- Не думала, што яна ў гэтых сутарэннях бадзяцца будзе ў такую ноч.
- Не думала… - са злосцю прасіпеў Змога.
Марфа не разважала. Яна крыху шкадавала Даруту, якую сама ратавала пад час хваробы, але прага, што вяла свіслоцкую мяшчанку па жыцці, была значна мацнейшая за любыя шкадаванні. Марфа марыла мець го-нар шляхцянкі. Пан Змога ведаў прагу сваёй стрыечнай сястры і ўсяляк запэўніваў яе, што за грошы можна ўсё атрымаць, нават індульгенцыю. Такія грошы яны і заробяць, калі ўсё ў іх атрымаецца. Пан на свае прыхамаці не шкадуе выдаткаў.
…Дзякуючы аднаму зручнаму выпадку пан Змога даўно ўжо займеў у замку свайго чалавека, які баяўся яго і іншым разам даваў некаторыя звесткі. Гэта быў стары лоўчы князя. Неяк, аб’язджаючы ў лесе пасткі, лоўчы заўважыў у зарасцях касулю. У пагоні за ёй стары апынуўся ва ўладаннях графа Пржэвіцкага. І трэба ж так, каб на гэты час Змога, які аказваў графу самыя розныя паслугі, разам з былым цівуном вершнікамі праставалі лесам, каб выканаць далікатнае даручэнне ў Шэйпічах. Яны меліся перасекчы ўладанні князя, але мала турбаваліся з тае прычыны. З княжымі леснікамі пан Змога добра ладзіў і, трэба сказаць, абодва бакі мелі ад гэтага ўзаемныя выгоды, калі не лічыць стратаў князя. Не даязджаючы мяжы ўладанняў цівун і ўгледзеў лоўчага, які з нажом у руцэ схіліўся над параненай касуляй, каб дабіць яе. Цівун пагнаў свайго каня прама на лоўчага. Бізун з налёту апусціўся на плечы старога. Цівун не спяшаўся валіць з ног сваю ахвяру, мабыць, хацеў паказаць сваё майстэрства і стараннасць уплывоваму пану Змогу. Бізун свістаў у паветры, то вырываючы кавалкі адзежыны лоўчага, то ўзрываючы мох і кустоўе буякоў абапал старога, не даючы яму выйсці з кола, якое ўтваралі хуткія ўдары. Астатнія лахманы на плячах лоўчага былі ўжо ў чырвоных плямах крыві, калі, даведзены да адчаю, ён злаўчыўся паднырнуць пад каня цівуна і, адным махам выха-пленага нажа, па-ранейшаму заціснутага ў руцэ, паласнуў па раменьныку над дужкай страмёнаў. Цівун, які прыўстаў у страмёнах, каб патрапіць бізуном па лоўным, страціў апірышна і выкуліўся з сядла на нож у руках старога. Пан Змога ўсё гэта назіраў крыху воддаль, гатовы не прапусціць момант уданы, каб раздзяліць перамогу, або той момант калі яшнэ не позна прышпорыць свайго каня. Ён ужо і хацеў зрабіць апошняе, як убаныў што лоўны ў разгубленасці апусціўся побан з цівуном і занепакоена перакуліў яго на спіну У шыі цівуна тырнэў нож.
- Так… забойства свабоднага! - Грозна, але па-ранейшаму здалёк, засведныў пан Змога.
Лоўны быў не ў сабе - узяць такі грэх на старасці! Ад роспаны ён абхапіў сваю сівую галаву скрываўленымі рукамі. Седзяны побан з цівуном, ён, хістаўся на месцы, нібыта хацеў закалыхаць усё, што надарылася тут
Змога імгненна скеміў што можа мець пэўныя выгоды ад налавека, якому давярае князь.
- Шчыра шкадую, што ўсё так атрымалася. Але гэты цівун - не касуля, а звер, драпеж-ны звер! Не шкадуй яго. Вось толькі што будзе, як даведаюцца? І забойства, і паляванне ў графскім лесе… - пранікліва панаў пан Змога і замаўнаў, каб лоўны пачуў усвядоміў усё да рэшты, зразумеў што нябеснаму пакаранню папярэднінае зямное.
Лоўчы памалу вяртаўся свядомасцю на вільготную ад блізкага балота зямлю, раскве-чаную расплывістымі плямамі крыві.
- Шкада цябе… - Змога падбіраўся накінуць захлыску, якую спланаваў ужо ў думках. - Плюнь на гэтую падлу! Ніхто апроч нас не ведае, што тут адбылося. - Змога ўважліва сачыў за старым, які, здавалася, ужо слухаў яго. - І што, калі прыгадаць, адбылося такога? Ну выправіліся мы з цівуном у Шэйпічы. Я крыху адстаў па патрэбе. Неўзабаве чую нібыта бойка ідзе на мяжы ўладанняў, прышпорыў каня свайго. Калі даскакаў да гэтага месца, дык толькі і ўбачыў яго з дзіркай у шыі, аленя зарэзанага, зямлю ўздзёртую ды кроў абапал. Ворагаў у цівуна шмат…
Лоўчы не верыў яму, але глядзеў з надзеяй.
- Не такі пан Змога, каб шкоду каму рабіць! Так што, ідзі, чалавеча, з мірам! Ідзі, ідзі адсюль хутчэй! - больш дакладна патлумачыў сваю думку Змога.
Лоўчы разгублена азірнуўся.
- Ды ты, не бойся! - падахвоціў яго Змога.
Калі непрыкметным, як бы слізкім, рухам лоўчы знік у бліжэйшым кустоўі, пан Змога наступіў на шыю цівуна і з цяжкасцю выцягнуў за рабрыстае дубовае дзяржальна шырокае акрываўленае лязо, якое тут жа старанна выцер аб адзежыну загінулага. На чыстым лязе выступілі напаўсцёртыя выявы выгравіраваных па ім качак.
"Прыкметная рэч, - задаволена адзначыў сабе пан Змога, хаваючы нож у скураную торбу, прымацаваную да сядла, - выкрые лоўчага адразу", - ён вырашыў не лавіць каня цівуна, каб хутчэй дабрацца да маёнтка з навіной.