Выбрать главу
Даяркі
Пад восеньскім сонцам няяркім, Чакаючы пастухоў, Усмешлівыя даяркі Пляткараць пра жаніхоў.
Ці ж дома ўседзець дзяўчатам — Стаяць пад вецярком. Як малако, халаты I шчокі — кроў з малаком!
Даяркам — мілым, прывабным, Не трэба чужога святла: Усе, што патрэбна, фарбы Ім шчодра прырода дала.
Не раз тут страчалі, бывала, Пеўневы галасы. Iм губы зара фарбавала, Што ззяла ў кроплях расы.
Бялілі ім шыі міла Крыніцы — летам, зімой. А валасы залаціла Дзяўчатам сонца само.
* * *
Народ мой — высокае дрэва шматлістае,                                 якое ўсё весялей на                 Планеце гамоніць,                                 пускаючы                 новыя парасткі i галіны. Карэнні гэтага дрэва —                                 гісторыя...
Балада пра Хатынь
Была на Зямлі (у Лагойскім раёне, на Беларусі)                 веска сасновых хат — Хатынь. Там гуляла ў вокнах сінь,                 на сонцы грэліся гладышы i слоікі,                 якіх уздзявалі на тын. Там поле вясною аралі,                 жытам i лёнам зямлю засявалі, Там песні свае (такіх нідзе не пачуеш!)                 на купалле i на дажынкі спявалі. Там маці, выцягваючы з вузялка                 скупыя рублі,                 дачушцы панчошкі купляла, А як гуляць маладу пускала,                 выходзіла за вароты,                 рог хусткі кусала. Праводзіў хлопец дзяўчынку                 да гэтай вось брамкі;                 даверліва рукі свае міламу аддавала — I ад вакна адыходзіла маці,                 усю ноч вачэй не змыкала... Аднойчы прыйшлі сюды людзі ў зялёных фрэнчах З арыйскімі сваімі ідэямі, З кулямётамі                 i запалкамі. Вочы былі ў ix з халоднага лёду,                 сэрцы — з каменю. Кажуць, тады далека з дымам ляцеў                 людскі развітальны крык. Была на Зямлі (у Лагойскім раёне, на Беларусі)                 веска сасновых хат — Хатынь. Сёння на месцы Хатыні —                 пустыня. Хто галаву не схіліць,                 пачуўшы пра гэта: На цэлую вёску людзей                 асірацела планета! Сталі попелам сівым                 i вочы, i рукі, i ўсмешкі; Навек загінула (і ніколі ўжо не ўваскрэсне!)                 людская душа — песні... Нядаўна —                 у памяць пра вёску Хатынь,                 у памяць пра іншыя ўсе Хатыні — Павесілі архітэктары                 на яе папялішчы званы. Падзьме вецер, які варот i аканіц шукае, I — звоняць яны. Звоняць званы. Звоняць званы. Ці чуеш ты, шар зямны, Хатыні тваёй                 званы?
Хадыка

A між бароў, сярод імшары дзікай,

Дасюль вядзецца пасека лясная.

Багата дзіў аб ёй апавядаюць

I называюць гэтак жа—Хадыка.

Ул, Сыракомля, 1847
Вёска Хадыка (Нова-Цярушкаўскі сельсавет Салігорскага раёна), якая ўзнікла на месцы легендарнага ўрочы- шча, у час вайны была разам з людзь- мі спалена нямецка-фашысцкімі захоп- нікамі.
Дубы ды сосны. Хвошч ды вязель. Жывіцы выстаялай хмель. Я думаў: стрэне, даўгавязы, Над звонкай студняй журавель. Я думаў: сопочную казку Раскажуць ліштвы, a ў акне Адчыніць вейкі — калі ласка — Блакіт нябесны ў сэрца мне.
Я думаў: ля прысад рабінавых, На вуліцы, дзе мурава, Акружыць стайкай вераб'інай Мяне вясковая дзятва...