Выбрать главу

- А каму я павінен быў дакладаць пра гэта? Князю? А калі княгіня той медальён на сабе насіла, ці не падумалі б што благое на мяне?

- І дзе партрэт той прыгажуні, як ты кажаш? - пацікавіўся граф. -Ахвота ж людзям тыя цацкі на шыі цягаць!

- Няхай пан граф не здзіўляецца, але я прынёс яго, каб не было сумненняў. Дачка - копія сваёй маці.

- Давай сюды!

- Пан граф!

- Што такое?

- Я баяўся залаты аклад аддаць у пераплаўку, або прадаць, бо раптам князь дазнаецца пра гэтую рэч! Вось і захаваўся медальён з партрэтам, але ж ён каштуе добрых грошай!

- Калі ён мне спадабаецца або спатрэбіцца - заплачу колькі каштуе.

- Пан граф абяцае?

- Слухай, пан Змога, можа, у цябе няма нічога вартага і ты мяне тлуміш?

- Няхай пан граф паглядзіць, - пан Змога зняў з шыі медальён, замацаваны вузлом на тонкім скураным пасаку.

Ад аднаго позірку на медальён у графа затрымцела сэрца. Жаночы партрэт, схаваны пад вечкам, цяпер ужо выкрываў канчаткова таямніцу былога апекуна. І медальён, і патрэт у ім былі дакладанай копіяй прыціс-нутага дзядзькам да сэрца ў апошнія імгненні зямнога жыцця. Дзіўна, але сваім целам ён выратаваў маленькі партрэцік ад полымя. "Навошта яму было два аднолькавыя медальёны? А, можа, адзін з іх усё-ткі не належаў апекуну? А, можа ён як раз і зрабіў сабе копію, калі гэты медальён ней-кім чынам трапіў да яго? Ці падкупіў каго? Ці нават забіў?.." - графу зрабілася страшнавата.

- Ну, што я казаў! Магічнае ўздзеянне! - выхваляўся тым часам пан Змога.

З партрэта на графа глядзела маладая жанчына. Яе прыбраная карункамі

галоўка была павернутая да акна, ад чаго адно вока на прасвет пабралася зялёным полымем у той час, як другое, заварожваючы цьмяным бляскам, пазірала з ценю. Стваралася ўражанне, што перад ім маленькае люстэрка, якое схапіла ў акне постаць жывой жанчыны. Граф ажно азірнуўся на акно, шукаючы там незнаёмку.

- Вось-вось, я таксама заўсёды азіраўся, - падсмяяўся пан Змога.

Графу быў непатрэбны другі экземпляр медальёна. Але гэты медальён ніяк не стасаваўся ў яго разуменні ні з рудым валоссем, што вызірала з прарэхі расшпіленай кашулі, ні з тлустымі чырвонымі пальцамі, на ніжніх фалангах якіх таксама шчацініўся руды параснік, ні з ліслівым выразам твару, ні з буйным чуйным носам са звісаючай кропляй, карацей, ні з чым, што ён бы жадаў бачыць у крэсле насупраць сябе.

Пан Змога пакідаў маёнтак у поўным задавальненні. Медальён каштаваў графу добрага каня. І гэта за копію! Пан Змога нават уявіць сабе не мог, колькі запатрабуе ад графа за жывы арыгінал! Апошняя думка крыху псавала настрой. Яны з графам разышліся на тым, што ўвесь далейшы клопат з князёўнай бярэ на сябе пан Змога. Князёўна павінна быць у маёнтку да наступнай раніцы. Клопат, папраўдзе, быў не такі і просты - выцягнуць дзеўку з сутарэнняў за межы замчышча, каб ні адна душа пра гэта не ўведала.

3

"…Багдан! Я адпускаў да цябе разам з маімі баярамі10 непахожых11 людзей і нават ваяроў. Дзе яны зараз? Масква чыніць ворап12 на нашых землях, у нашых гарадах і сялібах. Ці не дзеля таго ты паслаў свайго кума пабіць Януша Радзівіла, каб расчысціць шлях маскавітам? Ты назваўся гетманам, а зрабіўся маскавіцкім халопам!.." - Князь перачытаў апошні абзац свайго ліста і адкінуўся ў крэсле. Ён хацеў спыніць руку гетмана, якую той занёс на сваіх жа братоў. Але адчуваў, што варожасць ягонага паслання зусім не адпавядае такой задуме.

"Бачна, дыпламат з мяне так і не атрымаецца!" - з горыччу падумаў князь, ламаючы, камечачы ў руцэ пяро.

Праўда, князь ніколі не палітыкаваў, бо не вылучаўся глыбокай прад-бачлівасцю, а іншым разам і простай абачлівасцю. Папера з пячаткай самога караля была таму яскравым сведчаннем…

…Ужо цямнелася, калі вартавыя пад рукі прыцягнулі ў замак знясіленага, ледзьве жывога чалавека, якога падабралі каля загнанага ім каня ў ваколіцы Свіслачаў. Чалавек, хістаючыся, дастаў з-пад кунтуша пакет і працягнуў яго князю. Па выявае на пячатцы манаграмы "РМ" з каронай над літарай "Р" князь адразу прыгадаў Уладзіслава IV - "Рех МЫізІа^з". Так. Г эта было ліст ад караля. "Уладзіслаў Чацвёрты, з ласкі Божай Кароль Польскі, Вялікі Князь Літоўскі, Рускі, Прускі, Мазавецкі, Жамойцкі, Інфлянцкі, Смаленскі, Чарнігаўскі, а Шведскі, Гоцкі, Вандальскі спадчынны Кароль… - князь хутка прабег вачыма па лісту. Кароль папярэджваў, што на Свіслоцкі замак неўзабаве мае адбыцца напад. Падмога можа не паспець. Калі князь не ўпэнены ў абарончай моцы крэпасці, кароль раіў яму неадкладна адправіць у Варшаву сваю сям’ю і вартыя бяспекі каштоўнасці. -Дадзены з Варшавы дня 3, месяца ліпеня. - жахнуўся князь. Было шостае ліпеня.