Выбрать главу
ПЕРАМОГА НАД УСІМІ КОНКУРСАМІ І ПРЫЗАМІ

Кашчавая падцягнула Ластаўку да сябе позіркам чорных вачніц і сказала:

-- Будзешь прынцэсай балю!

-- Мне галоўнае, каб стаць Лявонавай прынцэсай! -- адказала Ластаўка.

-- Драбяза -- твой Лявон! Сёння перад табой лепшыя мужчыны зямлі. Ты зможаш завалодаць іх душамі. – І падумала – Толькі Лявона пакінь.

Але бачыла Кашчавая, што Ластаўка толькі да Лявона цягнецца, позірк ад яго не адводзіць і жорстка загадала:

Ты мусіш пакахаць усіх дыктатараў. Не проста ўлегчыся пад кожнага, а іменна пакахаць усёй душой так, як Лявона кахаеш.

Тады атрымаеш бязьмежную ўладу над імі. Перад тваімі дочкамі адкрыюцца ўсе жыццёвыя шляхі. А ты атрымаеш бязьмежную волю.

Ластаўка моўчкі выслухала і, як бы разважаючы сама з сабой, спытала:

-- Трэба пайсьці на “добраахвотнае згвалтаваньне”?

Кашчавая пацвеліла:

-- Яно было тады, калі ты з мужам жыла і ў ложку пад яго клалася. Так большасьць жыве. Але з гасьцямі так не пройдзе. Як Лявона мусіш іх пакахаць, а калі не атрымаецца твае дочкі будуць за цябе расплочвацца ды з працэнтамі.

З гэтымі словамі Кашчавая пачала мяняцца. Нейкае ўнутранае свячэньне зыходзіла ад яе, і праз некалькі імгненьняў перад Ластаўкай паўстала жанчына асляпляльнай прыгажосьці. Ластаўка жахнулася. Госьці ахнулі.

А Кашчавая ўжо ўяўляла, як Лявон, ўбачыўшы Ластаўку, што змушана аддавацца ў Чарнобыльскай начы дыктатарам, забівае ў сваёй душы каханьне. Забівае, зьнішчае, вырывае з сэрца. А пасля гэтага да Лявона зьявіцца яна – Кашчавая - суперстар! І зьдзейсніцца яе мара – Лявон пакахае яе…

А Ластаўка, назіраючы за Кашчавай, зноў чула голас з Зорнага Чарнабыльніка:

"...Муж скоро вернулся со словами: На атомной какой-то пожар... мы жили в Припяти рядом с реактором. До сих пор перед глазами -- ярко-малиновое зарево, реактор как-то изнутри светился. Это был не обыкновенный пожар, а какое-то свечение. Красиво. Ничего подобного в кино не видела. Вечером люди высыпали на балконы, у кого не было, -- шли к друзьям, знакомым. У нас девятый этаж, прекрасная видимость. Выносили детей, поднимали на руках: "Посмотри! Запомни!" И это люди, которые на реакторе работали... Инженеры, рабочие... учителя физики... стояли в черной пыли... Разговаривали...Дышали...Любовались... Некоторые за десятки километров приезжали на машинах, велосипедах, чтобы посмотреть. Мы не знали, что смерть может быть такой красивой. Но я бы не сказала, что у нее отсутствовал запах. Не весенний и не осенний запах, а что-то совсем другое, и не запах земли... Першило в горле, в глазах -- слезы сами по себе".

Лепшы запрасіў гасьцей да стала. На стале стаялі бусьліныя гнёзды, зьвітыя з калючага дроту. У іх ляжалі бусьліныя яйкі.

Госьці паселі на лавы. Толькі адзін госьць – турак сеў на пяціметровую вежу з чэрапоў. Вежу даставілі з сербскага горада Ніш. Яе туркі склалі з чэрапоў забітых сербаў, як помнік перамогі, а сербы пакінулі вежу помнікам-напамінам пра няволю.

Паміж рэанімаванымі дыктатаравымі душамі на стале ляжалі кнігі з творамі пра ўладароў. Лявон прасачыў за Лепшым позіркам і адзначыў, як перасмыкнула яго твар, ад «Мастера и Маргариты», як страх апанаваў Лепшыя вочы, якія трапілі на Біблію…

Лукапшык ужо па некалькі разоў аглядваў твары гасьцей, шукаючы некага. Потым пайшоў вакол стала, адкрываючы вокладкі кніг і чытаючы прадмовы. А сабе пад нос мармытаў: “Дзе нашы Радзівілы? Няўжо нешта здарылася… ці нехта хоча схаваць ад мяне сакрэт валодання часам?”

Лявон жахнуўся, калі ўявіў, што сапраўдны Радзівіл вылезе з кніжкі і сядзе за стол. Але гэты выпадак Лявон прадугледзеў. Ён раней прайшоўся ўздоўж стала, разглядваючы вокладкі кніжак. Над кніжкамі, дзе магло быць узгадваньне пра Радзівілаў, незаўважна пырснуў аэразольны клей і ён трывала склеіў старонкі. Пасля гэтага Лявон усеўся за стол:

-- Я тут «Пане Каханку»!

Лукапшык узрадваўся Радзівілу як роднаму. Узяў у абдымкі, пацалаваў. І зноў, агледзеўшы сталы спахмурнеў:

-- А дзе астатнія?

Лявон раней падрыхтаваў адказ, дасьледаваўшы таямніцу Радзівілаўскіх саркафагаў:

-- У 1953 – м адразу пасля сьмерці Сталіна ў фарны касьцёл у Нясьвіж прыехалі спецыялісты па бальзамаваньню разам з агентамі спецслужб з Масквы. Яны ўскрылі саркафагі, каб узяць пробы зь целаў Радзівілаў. Хацелі ўдасканаліць рэчыва для захаваньня цела Сталіна…

-- Правыльна гаварыт. – прагучаў голас з шэрага расійскай дэлегацыі. Нясьпешна прыўзьняўся Сталін і працягваў Лявонаў расказ:

-- Яны вывезьлі ўсе целы і душы Радзівілаў у Маскву, стаўклі іх у парашок і на яго аснове зрабілі бальзаматар цела і душы. Вось мая душа… я тут, дзякуючы браткам беларусам.