Выбрать главу

Слова, што ў казве прыводзіцца: к а т э х і з i с,— узятае з грэцкай мовы; яно азначае, калі перакласці яго на славянскую мову, агалашэнне, ці навучанне ўголас.

Мае быць ведама, што раней апосталы i ix вучні не гэтак хутка i не так латва каварачэнцаў з элінаў ці з габраяў, якія да веры Хрыстовай прыходзілі, дапускалі да прычашчэння таемствам святым.

Ахрысцілі Пётр i апосталы, што былі з ім разам у дзень сшэсця Святога Духа, тры тысячы людцаў ізраільскіх, што прынялі іхняе слова ахвотна i сэрцам расчуліліся; a Піліп — у ліку сямі абраны дыяканам — ахрысціў еўнуха, ці скапца, царыцы Мурынскай зямлі, што здзейсніў вандроўку ў Ерусалім, каб там учыніць пакланенне, i быў Піліпу абвешчаны праз анёла.

А Пётр яшчэ ахрысціў Карніла, чые малітвы і міласціны ўзышлі да Бога i пра каго, тройчы прадказваючы, гаварыў голас Гасподні Пятру, калі той у звышчэнне ўваходзіў: «Што Бог ачысціу, таго не лічы нячыстым»; і на каго, калі яшчэ Пётр навучаў, відавочным чынам сышоў Святы Дух.

Ахрысціў таксама апостал Сіла вартаўніка астрога ў Піліпусах; аднак, спачатку той да апосталаў, каючыся, звярнуўся: «Гаспадары, што мне рабіць, каб займець паратунак?» І перш чым Павел i Сіла яму абвясцілі Гасподняе слова, увёў ix у дом свой i, увёўшы, абмыў іхнія раны.

Я апускаю ікшыя прыклады, бо даволі i гэтых, каб зведаць i ўпзўніцца, што нікога з габраяў альбо з паганцаў апосталы не хрысцілі, перш чым навуцы Хрыстовай не навучалі i ў веры не выпрабоўвалі.

Потым давалася тым, што хрысціцца хацелі, яшчэ важчэйшае выпрабаванне. У пісьмах вучыцялёвых i ў пастановах царкоўных знаходзім правілы, ім абавязкавыя: яны спачатку павінны былі на працягу даволі вялікага часу стаяць у царкве апрочна; пачуўшы чытанне евангельскае, прыпадаць на калені; а перад тыім як вячэрні Гасподняй пачацца, выходзіць з царквы; павінны былі пасціцца прызначаны час i «веру» перад праевітэрам; альбо перад біскупам кожны тыдзень, у чацвяртковы дзень, спавядаць.

Таго, хто спаўняў паслухмяна гэтыя ўмовы, але яшчэ хрышчоны не быў, агалошаным называюць, саму ж навуку — а г а л а ш э н н е м.

Быў гэта звычай дужа спажытны, бо праз яго людзі прыходзілі да спазнання Бога i праўды Божай і, уваходзячы паступова ў святое жыццё, у ім раслі i ўмацоўваліся, Таксама мусілі пільным« быць заўсёды вучыцялі ў службе сваёй. Аднак д'ябал не дапусціў, каб гэты, усім хрысціянам карысны, звычай усталяваўся трывала i сярод ix утрымаўся надоўга. Калі, як зазначаецца ў слове евангельскім, людзі спалі, тады ён прыйшоў i насеяў на ніву пшанічную пустазелля.

Дык вось жа, калі пачалі кядбайнічаць вучыцялі i ахвотней знацца з лянотай, чымся вучыць i вучыцца, тады навучыў людзей невучоных д'ябал, каб верылі ў тое, што можа без веры, без споведзі i навукі ратунак займець чалавек, абы толькі ахрышчаны быў у маленстве вадою, а, увабраўшыся ў розум, абы не еў па днях пэўных мяса, умеў маліцца святым, даваў міласціну ад набытку, хоць бы нажыў набытак зладзейскім чынам, i не пярэчыў парадку звычайнаму рэчаў абы.

Урэшце дайшло да таго, што папам, годзячы, колькі хто мог даць, давалі са скарбу свайго, каб тыя нябожчыка пахавалі ў асвячонай зямлі, каб праводзілі, каб паміналі, чынілі траціны ды дзевяціны, паўсарачыны ды сарачыны, паўгодкі ды гадавіны ды іншыя гэтакія прыдумкі.

Спадзеючыся, што ўзнагароджаны будуць, што ўратаванне займеюць, што Божае царства здабудуць i ў вечным жыцці сабе месца знойдуць, заможныя людзі адпісвалі вёскі, мястэчкі, маёнткі, засноўвалі манастыры, будавалі цэрквы, стаўлялі званіцы, куплялі паціры, дыскасы, рызы, свяцільні ды абразы.

Усё гэта, пэўна, таму i ўвайшло ў Хрыстову царкву, што звычай святы, ад Хрыста пачаты, якога трымаліся пільна першыя цэрквы, парушыўся; што насеяўд'ябал на ніве пшанічнай шкоднага пустазелля i што хрысціяне дазволілі добраму згінуць, а кепскаму прышчапіцца.

Хрыстос вучням сваім казаў: «Ідзіце i навучыце ўсе народы, хрысцячы ix!..» А цяпер святары не толькі не навучаюць іншых, але i самі не ведаюць праўды, а тым, што маглі б i хацелі б людзей навучаць, затыкаюць раты — як гэта рабілі законнікі-святары ў колішнія часіны.

Гэта пра ix зазначаючы, кажа Гасподзь: «Гора, законнікі, вам, бо ўзялі вы ключ разумення; i самі, аднак, не ўвайшлі, i тым, хто ўвайшоў бы, забаранілі».

Не варта пра гэта пісаць падрабязна, i без таго добра відаць, якіх маем цяпер мы вучыцялёў. Бадай, свет увесь ведае, як яны ды на ступені свае ўступаюць, i тое не таямніца, як яны там стаяць i справуюцца. Лепей плакаць, чым норавы ix выпісваць. Адно з пэўнасцю можна зазначыць, не баючыся на гэты конт памыліцца: марная справа чакаць, што яны выправяцца ў навуцы i высведчацца ў жыцці.