Кожны раз сюды заходзіць», -І канёк бліжэй падвозіць.Вось і церам, казка-дом...Аглянуліся кругом,Пад крыштальны яркі купалНа каньку Іван пратупаў,Пад скляпенне на слупах.Што за высь, які размах!А слупы ўсе залатыя,Абвілі падпоры тыяЗмеі з золата. Па трыЗоркі ззяюць угары.А сам церам з церамкамі,Як сталіца з гарадкамі,З зорак крыж на ім гарыць,Быццам некуды ляціць.Скрозь ля церама дзівосныСад, галінкі - з срэбра кросны.Клеткі з птушкамі вісяць,Чыстым золатам зіхцяць.Птушкі клеткі калыхаюць,Песні райскія спяваюць.І пад гэты птушак хорГарбунок прайшоў на двор.Ваня з гарбунка саскочыўІ да месяца пакрочыў.А зайшоў - паклон аддаў,Слова добрае сказаў:«Слаўны Месяц Месяцовіч!Зваць мяне Іван Пятровіч.Я прыехаў ад бярозІ паклон табе прывёз». -«Дык сядай, Іван Пятровіч, -Кажа Месяц Месяцовіч. -Наш блакітны светлы край -Нібы той нябесны рай.Як жа зваць тваю краіну,Што нядаўна ты пакінуў?Па парадку раскажыПра блуканні-ваяжы». -«Я з зямлі прыйшоў зямлянскайІ з краіны хрысціянскай. -Кажа месяцу Іван. -Пераехаў акіянЗ даручэннем ад царыцыЎ светлы церам пакланіцца,Пра здароўе распытаць,А што ўбачу - расказаць.І царыца ведаць хоча:«Штосьці маці па тры ночыАд мяне хавае твар.Днём такі ж гняткі цяжар...Чаму братка мой харошыСтаў таксама многа горшы?Хоць бы промнік мне паслаў!Хоць бы вестачку падаў!Як захутаецца ў хмару,Быццам адбывае кару!» -«А царыца - хто, адкуль?» -«Цар-дзяўчына! І адтуль...Ну - з зямлі...»«Дык ты, напэўна,І завёз туды царэўну?»Адказаў: «Вядома ж, я!Больш работа нічыя.Я ў цара за страмяннога...Па яе мяне ў дарогуІ ганяў. Гразіў забіць...Не магу той страх забыць!»Месяц слёз не мог стрымаць,Абдымаць і цалавацьСтаў Івана.«Што за вестка!Дык дачушка ўжо нявеста!Я ж тры ночы і тры дніСлёз не мог сваіх спыніць.Так з сыночкам гаравалі!Так сябе мы дакаралі!Трое сутак крошкі ўзяцьЯ не мог, не толькі спаць.З гора сын сябе не помніў,Не пускаў на волю промняў...Як дачка там? РаскажыДы ўсю праўду далажы.Ці не плача Цар-дзяўчына?Даспадобы ёй краіна?Ці здаровая сама?Мае час ці мо няма?» -«Дзеўка - зваба, прыгажуня,Выглядала б і красуняй,Каб крыху была таўсцей,Ела болей і часцей.Але тут бяда малая,Гэта справа нажыўная.З мужам добра будуць жыць,Дык усё як набяжыць.Дзеўка ж проста чараўніца,Будзе з ёю цар жаніцца». -«Ах, стары, трухлявы пень!Ды яму стаўляць штодзеньТрэба пад бакі падпоркі...У дачкі такі лёс горкі!Ды не доўга будзе так,Прагарыць ушчэнт дзівак». -«Слаўны Месяц Месяцовіч, -Кажа наш Іван Пятровіч, -Ёсць у моры рыба-кіт,Не жыццё ў яго - нябыт.Ён ляжыць, нібы прыкуты,Церпіць моцныя пакуты.На ім вёска, на хвасцеБор сыры, густы расце.Частаколы ў рэбры ўбіты,Бокі свіннямі разрыты.Дык пытае: як хутчэйСкінуць нарасты з плячэй?Заслужыць як прабачэнне,Ад пакутаў вызваленне?»Ясны месяц адказаў:«Сам сябе ён пакараў.Караблёў зглынуў мо трыццаць,А цяпер віны баіцца.Хай адробіць... КарабліХай плывуць, як і плылі!Пусціць зноўку іх на волю -Бог паправіць яго долю.Раны хутка зажывуць,Дні шчасліва пабягуць».Тут Іванка наш падняўся,Шчыра з месяцам абняўся,Тройчы ў шчокі цалаваў -Самым добрым сябрам стаў!«Эх, Іванка ты Пятровіч, -Кажа Месяц Месяцовіч. -Шчыра дзякую табеАд сынка і ад сябе.А дачку дабраслаўляю,Ах, як я перажываю!Я заўсёды побач з ёй,Не губляе хай настрой.Хутка цар-дзядуля строгі,Дасць Гасподзь, працягне ногі.Не стары, а малады,Прыгажун без барадыЖаніхом дзяўчыны стане,Будзе злюб у іх, каханне».Пакланіўся, як умеў,На канька Іван наш сеў.Едзе госцем ён прызнанымЗноў да мора-акіяна.Усё той жа краявід.Стогне, як стагнаў, і кіт,Цяжка, з шумам уздыхае,Ваню сам хутчэй пытае:«Справы як, мае сябры?Што чуваць там, угары?»А канёк яму гаворыць,Галаском сваім бадзёрым:«Пацярпі яшчэ крыху!»Сам на ўсім сваім скакуПраляцеў яму па спіне:«Гэй, народ! Хто з вас пакінеЦуда-рыбу ў гэты час,Уратуецца. Бо васРыбатрус чакае страшны!Разбягайся, хто разважны!»Людзі ў хаты ўсе бягом,Крыкі, мітусня кругом.На вазы ляцяць падушкі,Дзеці, свінні і кадушкі.Брэх і вэрхал, плач і гам.Пад паўдня ўвесь тарарамПрыпыніўся. Пацішэла,І канёк наш зычна, смелаНа ўвесь голас закрычаў:«Кіт! Ты сам сябе скараў!Караблі пусці на волю -Бог паправіць тваю долю!Раны хутка зажывуць,Калі судны паплывуць.Іх працягвае таміццаЎ жываце тваім штук трыццаць!»Пасля гэтых слоў канёкСкокнуў порстка на пясок.Кіт адразу зварухнуўся,Рот разявіў, пацягнуўсяІ з нутра пачаў кідаць,Цэленькімі вывяргацьКараблі за караблямі,З ветразямі, веслярамі.Тут узняўся шум такі,Нібы ўспыхнуў бой марскі.Трубы медныя трубілі,Караблі з гарматаў білі,Поп малітвы распяваў,Ветразь белы лапатаў.Весляры ж вясёлым хорамЗацягнулі: «Як па морыАж туды, на край зямлі,Выплывалі караблі...»