш ж стаю разгубленая ў дзверах? I болю, i абраз душа зазнала,— такога б, можа, я i пакахала... Прыгожы твар, хоць i зарослы шчэццю, мо гэта лагер ix ля рова за мячэццю? Няма ў мяне адданае сяброўкі, пра лагер распытаць патрэбна ў накаёўкі...
*
Ах, гэта ноч... Як дыхае спякотай! Праклала поўня сцежку да прысад. Даруй, мой боль, нязвыклая пящчота ўпусціла промнік радасці ў пагляд. Раяцца словы, ім у сэрцы цесна, а над мячэццю зорка, што ліхтар, гуды плыве мяцежнай мроі песня, яна душы ўстрывожанае дар... О, я з жаданнем палкім не сваволю, бо згуба там, дзе палыхне агонь, хачу вярнуць зняволенаму волю i чую: сэрца трапіла ў палон.

НОЧ.

СУСТРЭЧА З ПІЛЬШТЫНАМ

П а к а ё ў к а (радасна) Сюды... Сюды!.. Здаецца, бачу лаз!
С а л а м е я ( раздражнёна) Ды пачакай!.. Тут дрот! Не адшчапіцца! А што, калі пачуе варта нас, не ў лесе мы, крычыш чаго, дурніца?!
П а к а ё ў к а ( вінавата) Зраднела я... Усё-ткі, пані, лаз! Вой-вой! Хто тут?! Дальбог, дыханне чую...
С а л а м е я (злоена) Чаго ж стаіш, як лялька, напаказ? Хто ж крадзецца слупом у ноч глухую? Прысядзь!
Г о л а с з ц е м р ы Хапай!.. Лаві!.. Ха-ха-а!.. Каб мне не ўстаць, ля лагера — жанчыны!
С а л а м е я (з хітрынкай, лагодна) А ты, як бачу, рады пабрахаць, лепш запытай, з якой мы тут прычыны? Вясёлы голас, слухай, памажы, напэўна б, варта так не гаварыла!.. З палонных ты, дык бедным падкажы, хто з вас купляў сягоння ў краме мыла?