Выбрать главу
* * *
Мы б'ёмся над рыфмай,                 рвём жылы на гонях, Ідзём — за ўсмешку адну! —                 у агонь мы, Клён садзім,                 ляцім у захмар'е знічкаю Шукае, шукае душа гармоніі У свеце негарманічным.
* * *
Мы ў гэты свет на нейкі міг прыйшлі I чалавек, i звер, i птушка, i расліна. Усе мы мацеры адной — Зямлі I па-братэрску, каб цвісці маглі, Адзін другога                 берагчы павінны!

Хіцер - Зміцер

Маўчанне
Я чуў, што маўчанне — золата, Што лепш за ўсё чалавеку —                 Жыць без голаса. Немы крык —                 распранаюць жанчыну на вуліцы, Гром —                 б'юць бандыты суседа ў жывот нагцакамі, Але —                 трымай язык за зубамі! Дык хіба ж гэта золата? Зброя мяшчанства —                 маўчанне.
* * *
Мая хата з краю, Твая хата з краю, Яго хата з краю... О, гэта ж была б такая лафа                 для злодзеяў,                 для гвалтаўнікоў,                 для забойцаў,                 для тыранаў,
Калі б ўсе хаты стаялі з краю!
Хіцер-Зміцер
Вырастаў у пасёлку адным Зміцер Па прозвішчу Хіцер. Не любіў працаваць Зміцер — Любіў паляжаць Хіцер. Вось толькі есці часта хацеў Зміцер — I пачаў шукаць лёгкага хлеба Хіцер. Надумаў знайсці такую работу Зміцер, Каб менш зрабіць, ды больш зарабіць, Хіцер. Хацеў падацца ў навуку Зміцер, Але пакуль вучонага хлеба паясі, Богу душу аддасі — Разважаў Хіцер. Пайсці на завод наважваўся Зміцер, Але ж трэба пацець там штодзень — Ізноў адмаўляўся Хіцер. Рашыў не шукаць гучнай пасады Зміцер — Убіўся на складзік гандлёвы Хіцер. Праўда, зарплату маленькую меў тут Зміцер, Але ніколькі не сумаваў Хіцер. На пачатку ледзь не філолагам стаў Зміцер: Розныя словы ўзяўся вучыць Хіцер. «Дэфіцыт», «даць у лапу», «грэць рукі»,— шаптаў Зміцер, «З-пад палы», «блат», «шыта-крыта»,—                                 — паўтараў Хіцер. Назубок зазубрыў словы магічныя Зміцер I ў ход пачаў памаленьку пускаць ix Хіцер. Пусціць адно — «Гарызонт» у кватэры пакручвае Зміцер, Пусціць другое —                 дываном заморскім хваліцца Хіцер, Трэцяе пусціць —                 жонцы футру, як казну, даруе Зміцер, Чацвёртае — п'е каньякі, ікрой заядаючы, Хіцер. Не з зарплаты — са слоў гэтых простых                 дачу хутка ўзнёс да нябёс Зміцер, Потым з ix жа, звычайных тых слоў, «Волгу», як ляльку, «зварганіў» Хіцер... Кажуць, недзе жыве i па сёння,                 спяваючы песенькі, Зміцер Пa прозвішчу Хіцер.
Качкі
Вось так жыццё ўсё:                 ходзяць па двары ўраскачку I знаць ні пра што не хочуць                 ляныя, тлустыя качкі. Адна ў ix ідэя:                 як Набіць валляк.
На пенсію
Такі закон жыцця ўжо ёсць: Ледзь прыйдзе старасць, нібы госць, Табе ўжо ў плечы весела Лакцем штурхае маладосць: На пенсію! На пенсію!
I мы, былыя дзеячы, З абжытых месц устаючы, Ca скрыпам хто, хто з песняю — Здаём другім свае ключы — На пенсію! На пенсію!
I мроіцца нам ціхі рай: Гурочкі сей, грыбкі збірай, Навуджвай рыбку прэсную Альбо ад суму памірай — На пенсію! На пенсію!
Чуў свет, як выступаў спявак, Быў ён цудоўнейшы мастак, Ды час прыйшоў, i спеўся ён. Што ж, адпачні, браток, раз так — На пенсію! На пенсію!
А гэты Заг так крэсла ўгрэў, Так да яго ён прыкарэў, Так ля яго раз'еўся ён, Што — не пытай — хутчэй памрэ, Чым пойдзе сам на пенсію!