- Ці жадае паненка князёўна перамяніць туалет, узяць ванну? - граф злавіў вокамгненную цеплыню і пагарду ў вачах князёўны. Але ж тут ён мае французскую ванну Левеля - зайздрасць усяго тутэйшага панства з іхнімі драўлянымі чорнымі лазнямі! А яна і не падзівілася нават! Дзева Марыя! Ён гатовы быў падпарадкавацца гэтай незразумелай, незвычайнай, спакойнай і смяшлівай дзяўчыне! І не так, як жонцы, баючыся яе слёз ці гневу, а проста таму, што інакш не мог, не жадаў.
Дарута раптам успомніла, што ўсё гэта няпраўда, што ніякая яна не князёўна. Яшчэ яна ўспомніла, што, казалі, нібыта гэты пан меў звычку памыць дзеўку, прыгожа апрануць, а потым цешыцца з ёю паперад маладога мужа. Яна спахмурнела.
- Паклічце пакаёўку Паляну! - таропка загадаў граф і ласкава звярнуўся да дзяўчыны. - Князёўна, выбачайце! У гэтай глухмені я нават забыўся прызначыць вам пакаёўку! - ён зноў нахіліўся да яе рукі, але Дарута прыціснула яе да сваіх грудзей і паднялася.
- Ды вось, мая сваячка, яна даглядала князёўну ў замку! Навошта яшчэ каго! - уклініўся Змога, выпіхваючы наперад Марфу, якая хавалася за ягонай спінай.
У гэты момант у дзверы кабінета асцярожна зазірнула сонная дзяўчына, якую толькі што паднялі з пасцелі графа.
Паляна, паціраючы вочы, нясмела наблізілася.
- Служы князёўне! - загадаў граф, пакідаючы без адказу прапанову Змогі. - Калі паскардзіцца, жывот пакладзеш. - прашыпеў ён у здзіўле-ныя вочы прыслужніцы, якая ніяк не магла даўмецца, што князёўнай пан мянуе нейкае скамечанае, незразумелае, стварэнне побач з ім..
Вымытая, расцертая пульхнымі далонькамі маладой жанчыны, Дарута дзівілася той лёгкасці, з якой прымала паслугі пакаёўкі. Апранутая на ноч у батыставую з атласнымі стужкамі і тонкімі карункамі кашулю, яна засынала на пуховай пасцелі з думкай, што ўсё гэта было раней у яе жыцці, хутчэй нават не ў жыцці, а яшчэ да яго, у тым святым раі, пра які вечарамі апавядала ёй Марухна.
"Не маці… князь…" - пачулася над вухам. Дарута ўсхапілася. Ёй неабходна быць у князя!
Але пасцель была такая ўтульная, а княжы замак сустрэў яе так не-прыветна.
"Заўтра… потым…" - прамармытала сабе Дарута, падаючы адначасова ў сон і ў ложак.
ЧАСТКА III
ВЭЛЮМ ПРЫШЛАСЦІ
1
Князь не клаўся спаць у гэтую ноч, спрабуючы сабраць з неспалучальныіх на першы погляд рэчаў хоць якую разумную карціну.
"Пагоня за Уцехай. Знікненне дзяўчыны, якая прыйшла ў замак з людзьмі Войцеха. Нож, падараваны яму Бэнгам, знойдзены на грудзях той дзяўчыны. Здань Дароціцы, якая нейкім чынам спажывала хлеб і яблыкі. Начныя злодзеі, якія, здавалася, нічога не ўкралі ў замку. Уцёкі Марфы з Заканчэнне. нейкім селянінам. Страта вернага лоўчага. Столькі падзей
Пачатак не назбіраецца і за цэлы год, як за гэтую ноч…" - падсумаваў князь. Карціна не жадала складацца, распаўзалася, што гнілое рыззё. Князь каторы раз спрабаваў зноў сабраць яе, калі ў замак прыйшла яшчэ адна неверагодная вестка: гэтай ноччу продкаў тутэйшы граф скраў у князя ягоную дачку - князёўну Даруту.
Уцеха, якая цяпер без дагляду Марфы зусім не адыходзіла ад князя, раптам паказала на партрэт Дароціцы і выразна вымавіла:
- Дарута.
Князь думаў, што яго пакіне розум. Ён абхапіў рукамі галаву, сціскаючы яе штомоцы. Дарута! Гэта тлумачыла ўсё. Карціна склалася. Князь усхапіўся з крэсла. Яму хацелася дзейнічаць, крычаць, нішчыць ворагаў, якія пасмелі другім разам адабраць у яго дачку. Цяпер ён адчайна верыў у тое, што дагэтуль нават баяўся дапускаць у свае думкі.
- Ты кажаш, Дарута? - перапытаў ён дзяўчыну.
Але Уцеха ўжо зноў упала ў сваё забыццё на яве, калі яна як бы ад-сутнічае ў гэты час, і не зразумець, што яна там думае, перажывае і ці думае, перажывае наогул. Погляд яе рабіўся як бы нетутэйшым, часам яна ўсміхалася пры гэтым, часам нешта мармытала або шчабятала, як птушка.
Князь апусціўся ў крэсла.
"Атрымліваецца, адна з маіх жанчын усё-ткі выжыла! Выжыла і нават знайшла сваё радавое гняздо, была зусім побач. А я не адчуў гэтага! Так мне і трэба! Верыў у гора сваё, а не ў міласэрнасць і літасць Божую!.." Князь раптоўна ўсвядоміў, што менавіта гэтага дамагаецца ад яго нячысты. Так салодка апусціцца туды, на самае дно адчаю, дзе нібыта калматыя водарасці, ахоплівае забыццё і ўсе буры нягоды праносяцца там, над галавой. Так соладка! А водарасці цягнуць свае космы, абвіваюць. І гэта ўжо не водарасці, а прысоскі, скрозь якія нячысты смокча ўсю сілу, без астачы, каб потым звесці яшчэ глыбей, яшчэ ніжэй дна - у сваё смуроднае падземнае гаспадарства…