Выбрать главу

— Пайшоў я да псіхатэрапеўта. На мяне накаціла штосьці накшталт дэпрэсіі. Як патлумачыць... Мяне перасталі цікавіць бабы. Соры, кабеты. Не ў сэнсе, што я на мужыкоў пераключыўся, а ў сэнсе, што нейкая апатыя. Думаў, можа, захварэў, пахадзіў па дактарах, кажуць — здаровы як вол. А настрою няма, упаў настрой. Пазваніў адной сваёй колішняй падрузе, думаў, правераны варыянт. Хто-хто, а Свет­ка падыме ўсё што хочаш. А яна, блін, замужам ужо. Мы ж толькі тры месяцы таму бесперапынна трахаліся ў яе на лецішчы!

Але Светка дала нумар сваёй знаёмай — Кацярыны, псіхатэрапеўткі. Дваццаць баксаў — патрындзець гадзіну. А ў мяне грошы былі, у нас добры аб'ект пайшоў на будоўлі. Пазваніў, прыйшоў.

Высокая шатэнка з карымі вачыма. Невялікія грудзі, крэпкія сцёгны. Доўгая спадніца, што ўжо сталася рэдкасцю, такі фасон. А я люблю доўгія спадніцы — таямнічасць. Яшчэ каб абцасы. І нармальныя пазногці. У сэнсе, не нарошчаныя, а натуральныя. Я калі бачу вычвар з пазногцямі, стаўлю на кабеце крыж адразу. Мне не патрэбныя спрэс інтэлектуалкі, але цалкам тупых не люблю.

Так і так, «сядайце, распавядайце». Я акрэсліў праблему. Яна спыталася пра патэнцыю. Кажу, з патэнцыяй усё ў парадку, у душы — сум і пустэча. Папрасіла пачаць як мага здалёк. Ну я і пачаў. Як адразу пасля школы паехаў у Нямеччыну бамжаваць з панкамі.

У Нямеччыне ў мяне дзевак маладых бы­ло — ууу. Я налічыў дваццаць пяць нацыянальнасцяў, якія прайшлі праз мае рукі. Гэта калі не браць да ўвагі ўласна немак. Пасля вярнуўся ў Менск. Пачалося з Танькай. Яшчэ дзесяць гадоў жыцця. Разышліся з Танькай. Не тое каб зусім, але як пара. Урэшце ў аповедзе дайшоў да Аксанкі, сяброўкі Танькі.

Аксанка выказала мне прэтэнзію, што, маўляў, я хаджу да яе, а бачу перад сабой Таньку. Так яна адчувае. А яны з Танькай з аблічча вельмі падобныя. І сябравалі ажно з дзяцінства. Манера гаварыць падобная, жэсты. Неяк пасля сексу Аксанка кажа мне: «Што, Мао, трахаеш свае ўспаміны?» У сэн­се, пра Таньку ўспаміны.

Кажу, разумееце, Кацярына, Танька — мая былая. Толькі не проста былая, а сапраўдная, адзіная. Я да яе хаджу часам, і яна мяне прымае, хоць мае нейкіх новых мужыкоў, і ўжо два разы разведзеная. Мы ж даўно пазнаёміліся. Але аднойчы я зразумеў, калі вяртаўся ад Танькі, што я не да былой ха­джу. Я да сябе былога хаджу.

«Прабачце, — перабіла Кацярына. — Да Аксаны — каб «трахаць свае ўспаміны пра Таню», а да Тані — каб узгадаць сябе былога? А нельга сумясціць з адной кабетай, напрыклад, з Таняй?»

«Нельга, — кажу, — Таня — асобна, я — асобна. Мы ж розныя людзі. Таню я люблю як Таню, а сябе люблю ў сваім пачуцці да Тані».

Кацярына ўзнялася, абышла фатэль, у якім я сядзеў, паклала мне пальцы на плечы і пачала іх паціху масіраваць:

— Закрыйце вочы, расслабцеся. Здаецца, я магу вам дапамагчы.

Мао запаліў, выпусціў струмень дыму, тэатральна ўзняў вочы ўгару, зрабіў яшчэ зацяжку, а пасля рэзка пасунуўся ўсім тулавам наперад, змоўніцкі прыжмурыўся і хутка замалаціў словамі:

— На трэцім сеансе з Кацярынай я зразумеў, што было не так з усімі маймі папярэднімі кабетамі: яны ўвесь час чагосьці ад мяне хацелі. Я ўвесь час штосьці мусіў, быў абавязаны, заўжды было пачуццё віны, што раблю штосьці не так ці недарабляю штосьці. А з Кацярынай было інакш. Яна пачынала, а я пасля працягваў. А пасля мы разыходзіліся без абяцанняў і чаканняў, задаволеныя адзін адным.

—У сэнсе пачынала? — перапытала Юсця.

— Секс. Чысты секс без абавязкаў, без неабходнасці казаць нейкія ціпа пяшчотныя словы.

— Віктар, дык за грошы ж! — адначасова выгукнулі Вальжына і Юсця. — У вас упершыню быў секс за грошы!

— Э, не, з прастытуткамі я таксама трахаўся. Там пакуль яе дзярэш, яна на гадзіннік глядзіць. Тут было інакш — тэ-ра-пі-я.

Дзеўкі рагаталі не спыняючыся.

— Згодная, — праз слёзы ад смеху каза­ла Вальжына, — не прастытуцыя, а тэрапія. Толькі для Каці. За вашы ж грошы ёй тэрапія.

— Але мне дапамагло! — абурыўся Віктар.

Дзеўкі рэзка сціхлі.

— А гэта галоўнае, — сур'ёзна кіўнула Юсця. — Вы пасля не бачыліся?

— Не, грошы скончыліся. Пайшла няпруха з аб'ектамі. Але я, што хацеў, атрымаў, жыццё наладзілася. Я, праўда, званіў, запрашаў на каву капучына, усё такое, але Кацярына кожны раз адказвала, што вельмі занятая. І я веру, што занятая. Яна дзелавая кабета, сто працэнтаў.

Віктар павярнуўся да бармена і заказаў дзяўчатам яшчэ па кактэйлі.

— Я неяк тырчэў на адным эратычным ўэбкам-сайце. Усе ў курсе, што такое? Можна было зайсці на сайт і ў рэальным часе назіраць за кабетамі, трансамі, мужыкамі, парамі. Усялякія камбінацыі сексуальных гульбішчаў на кожны густ. За грошы яны розныя фокусы паказвалі з дапамогай сваіх геніталіяў. Дык вось, лазіў я па тым секс-чаце, а тут рэклама ўсплывае: «Элітны салон псіхалагічнай тэрапіі «У Кацярыны». Клікнуў па спасылцы. Тэкст: «Кансультацыя доктаркі псіхалагічных навук Кацярны Войт». Аздоблена ўсё голымі бабамі і дзілдамі рознымі. Думаў запісацца на прыём, але ж бабкі ўжо скончыліся. Ну як... У сэнсе, былі, але я за такія грошы трох дзявах увесь вечар магу паіць у сябе на кватэры.