Выбрать главу
О неразумнае i сляпое заклятае сэрца! О прагавітая i разбэшчаная губа — папраўдзе не ведаеш, чаго просіш!.. У гневе на блохаў хочаш спаліць кажух!
Ці ўжо так спакой надакучыў, ці ўжо апрыкла так хрысціянская вольнасць, што ўжо — з вялікай раскошы i самаволі — не ведаеш сам, што робіш і што пляцеш!..
Затулі свае хлуслівыя вусны! Утнi сваімі зубамі зласлівы язык свой, калі пасмеў ён вырыгнуць слова брыдоты.
Бачым, вы ўжо даўно сабе зарабляеце ў Бога бязбожнымі справамі узнагароду. О лепей было б для вас, каб вас цярплівы i міласцівы Пан Бог не пачуў: не дасць ён злым i зацятым свайго набытку на языкатае ганьбаванне. I калі вы не прыйдзіце да пакаяння i розуму, вас пакіне, а вораг вас забярэ.
Адно тое, што спраўджвае i абяцае спраўдзіць Пан Бог для святой ушаны i памнажэння Царквы Каталіцкай,— адно яно у вечнасці застанецца. Не пераможа зман праўды! Не перамогуць д'ябальскія напады ды ростыркі Божай справы i хрысціянскай згоды: у ёй з малога вялікае вырастав. А хто слугуе ростыркам у нязгодзе, свой заняпад — да самае бездані — паглыбляе.
Няхай навернецца ваша хвароба вам на галовы i ваша няпраўда зваліцца вам на плечы!..

Язэп Руцкі

(1574—1637)

Дарунак, які ўрэчаісніваюць таемствы

(Тэзы)

I Створаны чалавек з двух непадобных пачаткаў — з душы i цела. Вось жа, Ўсявышні Бог творыць не толькі дзівосныя вобразы, але i нябачна сваімі дарункамі надзяляе — каб станавілася гожай — душу. Ну а праз бачнае знакаванне, якое намі ўспрымаецца, адпускае, у міласці да чалавека, грахі. Ад Бога — лагодань, i той, хто багаты ёю, ёю багаты адно ад Бога. Бо ўжо здаўна, з колішніх дзён, абвясцілася ў свеце зваба, a супастатамі праваслаўнай веры цяпер яна аднавілася ў розных ерасях красамоўных. Аднак хрысціяне, дбаючы аб ратунку, мусяць ix сцерагчыся i не ўдавацца ў развагі аб з'яўленых знакаваннях.
II З'яўныя знакаванні найменаваны словам, што ўзята з Пісання Святога i што ва ўжытак святымі айцамі ўведзена, i што прынята святымі апосталамі: па-грэцку ім назва «містэрыі», a па-лацінску найменне ім «сакраменты». У мове славянскай найлепей адпавядае ім слова «таемствы». Яно азначае даступнае нашым пачуццям з'яўленне рэчаў, што чалавека, які прысвячаецца ў ix, асвячаюць, i выяўляе найадпаведнейшым чынам самую сутнасць таемстваў. Таму i ў Старым Законе, i ў Новым таемствы так называюцца не дарэмна i не адвольна — я sc хоча давесці Кальвін — людзьмі вызначаюцца. A ўсё тое абмежаванне таемстваў, якое зазвычай нясуць з сабой лютэране, иовахрышчонцы i кальвіністы, пярэчыць вучэнню Царквы Прававернай.
III Каб здзейсніць таемства паводле узору, што падаецца ў Новым Законе, патрэбна тры чыннікі, ці тры часткі: па-першае, рэч, па-другое, з'ява, па-трзцяе, воля таго, хто здзяйсняе таемства. Калі не халае хоць бы адной з гэтых трох частак, таемства здзейсніцца ўсё ж не можа. Што тычыцца рэчы, дык гэта — матэрыя, што сфармавана i для здзяйснення таемства ўзаконена Богам, як у таемстве хрышчэння — вада, як хлеб i віно — у таемстве прычасця. Што тычыцца з'явы, яна сфармавана ў словах, якія ўзаконены Богам i з дапамогай якіх спраўджваецца таемства. Матэрыя існуе ў дзвюх постацях: самірэчы — гэта далейшая постаць, а тое, што рэчы змяшчаюць i выяўляюць i што ўвасабляецца ў словах, бліжэйшая постаць, ці з'ява. Так, сутнае разумение, дадзенае Хрыстом, павінна не абвяргацца, нявечыцца ці змяншацца, a спраўджвацца ў з'явах таемству згодна. Таксама ні ў рэчах, ні ў змесце рэчаў нічога зменена быць не можа. Таму недарэчы адвольныя тыя змены, што дапускаюць у словах таемных Лютэр, ці Брэнт, ці Звінгель. Мусім сказаць, што i Кальвін, калі выкладае вучэнне аб запаветах Божых, з'яву таемства ўяўляе хібна.