Сыноў
нарадзіла i ўзгадавала,
але сыны,
адрокшыся ад мяне,
нацэлілі на мяне
атрутныя джалы
сваіх языкоў.
Спачатку
яны не хацелі слухаць
ні слугаў,
ні пасланцоў,
але ўрэшце
Прыйшоў да ix сам Гасподзь,
сам навучае i кліча,
каб, абцяжараныя грахамі,
у ім суцяшэнне знайшлі,
у ім бытнавалі.
Каго ж яшчэ
з большай ахвотаю,
як не яго,
павінны былі паслухацца,
i хіба
ёсць яшчэ нейчы голас,
праўдзівейшы за Гасподні?!
I што ж адказалі
на гэта яны —
вырадкі i недавяркі?
Яны пажадалі
пагнацца лепей
за казанамі егіпецкімі
i часнаком,
чым застацца
на той вячэры,
што ўгатаваў Гасподзь.
Дзе цяпер
тыя часы, калі я
пакутнікаў нараджала?
Дзе цяпер тыя гады,
кал i
у доме сваім туліла
праведнікаў i набожных?
Дзе дактары,
дзе апосталы,
што былі
светачы ўсяму свету?
Дзе паслядоўнікі ix,
каму
было б крывадушша чужое?
Дзе пастыры,
вучыцялі?
У вас
маюць патрэбу вялікую
сёння
мае сыны,
Вас услаўляю,
вамі
цешусяi ганаруся,
што веру ў свайго Айца
не парушылі,
што за мяне
ахвяроўвалі душы.
Вы распазналі,
што парасць
сама па сабе не можа
даваць ураджаю,
калі не будзе
трымацца віннай лазы,
i, да Айца прышчапіўшыся,
неадменна,
аддана,
старанна
трымаліся ў ім.
i ні жыццё,
ні смерць,
ні анёлы
i ні прастолы,
ні меч,
ні агонь,
ні рэчы цяперашніх дзён,
ні рэчы будучыхдзён,
ні высачыні,
ні глыбачыні,
ні іншыя сілы
вас не змаглі адлучыць
ад міласці Божай...
Маю патрэбу
сёння ў сынах,
якія б,
не гледзячы на імёны,
на званні
i на пасады,
тых, што блюзнераць на Бога,
каралі,
якія б, звярнуўшы
свой твар паважна
да родных сваіх братоў,
рашуча
іхнія котлішчы,
імі сплюгаўленыя,
ачышчалі...
Маю патрэбу сёння
ў такіх сынах,
гэтакім дзецям рада,
якія б не толькі замкнулі
распусныя вусны
блюзнерцам,
але i сваіх —
ад найвышэйшых
да найніжэйшых,
ад архірэяў да іярэяў
разам з людзьмі,
што давераны іхняй уладзе,
як заслугоўвае кожны,—
ўшчувалі,
на шлях настаўлялі
i да жыцця вярталі.
Але
ці здолею дзе знайсці
дзяцей такіх сёння?
Ці ix з непрытомнай зямлі
уздыму?
Ці вазьму
ix з векапомнага неба?
А мо напаткаю раптам
ix у краях айчынных?
Шкада:
не ўздыму,
шкада:
не вазьму
i раптам не напаткаю.
Нікога нідзе няма,
хто б адгукнуўся на зовы.
Усе адхінуліся ад мяне,
усе насупіліся на мяне —
нібыта ніколі
я імі не мучылася
i не хварэла.
Усе ўвабраліся ў зброю,
усе паўсталі,
нібы я найпершы вораг,
i хочуць,
у што б там ні стала,
звесці
з гэтага свету
маю душу.
Няшчасная маці,
што я зрабіла такога,
што мушу
нязносныя пераследы
зносіць
ад родных сваіх сыноў?!
Што я ўчыніла такога,
што ходзіць
па пятах за мною смерць,
што цікуе
за мной небяспека?!.
Адны нядбальствам сваім
даймаюць,
другія зласлівасцю
дапякаюць,
адны сваёй жорсткасцю
ўводзяць у роспач,
другія сваёй прагавітасцю —
ў смутак.
Паадчынялі
бездані зла
i пабралі
з ягоных радовішчаў
гэтакія здабыткі.
Але паколькі
усякай справы пачатак —
слова,
i папярэднічае развага
таму, што ўчыніцца мусіць,
я выкажу ўголас
усё, што ляжыць на душы,
каб не быць
мне прадузятай у смутку
i неабачлівай у жалобе.
Належыць
у справе, такой няпростай,
дзейнічаць не з гарачкі,
рашэнні прымаць
не спехам.
Загадвае справядлівасць
i вымагае болеч,
каб я,
ва ўсім разабраўшыся дбайна,
усё ўзважыўшы пільна,
прыйшла да высновы:
адкуль у маіх сыноў
так шмат уласцівасцяў
кепскіх,
так многа заганаў
прыкрых?!
I што паслужыла
прычынай таму,
што ў дзецях
пасеялася i без меры
ўзбуяла да маці сваёй
нянавісць?!.