Выбрать главу

ПЫТАННЕ

Адкуль на сэрцайку трывога? І, дзе чарговы паварот? Я запытаю зноўку ў Бога, як жыць шчасліва мне штогод? Каб позірк, мой быў больш адкрыты, Каб сум зляцеў з маіх павек, Няхай ляцяць увысь малітвы і застануцца там навек!

МАТУЛІ

А кватэра стала сірацінай, Адзінота — сябар толькі мой… І была ты для мяне адзінай, Як надзея ранняя вясной. Прыляціш ка мне ты зноў на золку, Зазірнеш з пяшчотаю ў мой сон, Зіхаціць на небе, мая зорка, Раскрывае светлы парасон!

КАЛІ АЗІРНУСЯ

Прысвячаю брату Васілію, які трагічна загінуў
Калі ў натоўпе азірнуся, Калі ў вачах маіх смуга, Успомню зноўку я ў скрусе Усё тое, што цяпер няма. Успомню бэз, што каля хаты, Квітнее ў траўні дзесьці зноў! І клёнік стройны, і кудлаты, Вясёлы шэпт тугіх лістоў. І лаўку бачу каля плота,
Там чую голас малады… Крадзецца злодзеем самота, Прайшлі, прайшлі мае гады! Брыду ў натоўпе зноў шумлівым, І мару я аб цішыні, Сумую аб завулку мілым,
Аб сваёй Добрушскай зямлі!

ДАЙ МНЕ КРЫЛЫ!

Ты, надзея, дай мне крылы! Дай мне веру і любоў… Ды, каб краю – родны, мілы Быў, як ружачка, ізноў. Дай мне кропельку вадзіцы, Дай мне радасць, не тугу… Каб змагла я памаліцца За ўсё тое, што люблю. Дай мне сонейка ў вокны, І праменьчык залаты! Каб не лётаць у аблоках, Адшукаць свае шляхі. Каб бядзе мне не скарыцца, Не згубіцца ў мітусні… Каб зямельцы пакланіцца, Пажадаць: жыві, жыві!

РОЗДУМ

Бягуць хвіліны і жыццё Віруе, як крыніца… Здаецца, робім мы ўсё, Каб Богу памаліцца. Здаецца: вось яны шляхі, Але збіваем ногі! І лёс зусім наш не такі – Ёсць горыч і трывогі. Дый і жыццё наша не рай! І шмат яшчэ задумак… Але надзею – не губляй, Сярод гаротных думак.

ПАМІЛУЙ!

Сплыве, як дым, за небасхіл Усё, што так было балюча… О, Госпадзі! Дай розум, сіл, Каб напісаўся верш пявучы. Каб адышла мая бяда, Адны рубцы на целе, раны… Спявай, паэзіі, дуда, Зірну на свет замілавана.
15.06.2012.

ЗЯМЛЯЧЦЫ

ЛідзіАне (Лідзіі Возісавай)
Крыўдавала ты знарок, Апусціўшы вочы… Паэтычны твой радок, Нібы смех дзявочы! Усміхайся ты часцей, Хай знікаюць хмары, Будзе светлым лёс дзяцей, Сонечнымі мары. І зялёнае святло На шляху жыццёвым. Усё горкае – сышло, Стрэнеш дзень ты новы!

НАДЗЕЯ

Хай у вясны – халоднай, ранняй Няма зялёнага святла, Ды на цяпло ёсць спадзяванне, Хоць шэрань тут адна лягла. І рэдкі сонечны праменьчык Кране ля сэрцайка струну, Надзея ўспыхне, як агеньчык, Народзіць радасць, не тугу. Няхай туман каля абрыва Віецца белым матыльком, Зямля мая – будзе шчаслівай, І светлым будзе кожны дом!
7.05.2012.

ВОСЕНЬ

Увосень, як клін жураўліны Вяшчуе з нябёсаў журбу, Зіхцяць, бы касцёр, арабіны… Я гэту часіну люблю. Хай лета прайшло незваротна, І горыч душу паласне, А дзень будзе шэрым, самотным, Які растрывожыць мяне. Шукаць цеплыню я не стану, І лета гукаць не змагу, Здаецца, з густога туману Па жоўтай лістоце іду. Шукаю патрэбныя словы, Каб зноў азірнуцца назад, На клёнік высокі, барвовы, Які цалаваў лістапад.