Выбрать главу
. . . . . . . . . . .
Згарала ноч на свеце без пары, І сон дашчэнту кулямёты рвалі. Віселі скрозь                 пажараў ліхтары, I кулі                 калыханкі нам спявалі. Мы ў вёсачцы — балотным астраўку,— Нібы зайцы загнаныя,                 сядзелі. Між іскраў,                 сполахаў,                 між гэтых куль Жылі пад зорамі                 адной надзеяй. Ішла вясна тым часам з балатоў, Усё да зерня вымеўшы з каморкі. Было ж у маці —                 нашых пяць ратоў, Якім                 так абяцанкі ўсе агорклі! Адна ў пас мара шчырая была: Знайсці б дзе хлеба чэрствага —                 хоць трошкі. Малыя пальчыкі з пазоў стала Даўно павыкалуплівалі крошкі. На ўслоне дзежка, што карміла нас, Даўно ўжо закарэла, нібы камень, І мы дарэмна — у каторы раз! — Глядзелі ў печ                 галоднымі вачамі.
Усё немец выбраў — яйка, млека, шпэк, Усё выграб прагавітай пяцярнёю. Як у сваё, ён лазіў у засек, Пакінуўшы нам                 сцены з парахнёю.
За тое, што усё ж вясной крутой Мы не папухлі,                 дзякуй табе, шчаўе! Уратавала нас                 ты з «пышкай» той, Што ў полі мы знаходзілі,
                як шчасце!
I вось                 (якраз у шчаўі мы былі) Данёс «ура!»                 нам вецер да балотца. О як мы беглі —                 па раллі, галлі — Да зорачкі,                 што ззяла на пілотцы!
Мы аж не верылі,                 што ўжо i след Прастыў той немчуры                 i што шырока Перад вачамі расхінула свет Маленечкая зорачка                 навокал.
А скрозь яшчэ гарэнілі дымы, На печышчах садзіліся вароны. І доўга выздараўлівалі мы Ад той вайны —                 жахлівейшай хваробы. Хоць зарабляла маці працадні, Хоць на жніве да вечара пацела. Ды толькі замест хлеба                 дзень пры дні Нам палачкі насіла
на паперы.
Мы тыя палачкі                 і так, і сяк Круцілі                 i, хоць ад бясхлеб'я млелі, Ды што не прыдумлялі,                 аніяк Ix, выбачайце,                 есці ўсё ж не ўмелі. Шукалі мы па ржышчы каласка, Альбо,                 сабраўшы малачаю горку, Зноў — кожны дзень — чакалі малака Ад цёлкі,                 што падбрыквала ў падворку.
Зноў суцяшала маці нас дарма I ўсё, што здабывала дзе знячэўку, Заўжды нам аддавала,                 а сама Хадзіла так —                 аж высахла ўся ў шчэпку.
I вось у хмарах заяснела сінь, Ад дум не спала маці:                 ёй у горы Нарэшце помач будзе —                 большы сын Сягоння едзе па навуку ў горад.
. . . . . . . . . .
З пафарбаванай торбай за спіной, У новых зрэбных портках пакачаных Ішоў я нашай вулкай травяной Ад гэтых нізкіх хат                 у свет нязнаны. Глядзелі ўслед мне стрэхі i платы, Глядзелі моўчкі                 нашай хаты вокны (Як сёння, бачу там я збан пусты), Глядзелі,                 як самой надзеі вочы. Шаптаў я клятву шчырую сабе Надзею маткі спраўдзіць                 i прывезці Ёй са стыпендыі які рубель — Хоць раз як след сястрычкам бы пад'есці.
Я кляўся й вам аддзячыць, землякі, За вашу — хай зусім скупую — помач, За тое,                 што заўсёды ў час цяжкі Былі вы —                 ca сваёй спагадай —                 побач. Асіраціла многіх нас вайна. Я помню твар суседскае дзяўчынкі, Што нават быў блядней ад палатна, I ручкі яе —                 нібы чарацінкі...