Выбрать главу

"На крайні выпадак - хаця б адна Літва…" - прыгадаўся ціхі, ласкавы голас.

1 Андарак - доўгая шырокая саматканая спадніца.

2 Прыцэўкі - запясці.

3 Рала - адгаліненне ствала дрэва, тоўсты сук.

4 Абрубель - строма, круты абрыў.

5 Панарад - калёсы.

6 Цягло - сродкі цягі ў сельскай гаспадарцы.

7 Царская слабада - у дадзеным выпадку маецца на ўвазе ваколіца горада, дзе размясцілася царскае войска.

8 Стацыя - феадальная павіннасць сялян і мяшчан ВКЛ на ўтрыманне вялікага князя і яго світы ў час выканання ім судова-адміністрацыйных функцый на месцах.

9 Мот - сетка, якая звычайна выкарыстоўваецца для адлову жывёлы

10 Баяры - у дадзеным выпадку маюцца на ўвазе сяляне-слугі, якія неслі вайсковыя абавязкі ў феадала.

11 Непахожыя людзі - феадальна-залежныя сяляне ў Вялікім княстве Літоўскім у 15-17 ст., якія, у адрозненне ад пахожых, былі пазбаўленыя права пераходзіць ад аднаго феадала да другога.

12 Ворап - разбой, рабаванне, гвалт.

13 Сыгнет - пярсцёнак-пячатка.

14 Аконам - кіраўнік панскай гаспадаркі.

15 Валечнасць - смеласць, доблесць, адвага.

16 Валка - бой, бітва.

17 Бачнасць - розум, мудрасць.

18 Гнёўся - гнясціся, адчуваць цяжар, быць у цяжар.

19 Клюка - падман, падступства, хітрасць.

20 Вотай - таемна.

21 Почаўнасць - пачуццёвасць.

22 Аказаць - прадставіць, выявіць