Юля. Клянуся, гэта ў першы і апошні раз! (Абдымае яго.)
Кім. Дадуць мне сёння паспаць ці не! Гэта абуральна! (Выходзіць.)
Юля (глядзіць у акно). Сон… Раніца… Ранішні… Сон…
Офіс Хадзеева. З’яўляецца Каралёў.
Хадзееў. Што табе трэба?
Каралёў. Прыстойныя людзі вітаюцца і прапаноўваюць сесці (паўза). Можна мне сесці?
Хадзееў. Сядай.
Каралёў. Я прыйшоў табе сказаць, што ты дарма адправіў сваю Зайку ў Кёльн.
Хадзееў (падхапіўся). Адкуль ты ведаеш?
Каралёў. Не кіпяціся! Гэта яшчэ не ўсё. Ёй ужо нічога не пагражае. Hi ў Кёльне, ні тут. Я прыйшоў разлічыцца з табой (пачынае выкладаць з сакваяжа пачкі грошай), папрасіць прабачэння і сказаць, што я быў свіннёй…
Хадзееў. Чаму быў?
Каралёў (горача). Таму што я ўжо даўно не свіння!
Хадзееў. Іяк даўно?
Каралёў. Сем гадзін. 3 паловай.
Хадзееў. Ну-у, так доўга не жывуць…
Каралёў. I тым не менш… Але і ты фрукт… 3-за гэтай муры (ківае на грошы) сябру, хоць і былому, кулю над сэрца… Ну менш іх, болыш — якая розніца…
Хадзееў. Дык а чаго ж ты тады…
Каралёў. Яж сказаў табе, кім я быў! Свіннёй.
Хадзееў. Вось я і хацеў замачыць цябе. На сала.
Каралёў. Бяры свае грошы, людаед… I яшчэ раз даруй… За дачку. Я разумею, што ты перажыў.
Хадзееў нервова набірае нумар.
Голас. Слухаю.
Хадзееў. Як вы?
Голас. Усё ў парадку.
Хадзееў. Дзе яна?
Голас. На занятках.
Хадзееў. А ты?
Голас. Тут. Каля дзвярэй класа. Не хвалюйцеся, усё ў парадку.
Каралёў. Усё ў парадку. Не мучай дзіцёнка. Туды ніхто не паехаў ад мяне… А сёння ноччу я і тут усё зняў…
Хадзееў. Што адбылося?
Каралёў. Пагібель адбылася… Катастрофа… Душэўны «Тытанік», Хадзееў…
Хадзееў. Тыж мяне заўсёды Халдзеем клікаў…
Каралёў. Табе і ў трэці раз сказаць, кім я быў?! Што ты прыніжаеш мяне!
Хадзееў. Хто цябе прыніжае…
Каралёў.Я папрасіў у цябе прабачэння, з дачкой тваёй усё нармальна… Я вярнуў твае грошы…
Хадзееў. А ты мне нічога не вінен…
Каралёў. Што значыць не вінен? Канчай заліваць.
Хадзееў. У мяне на залівоны няма часу. Ты мне нічога не вінен.
Каралёў. Ды ты што?! Я зранку вышкрабаў адусюль апошнія грошы, машыну загнаў за палову цаны, прадаў за бясцэнак два прадпрыемствы!
Хадзееў. Я за чужую шызафрэнію не адказваю…
Каралёў. Паслухай, Хадзееў…
Хадзееў. А вось цяпер я — Халдзей… А ты забірай свае бабкі і каціся…
Каралёў. Я не жабрак! Мне твае падачкі не трэба!
Хадзееў. Якія падачкі, Каралёў? Успомні, калі я каму падаваў хоць адзін рубель… Тыдзень таму ты мне прадаў вось гэта (паказвае прастрэленую кніжачку), я купіў і ўсё. Мы квіты.
Каралёў. Я яе пакідаў у залог!
Хадзееў. У мяне не ламбард! I я не ліхвяр! Будзь здароў…
Каралёў (спрабуе вырваць з рук Хадзеева кніжачку). Дай сюды!
Хадзееў. Я зараз паклічу ахову і цябе вышпурнуць адсюль к чортавай матары!
Каралёў. Дай сюды і забяры свае ванючыя грошы!
Хадзееў. Гэта не мае грошы.
Каралёў. На ёй мая кроў!
Хадзееў. Ты прадаў яе… Гэта мая ўласнасць.
Каралёў. Я не мог яе прадаць! Гэта падарунак. Дай сюды!
Хадзееў. Ды пайшоў ты!!! (Змагаюцца за кніжачку. Падаюць.)
Дом Каралёва. Уваходзіць злы, ускудлачаны і памяты Каралёў. Яго, пэўна, сапраўды «вышпурнулі».
Каралёў (выкідваючы з усіх кішэняў грошы). Урроды! Пазабіваў бы ўсіх…
З’яўляецца Лена.
Лена. Можна, Ігар Міхайлавіч?
Каралёў. Можна. А ты хто?
Лена. Лена з клінікі…
Каралёў. 3 якой клінікі? Якая Лена?
Лена. Вы прасілі мяне зрабіць аналізы…
Каралёў. А-а-а… Ну й што?
Лена. Вы, мабыць, памыліліся. Справа ў тым, што і ў бутэлечцы і на насоўцы адна і тая ж кроў…