IV
Таемствы,
якія засведчаны
Новым Законам,
папраўдзе
прылады Гасподнія —
Бог праз ix
грахі ачышчае i на душу
лагодань ліе.
Нездарма
дарунак, які ўрэчаіснівавць
таемствы,
святыя айцы называюць
лагоданню —
ласкаю Божай; i як
прылады Гасподнія маюць
таемствы сілу
грахі адпускаць
i душу асвячаць,
бо яны
увасабляюць не толькі
само значэнне
Божага дзеяння, але i самую
жывую лашдань даюць.
Скажона
вучыць, як бачым, Кальвін,
калі вытлумачвае, што былі
таемствы ўзаконены Богам
адно для таго, каб веру
ў Гасподнія запаветы
жывіць.
Мы ж болей
верым Святому Пісанню,
якое вучыць,
што дзеяннем рэчаў таемных
нам насамрэч даецца
крывёю Хрыстовай
зысненая лагодань.
І, каб ва Ўсясветнай
Царкве Прававернай,
якая, адкладу не чынячы,
дзеля
дабраславення Гасподняга
i адпушчэння грахоў
уводзіць
у веру дзяцей сваіх,
не гнездаваць
спакусаў i хібаў,
мы вызнаём
таемства хрышчэння,
мірапамазання,
цела й крыві Хрыстовых,
як гэта
апосталы вучаць.
V
Усякае творнае цела
слухаецца свайго Творцу
i здольна
увасабляць i ўспрымаць
дасканаласць, якая
пераўзыходзіць прыроду
гэтага цела.
Таму, беручы пад увагу,
што піша Пісанне
i кажуць святыя айцы,
разважаюць слушна
i слушныя робяць высновы
на гэты конт багасловы,
a менавіта:
маюць таемствы
не толькі адно павучальны
характар, але i ўяўляюць
чын відавочны, альбо фізічны,
што з'явай знадворнай
тычыцца цела,
a сілаю ўнутранай,
успрынятай
намі ад Бога,
тычыцца нашай душы —
ачышчае
яе ад граху i дарункам
лагодані Божай узбагачае.
З крыніцы Святога Пісання
i ca здабыткаў
айцоў хрысціянскіх святых
мы чэрпаем веды,
а разважаць
у духу згаданага Кальвіна
i неразумна,
i згубна.
VI
У Хрысціянскай Усясветнай
Царкве Праваслаўнай,
вось жа,
узаконена сем таемстваў:
таемства хрышчэння,
мірапамазання,
цела й крыві Хрыстовых,
споведзі, ці пакаяння,
святарства,
шлюбу
i — наапошне —
алеяпамазання.
Вера ў таемствы
не можа адпрэчвацца
ды расцякацца
па рэчышчах разнадумнасці,
i вучэнне
аб іхняй з'яднанасці
ca знакаваннем — вучэнне
айцоў Царквы Хрысціянскай
Божай.
Яму ж
супротнічае Зізаній:
Пісання
ён не трымаецца i не чуе,
што кажуць айцы святыя,
i сімвал веры,
прыняты Нікейскім саборам
i сцверджаны,
Канстанцінопальскім, ён
вызнаваць не хоча
(пра гэта
сведчыцца
ў першым лісце аб судным
дні). Нававерцы
аблудна таемствы бачаць,
калі вызнаюць,
як гэта робіць Лютэр,
ці толькі адно таемства,
ці два –
як асобння лютэране,
ці тры —
як, прынамсі, Кальвін,
ці, у цэлым, меней за сем,
ці — ізноў-такі — болей.