Выбрать главу

Кніга «Каменнае сэрца» — зборнік эсэ палітычнага вязьня Паўла Севярынца, напісаных за апошнія дваццаць гадоў. Кароткія гісторыі зь беларускай няволі — «сутак», «хіміі», турмаў — паказваюць сёньняшнюю Беларусь знутры. Жыцьцё ва ўмовах рэжыму як яно ёсьць.

Кніга «Лісты зь лесу», фрагменты зь якой вы зможаце прачытаць тут, была прызнаная штотыднёвікам «Наша Ніва» найлепшай беларускай кнігай 2007 года, а «Беларуская глыбіня» (тут разьмешчаныя выбраныя главы) — стала лаўрэатам прэміі імя Францішка Аляхновіча.

«Каменнае сэрца» зьмяшчае таксама і шэраг тэкстаў Паўла Севярынца, якія яшчэ не публікаваліся.

Рэдактар: Алена Лапцёнак

Copyright © 2019 by Kamunikat.org - ePub