Выбрать главу
У вёсачцы нашай некалі жыў дзядзька Адам. Казалі, i птушкі ніколі не зачапіў дзядзька Адам. Касіў, поле араў, баранаваў дзядзька Адам, Сыноў i дачушак малых гадаваў дзядзька Адам. Нідзе ў жыцці не бываў, апроч вёскі ўласнай глухой, дзядзька Адам, Поезда нават не бачыў за вечнаю працай сваей                 дзядзька Адам, Век прахадзіў між знаёмых палёў i лясоў                 дзядзька Адам, A паміраць аж за трыдзевяць земляў пайшоў                 дзядзька Адам.
* * *
Мова зямлі маёй! Мова бацькаўшчыны! Пачую твой гук на чужой зямлі, I — бумкае чмель у гародчыку басам, Трубяць за возерам жураўлі.
У хаце бярвеннай, ля печы — далёкая — Ходзіць мацерына чапяла. На плоце певень — жар-птушка — галёкае, Збудзіўшыся, бзыкае ў шыбе пчала.
Дарма мне казалі, што ў пальмавым краі Я нават успомніць цябе не змагу, Што іншая песня — мелодыяй раю — З душы маёй выцесніць просты твой гук.
Мова мая! Для мяне ты заўсёды — Сонца вясновага цёплы прамень, Дзіва ляснога поўныя соты, Рэчка, што асвяжае ў сухмень.
* * *
А дзень, як гарбуз паласаты, Каціўся у змрок рабы. Няслі нада мной пасаты Хмар карабы.
Развітвалася з сынам Шэрае поле i гаць. Ішоў я па свеце сінім
Долю шукаць.
Блукаў я, як пад каронай, Пад лівадзійскай зарой. Стаяў кіпарыс калонай Між мной i гарой.
Краінаю вінаграду Вазілі, госця, мяне. Ішоў я між кветак, Рады Вечнай вясне.
Ды дзе б я ні быў, Пасаты Мой ветразь няслі ізноў Да матчынай — з сосен — хаты I нашых рыжых ільноў.
* * *
A ўсё ж я рад, што ў гэты свет Запушчаны з нябыту. Між зор расквечаных i бед — Жыцця майго арбіта.
Шмат па шляху маім было Каменняў ды завалаў. Нямала мне у твар раўло Гіенаў i шакалаў.
Мяне чынамі-чыгуном Шмат хто давіць быў рады, Пранізваючы, як ражном, Высокаю пагардай.
(I сёння сніцца мне парой Эсэсавец бяльматы, Што шомпалам у бок пароў: «Парцізан быў у хата?»)
Я палажыў нямала сіл, Каб груз адкінуць гэты. На свой, хоць сціплы, небасхіл Я вышаў, як камета.
Нідзе не кленчыў я, Рабом Не лез пад бот вяльможны, Рукамі ўласнымі, гарбом Браў свой прыступак кожны.
Была апорай мне зямля, Што ў гэты свет пусціла. Яна мне — нават i здаля — Ўлівала сілы ў жылы.
Упасці духам мне яна Ніколі не давала. Калі быў вычарпан да дна — Лячыла i ўздымала.
Я з ёю развяду бяду I саўладаю з громам. Яна заўсёды на віду — Зялёным касмадромам.
* * *
Завуць касманаўтаў планеты Павеялі новыя ветры
Над светам зялёным лясным. Завуць касманаўтаў планеты Святлом неспакойным сваім.
Мы сыдзем, далёкая зорка, З нябёс на твае камяні. На дзіўных, нязнаных узгорках Зямныя запалім агні.
Зямную, любімую песню Спяе касманаўтаў сям'я Пра шчасце, што ходзіць ля весніц, Пра любую зорку — Зямля.
I зноў у блакіце ракеты Пакінуць свой вогненны след. Завуць касманаўтаў планеты У новы, расчынены свет.
* * *
Калі б не свяціла Сонца,                 Ці ж быў бы я? Калі б Зямля не кружыла,                 Ці ж быў бы я? Калі б не было ў мяне Маці,                 Ці ж быў бы я? Таму i слаўлю я Сонца, Таму i слаўлю Зямлю я, Таму i слаўлю я Маці, Слаўлю жыццё!
Санцаход
Быў нада мною Заг. Да неба нос задзіраўся                 у бюракрата-зага. О, як пільна сачылі Загавы вочы-шылы, Каб хадзіў я