Выбрать главу

— Скажу шчыра, ваявода, я марыў парадніцца з князем Ізяславам,— уздыхнуў Даніла.— Слаўнага вашага княжыча бачыў я сваім мілым зяцем, мужам маёй Дабраслаўкі...

Гэта значыла тое, пра што ён, Усяслаў, часта гаварыў з князем Ізяславам: Даніла пастараецца ярыелаць да ix у Навагародак дачку, каб яна паспрыяла вярнуць Навагародскую зямлю пад бацысаву руку. Рэч даўно ўжо вядомая: княскія жаніцьбы, сваяцтвы былі, ёсць i будуць не толькі па каханні, але i па задуме князёў ды ўладных баяраў.

З Усяслававай душы вырваліся нямыя боль i пакута — ён на ўсю грудзіну ўвабраў настоенага гарачынёй i пылам паветра, а пасля цяжка выдыхнуў; плечы яшныя ссутулился, а вочы затуманіліся слязьмі. Ён упершыню за сталыя гады заплакаў — моўчкі, скупым), але адчайнымі за заўтрашні лёс роднай зямлі мужчынскімі слязамі.

— Будзь, ваявода, такі ж мужны ў бядзе, які ты стойкі ў баі,— прамовіў Даніла i нечакана забраў з плечука руку i, здаецца, падаў сваім людзям знак.

Тут жа Усяслаў пачуў над сабой чужое дыханне — маладыя дужыя мужчынскія рукі падхапілі яго, паставілі на ногі. Ён стаў побач з Данілам. Абодва амаль аднагодкі (Даніла быў крыху старэйшы), рослыя, некалі з цёмнымі, але цяпер ужо з пасярэбранымі валасамі i бародамі.

— Вядуць палоннага Фільнія,— паказаў яму вачыма Даніла.— Не варта, каб вораг бачыў наш адчай i смутак. Няхай лепш бачыць нашу непахіснасць.

Фільній — вядомы венгерскі палкаводзец. Канечне ж, марыў сёння выйграць бой, замест ваяўнічага i грознага Данілы (а такім валынскі князь стаў для Еўропы i Папы Рымскага ў 1237 годзе, калі ён ушчэнт разбіў крыжакоў-набрыднікаў каля Драгічына) пасадзіць тут на пасад паслухмянага сына чарнігаўскага князя, але вось цяпер клыпаў не як пераможца над славутым князем i тайны ўладар гэтага краю, а як пабіты i запалонены няўдачнік. Усяслаў бачыў яго разы два, дык пазнаваў знаёмае аблічча: пажылы, на гадоў сем старэйшы за Данілу, смуглявы, з вялікімі чорнымі вусамі i выгаленым падбародкам, з кароткімі валасамі i ў дарагой бліскучай стальной кipace, па версе якой быў шаўковы бурачковы плашч.

— Ну што, барон? — калі дружыннікі падвялі яго сюды, уджаліў Даніла.— Добра падсыпалі мы табе?

— Каб не Мендог i не яны,— павёў той вачыма па Усяславе,— дык, можа, герцаг, не я тваім, а ты быў бы маім палонным.— Апусціў галаву, зірнуў на мёртвага княжыча.— А ты, ваявода, дарэмна прынёсся са сваіх лясоў памагаць: герцаг Даніэль — не толькі наш, але i ваш, навагрудскі ды літоўскі, вораг. Мы, каб перамаглі сёння, на вашы землі не пасягалі б, а вось герцаг пасягаў i будзе пасягаць...

— Змяя ты, барон,— ухмыльнуўся Даніла.— Калі ўсходні тыгр Батыга[7] падыходзіў да Кіева, я сам прыехаў да вас, прасіў-маліў: памажыце адбіцца ад бязлітаснага звера. Вы ж спачувалі, ахалі ды охалі, але не пакраталі нават пальцам. Мабыць, думалі: Батыга паб'е Данііла[8], а да нас праз Гарбы не палезе. Не выйшла. па-вашаму, той знішчыў старажытны i слаўны наш Кіеў, віхурай пранёсся па галіцка-валынскай зямлі, пераваліўся праз горы i паразганяў вас, як мышэй. Цяпер вы акрыялі, дык рашылі пажывіцца, лічачы, што ў нас ужо няма сілы даць здачы. Ажно, бачыш, знайшлі яе. І не ўдасца вам сутыкнуць нас, праваслаўных, ілбамі...

Усяслаў добра разумеў Данілаву злосць: нядаўна ён сватаў свайго старэйшага сына, Льва, да дачкі караля Бэлы, але з гэтага нічога не выйшла. Бэла не хацеў умацоўваць уладнага ды славалюбівага суседа-суперніка, насуперак яму парадніўся з беглым сынам чарнігаўскага князя — як ca сваім наёмнікам i стаўленнікам на гэтых во землях.

— Здаецца, гэты юны герцаг — апошні сын герцага з Навагрудка? — запытаў Фільній ва Усяслава, як чутно было, маючы неблагія звесткі пра бліжэйшыя славянскія землі.

— Не пляці інтрыг, барон,— абсек яго Даніла.— Яшчэ раз скажу: пасварыць нас табе не ўдасца. Цяпер сам час змушае нас i ноўгарадцаў быць разам.

— Вам i разам не ўстояць супраць воінаў веры Хрыстовай i мангольскага тырана,— ухмыльнуўся той.— Выбар для цябе, герцаг, невялікі: альбо немінучая пагібель, альбо быць пакорлівым васалам Батыя! Які ты не горды, але станеш перад ім на калені, як той жа вялікі князь уладзімірскі Яраслаў, які літаральна выпрасіў у сталіцы Залатой Арды ярлык на княжанне ў сваёй зямлі. Так вымольваў, такую падакляраваў багатую даніну, што Батый падкінуў яму з міласціны яшчэ i руіны вашага славутага Кіева!..

вернуться

7

Маецца на ўвазе тое, што Батый меў пайцзу (вярыцельную грамату) з вышэйшым у манголаў рангам — з адбіткам галавы раз'юшанага тыгра.

вернуться

8

У летапісах i ў гістарычнай, мастацкай літаратуры рознае найменне тых асоб: Данііл-Даніла, Бату-Батыга-Батый, Міндоўг-Мендог, Войшалк-Войшаль... Тут i далей аўтар выяўляе свой погляд на гэтыя імёны.