Князь стараўся заняць сябе якой пільнай справай, каб жыць, як раней. І ён разумеў, што гэтак ужо не будзе ніколі. Ягонае жыццё, якім ён амаль гнёўся18, раптам зрабілася важным - і не толькі для самога. Не дарма ж Да-рута вярнулася ў сваё гняздо з клінком аднарога. Колькі ёй выпрабаванняў выпала на шляху дадому! Калі б пакінуў нож каля яе, можа быць, абараніла б сябе тут сама? Забраў, не думаючы пра тое, што яна не перадавала яму клінок, як належыць, як казаў Бэнг. Проста забраў сваю рэч, і ўсё. Ён нават не выканаў другую ўмову перадачы клінка - забяспечыць чалавека ўсім неабходным. А ён даверыў свой найдарожшы на зямлі скарб догляду зладзейкі… Да самага вечара, выконваючы ўсе свае абавязкі, князь перабіраў у думках усё, што адбылося, надарылася з ім апошнім часам. Ён шукаў свае памылкі. Каб выправіць тое, што адбылося, яму найперш важна не паўтарыць іх.
Княжыл ваяры не пакідалі замак, хоць амаль што ўсе старыл паплечнікі князя ўжо даўно абжыліся ў месце і нават абзавяліся сем’ямі. Кухары паспелі добра падсілкаваць іх, але прыцемкам у замчышчы дзе-нідзе зноў загарэліся вогнішчы, каля якіх па паходнай звычцы людзям хацелася па-сядзець, пагрэцца, падзяліцца ўспамінамі, думкамі, навінамі. Яны згадвалі былыя прыгоды, меркавалі пра бясконцую навалу на тутэйшую зямлю, у часе якой гэтая зямля корміць і сваіх, і чужых, паглынае кроў і сваіх, і чужых, хавае ў сваім чэраве і сваіх, і чужых. А сейбіты сеюць і сеюць зер-не і свае жыцці. А ваяры сеюць і сеюць смерць і сваю кроў. А жанчыны нараджаюць і нараджаюць новых сейбітаў і ваяроў… І навошта ўсё гэтае робіцца? Дзеля чаго? Здаровы звер палюе і забівае адзіна тады, калі галодны. Ці такія галодныя былі там, на іхняй зямлі, колішнія і цяперашнія ворагі? Ці, можа, што зрабілі тутэйшыя людзі ворагам сваім, што прыйшлі сюды помсціць? Што ж за звер жыве ў чалавеку? Ён прывык забіваць, каб выжыць і не жадае разумець, што выжыванне здаровай людской супольнасці даўно забяспечваюць мірныя сейбіты, пастухі, рыбакі. Чаму ж гэты звер зноў і зноў разяўляе пашчу, якая яшчэ не высахла ад папярэдняй крыві?.. Ваяры не маглі знайсці адказаў на свае пытанні. Добра, што гэтыя пытанні іх не займалі ў маладыя гады. Цяпер іх і адказы не цікавілі. Бог адкажа.
"Бог адкажа." - паўтарыў сабе Войцех, колькі часу ўжо слухаючы ва-яроў. Ягоныя людзі разышліся пад раніцу, хто ў лясны схоў, хто па сваіх хатах. Сам Войцех з Яцкам засталіся ў замчышчы на той выпадак, калі раптам зменяцца абставіны і можна будзе неадкладна дзейнічаць часткова па ранейшым плане, або неяк зусім інакш. Войцех не мог ужо сысці, пакінуць у безнадзейнасці Жданку і не звесці рахункі з графам. Час ад часу ягоныя кулакі сціскаліся да сутаргаў, і ад безвыходнасці яму хацелася сварыцца, дакараць князя ў нерашучасці. "Які план сарваўся! - жалкаваў ён. - Ці надарыцца яшчэ такая выгодная магчымасць разам знесці галаву гэтай навале? Эх, каб я тады ў палацы быў! Пад пахі Дарутку, ды дзёру! 3 ёй толькі непрытомнай і можна так справіцца. Падумаеш, непрытомная! - Войцех зноў прыгадаў Жданку. - Не! Не стаў бы рызыкаваць ёй. Вой, князь-князь… Проста пошасць нейкая на дзяўчат нашых! І што рабіць зараз з імі, з намі? І што мы можам тут зрабіць?.. - Войцех абмяк, кулакі ягоныя пакрысе расціснуліся. - Бог адкажа…" - прыгадаў ён выснову некага з ваяроў, кіруючыся ў замак праведаць сваю няшчасную нявесту.
Князь не спаў другую ноч запар. Мінулай ноччу ён так і не аддаў загад атакаваць маёнтак. Здзейсніць напад было немагчыма. Дарута заставалася непрытомнай, і лекары, якіх пад раніцу стала ўжо чацвёра, у тым ліку і лекар з маскоўскага войска, не дазволілі перавозіць яе ў такім стане. Самога князя запрасілі выйсці на падворак, дзе ў сёдлах ужо чакала ягоная світа, якой нехта загадзя паведаміў пра ад’езд. Граф абяцаў адразу адправіць пасыльнага, як толькі Дарута ачуняе. Вядома, што нельга было даваць веры тым абяцанкам, і заставалася адзіна спадзявацца на Зенку. Граф пакінуў яго ў сябе на службе.
Хутка развіднела. Першы сонечны промень заўсёды клаўся на партрэт Дароціцы, ад якога князь не мог адвесці позірк. Цяпер ён бачыў на ім дачку - жывую, але такую ж недасягальную, як і раней…
...Князь праклінаў сваю зорку, якая так нязграбна і жорстка вяла яго па жыцці. Арабскі гвяздар пры двары Жыгімонта ІІІ Вазы, куды дзядзька Затко адвёз юнага Баляслава вучыцца прыдворнаму этыкету, наваражыў яму гэтую зорку. Кроў і адзінота, страты і пакуты - усё гэта клалася на рэдкія ўсплёскі радасці, накана-ваныя лёсам, каб даць перапачыць, перавесці дых перад новымі выпрабаваннямі. Яшчэ гвяздар сказаў, што князь перажыве трох каралёў. Даўно за Жыгімонтам ІІІ Вазам узышоў на польскі трон ягоны сын Уладзіслаў IV Ваза і нават паспеў таксама пакінуць гэты свет. Князь шчыра шкадаваў, што неаглядная любоў караля-бацькі да каталіцтва не дала Уладзіславу выкарыстаць вялікі шанец, падараваны Богам, якога раздзіралі паміж сабой царква і касцёл. Уладзіслава, абранага на маскоўскі сталец, хаця і менавалі доўгі час маскоўскім гаспадаром, але пасля адной няўдалай спробы захапіць Маскву не было зроблена нічога, каб спраўдзіць гэты сталец за будучым каралём…