Выбрать главу
* * *
Да маёй нагі прытуліўся сабака. Не спыняйся, дождж!
* * *
Шукаю ўначы на хвалях эфіру родную мову.
* * *
Ля кніжнай шафы разьбіраю паперы, раптам — верш Басё.
* * *
Ня маю ў жыцьці нічога, хіба ў сшытку некалькі вершаў.
* * *
Як цяжка знайсьці словы, і гэта мая родная мова.
* * *
Лапкамі елак свой пакой упрыгожыў, сьвяточны настрой.
* * *
Бяз сэнсу жыву, учора і так штодня. Холад раніцы.
* * *
Адчыніў дзьверы: варушыцца на сходах мой цень зламаны.
* * *
Замерзла ноччу вірлівая крынічка, белая нуда.
* * *
Доўгі, доўгі дзень. Сёньня мне ліст ад маці павінен прыйсьці.
* * *
Ад брата сёньня паштоўку прынесьлі мне. Чакаю вясну.
* * *
Узяў фуфайку, успомніў нябожчыка, дзеда Валодзю.
* * *
На першым сьнезе сьмецьце — кінула восень лісьце зь бярэзін.
* * *
Грукнулі дзьверы. Дзіцячая калыска. Халодны пад'езд.
* * *
Скокнуў верабей: толькі сьнегу камякі сыплюцца з галін.
* * *
Белая нуда. Толькі недзе пад сьнегам схавалася мыш.
* * *
Зімовы вечар. З запісною кніжкаю сяджу ў куточку.
* * *
Печку адчыніў: пасівелі вугалькі, попел варушу.
* * *
У качагарцы прытуліўся да печкі — прыемна, цёпла.
* * *
Сыпле дробны сьнег. Побач даўно ўжо няма блізкага сябра.
* * *
На сьнезе пісаў хоку сёньня — не дарма існую ў жыцьці.
* * *
Зімовы вечар. Між небам і зямлёю сьвятло мястэчка.
* * *
Зімовы вечар. Цыгарка праходжага і тая зьнікла.
* * *
Маці на кухні, пах смажанага сала — вайсковы ўспамін.
* * *
Трымаю ката, ціха сэрца тахкае, мяккае цяпло.
* * *
Прачнуўся ноччу. Па калідоры хаджу. Бясконцая ноч.
* * *
Казарма. Ліхтар. Чакаю мінулага. Цяжкі ўспамін.
* * *
Сьвяточная ноч, грукае ў шыбу маю толькі вятрыска.
* * *
Устаўшы рана, выпіў з хлебам гарбаты, палю цыгарку.
* * *
Між роснай травы дзьмухавей захістаўся. Халодны ранак.
* * *
У сонечны дзень нерухомае неба раньняй вясною.
* * *
Жорсткая трава. Яшчэ трымае холад зямля вясною.
* * *
Ледзь дакрануўся да дзьмухавея — адчуў — вецер над полем.
* * *
Зярністы пясок, ён не трымае доўга, нават лужыны.
* * *
На бярэзінах дробнае лісьце дрыжыць. Майскія сьвяты.
* * *
Доўга дзівіўся: рэшткі сьнегу на полі склалі малюнак…
* * *
Кавалкі неба хмарай разарваныя. Блакітны вецер.
* * *
Неба сьпявае? Ці за сонцам схаваўся маленькі жаўрук?
* * *