Хадзееў. А дзе Юля?
Юля (з’яуляецца). Я тут.
Каралёў. Як ты?
Юля. Нармальна.
Хадзееў. Дакладваю. Нас з табой сустракаюць. Я забіраю дачку і гэтым жа рэйсам вяртаюся. Ты будзеш жыць у яе пакоі. Гэта два крокі ад клінікі. Прафесар Шварц рэкамендуе дзённы стацыянар.
Каралёў. Гэта што?
Лена. Як што? Увесь дзень лечышся, а потым усю ноч здароўе гробіш.
Хадзееў. Ужо абвесцілі рэгістрацыю. Лена, пайшлі багаж афармляць. Мы каля пятай стойкі будзем.
Хадзееў і Лена выходзяць.
Юля. Што гэта з табой?
Каралёў. Нічога…
Юля. А чаго ты так глядзіш?
Каралёў. Та-ак… Я праз тыдзень у адведкі прыеду.
Юля. Навошта табе грошы траціць!
Каралёў. Грошы трэба не эканоміць! Грошы трэба зарабляць! У цябе ж свой пакой будзе. Ты днём у стацыянар, а я ў піўбар… А ноччу буду сачыць за тым, каб ты сваё здароўе не гробіла…
З’яўляецца Кім, ведучы за рукі хлопчыка і дзяўчынку. Канечне ж гэта Піня з Баранесай.
Кім. Яны дасталі мяне!
Юля. Кім!
Кім. Калі я сказаў, што ты паехала ў аэрапорт, яны такі вой паднялі… Увесь пад’езд на вушы паставілі! Суседка выклікала міліцыю, бо падумала, што я іх забіваю… Адразу дваіх…
Каралёў. I што?
Кiм. Міліцыя нас і прывезла сюды. Вунь машына стаіць. (Да дзяцей.) Ну што? Вось ваша мэм… Цалуйцеся!
Юля падбягае і абдымае спачатку маленькіх дзяцей, а потым Кіма.
Так яны і стаяць абняўшыся.
Каралёў павольна-павольна падыходзіць да іх. На гэтым мы з імі і развітаемся. Дай вам Бог шчасця!