Іпацій Пацей
(1541 — 1613)
На свеце так водзіцца
Не спадзяваліся мы,
што справа
згоды i міласці хрысціянскай,
якая нядаўна зусім паміж
Рывдскай Царквою
i Грэцкай Царквою ў нашым
соадарстве злашдзілася,
займее
ужо неўзабаве патрэбу
у абароне ды ў апраўданні,
бо, пэўна,
ведае кожны набожны
жывы чалавек хрысціянскі,
што кажа Ісус Хрыстос,
наш Збаўца, ў сваім святым
Евангеллі; а ён кажа
пра згоду i міласць
i ўсім
наказвае ix трымацца.
За знак асаблівы — па чым
ягоныя вернікі пазнавалі б
адно аднаго — ён ім
не што-небудзь іншае,
а якраз
згоду i міласць зычыць.
Так i выходзіць: хто прагне
згоды i міласці хрысціянскай
i хто ў ix жыве —
той з Богам
i можа праўдзівым вучнем
Ісуса Хрыста назвацца.
Хто ж адварочваецца ад ix,
ды ix парушае,
ды ім пярэчыць,
аказваецца насамсправе
ерэтыком,
альбо д'яблавым сынам.
Аднак жа на свеце
так водзіцца: калі недзе
зладзіцца добрая справа —
дык д'ябал
спакою не мае i лезе
у кожную шчыліну,
пхнецца
у кожную дзірку,
каб абы толькі
яе спаганіць
ды напаскудзіць людзям.
Пэўна, i справу святой
згоды i еднасці
паміж Рымскай
i Грэцкай Царквой,
што нядаўна
зладзілася на сінодзе
у Берасці, без увагі
не можа пакінуць вораг
i як мага
пасродкам сваіх прыладаў —
зласлівых людзей —
імкнецца
усё, што рабілася там,
зняважыць,
сказіць,
забрудзіць
выдумкай недарэчнай.
Ужо нямала
хлусні сваёй ён пасеяў
між хрысціянскіх людзей
i паклёпу
узвёў нямала, каб людзям
згідзела тое, што імі
мусіла б шанавацца.
Першая з-паміж хлусняў
хлусня, што гэта
новая справа i што яна
нясе нечуванае нешта
з сабою ў наша спадарства.
Другая — што ёй
будуць крышыцца правы
i ламацца
вольнасці вернікаў.
Трэцяя — што нібыта
ўчыніўся над русамі гвалт
i да іншай веры
ix далучаюць, на тое
не папытаўшыся ў ix дазволу.
Чацвертая — што нібыта
усе абрады
Усходняй Царквы
дагары нагамі
мусяць перакуліцца
ды замяніцца
на Рымскі звычай.
Нарэшце, яшчэ адна кажа
пра нейкі, яшчэ адзін,
іншы зусім сінод,
чые пастановы
належыць слухаць.
I пасланцы патрыяршыя
ўсцяж разносяць
гэтыя, нейчай рукою
складзеныя, пастановы
i ўводзяць
людзей хрысціянскіх
у блытаніну, i ад сваіх
пастыраў,
ад караля-спадара
i ад Госпада Бога
адводзяць.
Самі ж наўмыснікі
што трывожаць
усіх сваім нагаворам,
што рушаць
спакой паспаліты,
што памнажаюць
сумяціцу,
што раздзімаюць нязгоду,
сябе паводзяць —
нібы ў ix ні сораму,
ні душы,
ні боязі Божай не засталося
Здалося
мне слушным і неабходным пра тую справу,
якую ведаю добра
i на якую зблізку
глядзеў сваімі вачамі,
усім распавесці
i свой расповед
выкласці на паперы
каб людзі таксама
уведалі пра яе,
што ведаю я, i ўзялі
уведанае ў перасцярогу;
і, каб угледзеўшы адзін раз
шчырую праўду, хлусні
болей не верылі,
плётак не слухалі,
у выдумкі не ўпадалі
i анікому
не дазвалялі рассейваць
у асяродках сваіх
пустазелле зману...
А вас, людзей простых,
што, занядбаўшы
шыла i дратву —
сваё рамяство, да якога
паклікаў вас Бог,
пачалі
умешвацца раптам у справы
вяльможнага стану
i стану шляхецкага
i захацелі
радзіць таксама
святарствам i цэрквамі,
я адсылаю
да вашых варштатаў
Няхай пільнуецца кожны
свайго паклікання,
каб не забыўся
свайго рамятва; калі ж
ідзе пра збавенне гаворка,
слухайся лепей
старэйшых сваіх,
ачмурэла
не бегаючы па свеце
i не бунтуючы згубна
людзей хрысціянскіх,
аднак
седзячы дома.
Бо пастыр
ведае лепш за авечку,
што добра ёй,
што нядобра.
Не адступайся, глядзі,
самапасам
ад пастыра, бо апынешся
у воўчай пашчы!..
Але між вас
аказваюцца, як бачым,
бязбожнікі i шаленцы,
што, вось жа, смеюць
уголас блюзнерыць i просяць
сабе ў Пана Бога згубы;
бо што, як не згуба,
на галаву сабе клікаць
турэцкую моц
i хацець
не папы, a патрыярхаў?!.