Выбрать главу

Ляпёшкавыя гербы плюхнуліся на лысіны і над плошчай выбухнуў рогат. Гнедкі рабілі разварот з захаду над інстытутам культуры для чарговай атакі. Іх віталі студэнцкія воклічы: “Гэта вам не інтэлігент Пушкін з адной тачкай гною ля ганка! Гэтыя шчодра проста на лысіны накладуць!”

І Кашчавая ўцяміла, што набліжаецца пагібель яе ўлюбёнца. Пачала ліхаманкава думаць, як свайго сынка выратаваць.

Усе ўбачылі, што Шклоўскі Ідал, узьляцеў над плошчай, працяў статак кароў і ўзняўся вышэй за кароў і аблокі. Сьмех аціх. Вокліч захопленных цудадзейным узьлётам злучыўся са зьдзіўленым мычаньнем і скалануў паветра так, што аблокі падскочылі, а каровы далі залп ляпёшак на камель і на ім з гною ўтварылася ідалава выява!

-- Вось гэта холдынг! -- Крычалі гледачы. – Вось табе «мастацтва і літаратура» адначасова! Не! Нават паэзія!

Сьмерць, пераскокваючы з воблака на воблака, патурыла стода на ўсход.

Даляцела да дзірцы ў зямной кулі пад Лёзна і закаркавала яе Шклоўскім Ідалам.

Як толькі аціхла рэха ад цмока зямной куляй Ідалавай сракі. Ідал сказаў словамі Першага Прэзыдэнта:

«Нас нельзя изолировать, мы Богом определены жить в центре Европы, и это право у нас сегодня никто не отнимет, нет такой силы!»

Сьмерць разлічыла, што скуты ў дзірцы гісторыі зямной куляй, Ідал не разваліцца не кавалкі.

Яна радасна заскакала вакол Лявона і Настачкі, пакручваючы азадкам:

-- Скончаны, Лявон, твой “Боскі час каханьня”.

Настачка ў роспачы ўсклікнула:

-- Што, што будзе, Лявон? Няўжо цябе забірае Сьмерць?

Лявон пяшчотна прыгарнуў каханую:

-- Басэтлю чароўную і Князёўны папараці моц, відаць, Бог даў толькі да таго часу, пакуль я з кланаваным Шклоўскім Ідалам і іх матухнай-цёткай у “Русскую рулетку” гуляў. Краіну ўдалося выратаваць, народ пазбавіць ад залішняй дурасьці і вар'яцтва. На тое была воля Бога. А сёньня, відаць, яна скончылася. І мушу я вярнуцца ў мінуўшчыну, -- у старажытную Беларусь.

-- А як жа я? Як нашае каханьне? Я ж без цябе не выжыву! Я ж толькі нарадзілася... толькі жыць па-сапраўднаму пачала! Ды і не сябе шкада...

Настачка ўся калацілася ад хваляваньня, і Лявон лашчыў яе, супакойваў. Настачка паклала рукі сабе на жывот і з сарамлівай усьмешкай, як бы не верачы сабе самой сказала:

-- А дзіця ўва мне ёсьць. Яно народзіцца!

-- Як?!—усклікнуў Лявон, -- Я ж цябе толькі ў віртуальным жыцьці кахаў!

-- Ды і я цябе гэты час толькі ў снах кахала… І больш ні з кім блізкай не была. Толькі

цябе і любіла, ды Бога маліла, каб табе жыцьцё захаваў, а нам дзіцё даў .

І напалохана спытала:

—Ты што, не хочаш, каб у нас было дзіця?!

-- Ды ў нас Боскі сын можа нарадзіцца?!—усклікнуў Лявон, гледзячы ў зьдзіўленыя вочы Настачкі. І тут жа ў кожнага пахаладзела ўнутры ад жудаснай думкі: “А калі, наадварот?”

Кашчавая кінулася да іх. У яе жудасным, бяздонным нутры сканцэнтравалася злосьць і нянавісьць усяго сьвету, што назапашвалася мільёны гадоў. З яе ашмёткамі спаўзла скукожаная штучная скура, пасыпалася апаленая нянавісьцю біямаса. Шкілет у чорнай накрыўцы апынуўся побач з закаханымі, у чэрапе палала і языкі полымя праз вачніцы і дзірку ад носа лізалі лоб. Сьмерць ускінула над Настачкай рукі-косткі, кінулася наперад. Здавалася, яшчэ імгненьне -- і Кашчавая раздзярэ прыгажуню на кавалкі і спаліць іх.

Але Сьмерць грукнулася аб нябачную сьцяну -- маланкі і грымоты страсянулі зямлю!

Дзяўчына стаяла, як стаяла!

Любоў пераўтварыла боскіх абранцаў!

Кашчавая не здавалася і полымям вачэй зыркнула на Лявона:

-- А што дачка твайго сябра Вайжбуна? Так і будзе ў Радзівілаўскім палоне? Ты ў будучыню зьбіраўся толькі на ноч, а раніцой мерыўся Вайжбунаўну вызваляць. Хутка сяброў забываеш і сябровак мяняеш…

Лявон жахнўся: “Сапраўды, у сваім доме ён стаў у басэтлю, каб за адну ноч згуляць у рускую рулетку. А колькі прайшло часу з таго вечара!? Безліч падзей! А можа то быў чароўны сон даўжынёй у адну ноч? Але ж тады сон яшчэ не скончыўся…

Лявон паглядзеў у каханыя вочы і сказаў сабе: “Лепей, каб гэты сон не канчаўся. А яшчэ лепей, каб гэта быў не сон”. Потым усьміхнуўся, зразумеўшы хітрыкі Кашчавай, і сказаў ёй: