Выбрать главу

ВЫСНОВА

Пражыць бы крышку без турбот, Без слёз, без болю, адзіноты… Чаму ж тады вось кожны год Плыве, як човен, час самотны, І дзе чарговы паварот? Калі ёсць родныя, сябры, Калі здароўе ёсць, шчэ й сілы, Працуй без стомы да зары, Бо толькі – родны край нам мілы,
І на зямлі дабро твары! І ведай толькі ты адно: Што жыць нам трэба светлай марай, І зазірне святло ў акно! Зласлівасць – будзе Божай карай, Пацягне цемра ўсіх на дно…

САМОТА

Я прыехала дадому… Толькі хаты ўжо няма! Па шляху іду старому, Да чужога ўжо сяла. Мой пасёлак знік і з карты, І было гэта даўно… Кожны з нас чагосьці варты, Снег прылёг вунь на чало. Але памяць зноў вяртае У той дзень, які патух! І душа зноў ажывае, Каля сажалкі. Вось тут…

ГОРЫЧ

Чырванела неба, як дзяўчына, Луг драмаў самотны ад расы. І вільготнаю была даліна, Нахілілі голаў каласы. Маладзік, загнуўшы свае рожкі, Весела над возерам скакаў... Веерам, раскінўшы дарожку Штосьці ён на плёсах адшукаў. Толькі тут няма даўно і следу, Зараслі сцяжыны, як мурог... І туды – я болей не паеду, Бо няма ні вёскі, ні дарог!

ШТО ЗГУБІЛА?

Ніне Шкляравай
Што згубіла ты сягоння? Што цікавае знайшла? Жартавала з ветрам вольным Зноў вярбіна ля двара. Абдымала зноў за плечы, Цалавала бараду… На спатканне, на сустрэчу, Кроплі выпалі дажджу. І вярбіна галасіла, Бо стрымацца не змагла! І якая гэта сіла Да вятрыскі прывяла?
24.04.11.

НЕ ПАКІДАЙ!

Не пакідай мяне, надзея, Не пакідай! Душа ніколі не старэе, Пра гэта знай! Не пакідай мяне, сяброўка, Не пакідай! Калі мне цяжка – тваё слоўка, Нібыта рай. Не пакідай, Анёл-ахоўнік, Не пакідай! Жыццё цяплом маё напоўні І зберагай.

БЫЛОЕ

Руіны Калізея… Загадка ці туга? Калісьці тут надзея Загінуць не змагла. Разбэшчаннасць і смутак Ішлі яны паміж, Любоўю і атрутай, Цярпліва неслі крыж. Шмат год тут адшумела, І парасло быллём… Вунь чайка зноў нясмела Махнула нам крылом.
18.06.2012.

БЯРОЗЦЫ

Мне зялёнаю касынкай Узмахнула ты здаля, Калі бегла я сцяжынкай, Ногі лашчыла ралля. Вунь шырокаю палоскай Зелянее родны гай, Да чужой іду я вёскі, У вачах маіх – адчай! Хоць надзей было багата, У душы – адна слата… Тут калісь стаяла хата, А цяпер – там пустата. Мне і сумна, і балюча, Дай жа, Божа, лепшых сіл! Бо прайшло ўсё немінуча, І сплыло за небасхіл.
19.06.2012.

КАЛЯ САЖАЛКІ

Зацягнула жоўтай раскай Зноўку сажалку маю… І схавала, як пад маскай, Усё тое, што люблю. Што тварыцца там, на донцы? Здагадайся, адшукай. Не купаецца там сонца, Толькі цемра і адчай. І з балючаю трывогай Азірнуся я вакол… Ні людзей тут, анікога, Адзін росны толькі дол.
7.07.2012.

ЗАБЫТАЯ ДАЧА

Пачарнелы дом, як сажа, Стаў забыты агарод… І ніхто цяпер не скажа, Што тут сеялі штогод. І ніхто не прыгадае Пра цяпло жаночых рук… Як маланка, пралятае, Кола радасці і мук. Пустацвету тут нямала, Шалясціць садок сцяной! Гаспадыня тут спявала, Быццам ластаўка вясной. Адляцеў той спеў далёка, На чужыя рубяжы. У нябёсах, дзесь высока,