Выбрать главу

Наша падлога асаблівая – чэрапы ад рэпрэсаваных. Яны да нутра беларускія душы апрацуюць.

У залу заехаў “Мерсэдэс” з дзіркай ад кулі ў дзьверцы. Яе прастрэльваў кожны наступны Прэзыдэнт пасля Першага, як абярог ад кілера.

Зь дзьверцы выйшаў Лепшы:

-- Нашым гасцям па галовах хадзіць не толька удобна, а дажэ душэвна лучшэ, чэм па паркету са сваіх в доску людзей. Нашы пачотные госці на чэрэпах больш остра ашчушчают сваё велічые.

Госьці, разглядваючы белыя чарапныя квадраты, стаялі на чорных чарапах. Калі ж ступілі на белыя, ва ўсіх забалела галава. Кашчавая засьмяялася, і рэха разьнесла яе каркаючы голас па ЧаСе:

-- Вашы галовы толькі на чорных не баляць. Бо гэта чэрапы забойц, гвалтаўнікоў, здраднікаў… А белые вас апраменьваюць маральнасьцю. Яна і выклікае боль.

У залу заехала велізарная іржавая жалязка з чырвонымі бакамі, з трубы якой валіў чорны дым. Жалязка плавіла і прасавала чэрапы, сплаўляючы іх у адзіную шырачэзную шэрую костку. Тармозячы, жалязка завіскатала па чарапах, на белых пакінула чорны сьлед, як асфальтавы каток і, зарыпеўшы, спынілася. Госьці заперхалі. Смурод паленай касьці пацягнуў Лявона на ваніты. Вечка адкінулася, шуганула ўгору полымя, і з яго вылез увесь чырвоны, як камень у лазні, Шклоўскі Ідал. Ён выплюнуў з рота каменчык і той з шыпеньнем прапаліў белы чэрап. Ідал моўчкі спытаў і ўсе пачулі яго думкі:

-- Навошта было класьці чэрапы?

-- Вы ж не можаце і дня прабыць, каб па чыіхсьці галовах не прайсьціся. -- Адказала Кашчавая і лінула на Шклоўскага Ідала з келіха, той пшыкнуў парай, а яна параіла:

-- Выпусьці пыху. Астынь, з гасьцямі павітайся.

Ідал запшыкаў і зарыкаў. Усе госьці месьціліся на чорных квадратах. Толькі каменны Шклоўскі Ідал спакойна хадзіў па белых і зьдзіўлена пазіраў на гасьцей, што, як шашкі, пераскоквалі з квадрата на квадрат.

Лукапшык, што таксама спакойна хадзіў па чэрапах, кпіў

-- Во чушка! Істукан каменны! Яму добра -- каменныя мазгі не баляць, а ў адзінай вертыкальнай зьвіліне толькі вецер сьвішча...

Ідал адпарыраваў:

-- Няхай лепей у галаве вецер сьвішча чым срака дрышча! Гы-гы-гы!

Лукапшык стаў на чэрапы і пацікавіўся:

-- А шэрыя чэрапы якога роду?

-- Тых, хто пісаў даносы.

-- А чыі чэрапы пасярэдзіне кожнага квадрата?

-- Гасьцей! – адказала Сьмерць, яны чарнейшыя…

-- А в “Угадай мелодзію!” будзем іграць? – Спытала ДуППа.

-- Так! Будзем наступаць на гасьцявы чэрап і чуць голас душы яго гаспадара. І трэба будзе ўгадаць яго імя.

У нас прынцып: “ніхто не забыты і нішто не забыта”. А інакш наша справа перарвецца!

У сканеры Лявон чытаў расказ прафесара В. Несцярэнкі:

“Я рассказывал Слюнькову, как оперативно в Киеве председатель Совмина Украины Ляшко отселял людей из грязных деревень. В ответ: “Что ты хвалишься. Я был на Политбюро, когда Ляшко целый час клянчил, просил о помощи. Его там били. А наш Ковалев вышел, за пять минут доложил – нас похвалили”. А на возражение о том, что нельзя ради похвалы подвергать опасности народ, я услышал: “Ты не понимаешь политического момента”

Пол Потава Душа зайздросьліва сказала:

-- Цывілізація! Еўрапейцы. Я да такога не дадумаўся! Мы проста білі рыдлёўкай па галаве, а Вы атамам!

У нас чэрапы толькі на паліцы складзіравалі… А можа апасьля гэтый ночы прададзіце нам чэрапную падлогу?

ДуППа мухаю завіхалася каля мерсэдэса, то ўлазячы праз дзірку ў дзьверцы, то высклізваючы зь яе. Пачуўшы Пол Пота, ДуППа не стрымалася:

-- “Это Дементей пусть скажет, готов ли он, построив этот комплекс после войны на крови и костях нашего народа, сегодня сдать его иностранному дядьке?..”

Пол-пот панурыўся.

А ДуППа далей:

-- Эка невідаль – пол с черепов. У нас на прахе покойніков агароды возделываюць! Людзі бульбу расцят… і цветочкі!

«В 50-х в Мозыре было ликвидировано католическое кладбище. Построили на костях Дом культуры «Строитель». Старики говорили, что часть памятников пошла на ступени для здания горкома партии и горисполкома. В 60-х разрушили еврейское кладбище – на этом месте сейчас школа и жилой дом. В 80-х на православном кладбище устроили спортивную площадку…Братские могилы солдат, погибших при освобождении Мозыря от нацистов, послужили фундаментом для установки футбольных ворот, волейбольных стоек и баскетбольных щитов. Часть кладбища горисполком отвел под огород».

Вот агароды вам можам прадаць… з чарнобыльскай зоны. Будезеце чэрапы сваіх атамамі біць. А нашы чэрапы не прадаюцца. Яны нам яшчэ многа валюты прынясуць ад турыстаў.