Выбрать главу

— Не спадзявайся на гэта, — уздыхнула Маруся. — Калi чалавек маўчыць, значыць, яму ёсць чаго маўчаць. "Не бойся крыклiвага, а бойся маўклiвага", недарэмна так кажуць у народзе.

Маруся падышла да акна, адхiлiла фiранкi. Вечар апускаўся на горад. Сонца садзiлася ў хмары, вялiкiя, чырвона-барвовыя. Мацнеў вецер, тужлiва хiсталiся верхавiны дрэў…

Галя прытулiлася да Анатоля, але той адхiлiўся ад яе, шыкнуў, маўляў, не час для абдымкаў. "Калi ты хмуры мiзантроп альбо эгаiстычны бурчун, — падумала Маруся, — шлюб не выправiць цябе. Шлюб нiкога не зменьвае — ён толькi зрывае маскi…"

— Якi ў цябе сакрэт? — раззлавана глядзеў на Наташу Мiкола. — Навошта тэлефанавала? Прыпёрся, як дурань, у твой iнтэрнат, цяпер на мяне ўсе тут пяляцца!

— А ты не звяртай нi на каго ўвагi! — засмяялася Наташа i ўсунула яму ў рукi выварку з бялiзнай. — Нясi на кухню!

— Я табе не грузчык!

— Тады сакрэту не скажу! — загадкава ўсмiхнулася яна.

Мiкола паслухаўся. Калi вярнуўся з кухнi ў яе пакойчык, Наташа рыхтавала на стол. Побач, на ложку, сядзелi з цiкаўнымi тварамi яе сяброўкi.

— Агледзiны ўстроiла? — буркнуў Мiкола, але за стол сеў.

Сяброўкi прымасцiлiся ля яго. Ён падмiргнуў iм, калупнуў вiдэльцам сардэльку, адкусiў, пачаў умiнаць рыс з чырвонай падлiвай.

Наташа перамiгнулася з дзяўчатамi i пачала:

— Мiколачка, пайшлi з намi ў Дом мэблi! Трэба нешта купiць, а мы саромеемся. Мужчыне спрытней! На грошы i пайшлi!

— Вы што, прэзерватывы там купляць будзеце? — незадаволена падняўся з-за стала Мiкола. — Што там, у мэблевым, можа быць такое, чаго можна саромецца?

Дзяўчаты захiхiкалi i пацягнулi Мiколу на вулiцу.

…У салоне дзiцячай мэблi Наташа пашапталася з прадаўшчыцай, павiляла з таемнай усмешкай ля Мiколы i загадала яму iсцi ў касу выбiць чэк. Калi ён падышоў з чэкам да прадаўшчыцы, тая ветлiва падкацiла да яго дзiцячую каляску. Мiкола раздражнёна ўздыхнуў, моўчкi выкацiў каляску з салона i на вулiцы развiтаўся з дзяўчатамi, сказаўшы iм, што ў гэтым жарце няма нiчога смешнага.

Ля свайго iнтэрната сутыкнуўся з Аленкай.

— Заявiлася! — буркнуў сабе пад нос.

— Мiколачка, мне трэба табе сказаць нешта сур'ёзнае, — пачырванеўшы, мовiла Аленка.

— Што, табе таксама каляску купiць? — са злосцю кiнуў Мiкола.

— Мiколачка! — заззяла Аленка. — Як ты здагадаўся? Я такая шчаслiвая! Яна кiнулася яму на шыю. — Мне доктар сказаў, што нельга рабiць першы аборт, i вось ты не супраць нашага дзiцяцi… Дзякую! Я так кахаю цябе!

— Якiя кнiжныя словы! — узяўся за ручку дзвярэй Мiкола. — Яны не адгукаюцца ў маёй душы. Ну што мне рабiць, Аленка, каб пакахаць цябе, што?

— Давай пажэнiмся, а тады прывыкнеш, — папрасiла Аленка i дакранулася да ягонай рукi. — Можа, i каханне прыйдзе. Кажуць, калi ў сексе абаiм добра, то i ўсё будзе добра.

— А душа, Аленка? — узмалiўся Мiкола. — Зачараванне сексам пройдзе, а што рабiць душы потым, калi мы духоўна чужыя?..

— Навошта ж тады ты прыняў маё каханне?

— Я прыняў тваё цела, каб не загубiць адмовай у каханнi тваю душу.

— Ты ўжо яе загубiў! — заплакала Аленка.

— Мне трэба было цябе адхiлiць, так? — абняў ён дзяўчыну. — Каб адхiлiў, ты ўсё роўна пакутавала б. А цяпер хоць добры ўспамiн застанецца пра каханне. Не трэба табе цяпер дзiця, Аленка! — папрасiў Мiкола. — Удасканальвайся, рабi кар'еру. З тваiмi знешнiмi дадзенымi ты можаш дасягнуць многага, трэба толькi стаць трошкi камунiкабельнай, дзелавiтаю, смелаю. Ты — меланхолiк, саромеешся ў кампанii. А ведаеш, трэба проста ў кампанii звярнуць на сябе ўвагу, стаць у цэнтры ўвагi, паглядзiш, тады ўсё будзе добра i ўсё ў цябе атрымаецца. Ты наiўная, добрая, у цябе ёсць будучыня — ты станеш зоркаю. Паслухайся мяне, калi ласка!..

Мiкола закусiў вусны i моцна прыцiснуў дзяўчыну да сябе. Яна вырвалася i пабегла да аўтобуснага прыпынку.

— Ну, што ты стаiш самотная? — усмiхнулася чараўнiца Iлона. — Я твайго бацьку не адбiвала, сам прыйшоў да такога рашэння. Я марожанае заказала, зараз прынясуць, i «Фанты», любiш?

Iрэна згодна кiўнула i прысела за столiк.

— Я ведаю, што ён кахаў цябе, але пакiнуў, - з болем выгаварыла Iрэна.

— Пакiдаюць розных, а вяртаюцца да самых каханых, — удумлiва мовiла Iлона.

— Вiдаць, добрая была, што ад цябе пайшоў муж твой? — засмяялася Iрэна. Альбо выгнала?

— Настае дзень, калi быццам прачынаешся ад доўгага сну, — сур'ёзна мовiла Iлона, — i разумееш, што ляжыць ля цябе зусiм чужы чалавек. I робiцца страшна, што вось з гэтым чужым табе прыйдзецца жыць да старасцi…

— Iшла за роднага, а аказаўся чужым? — ухмыльнулася Iрэна.

— За незнаёмца iшла, — уздыхнула Iлона, — зусiм мала ведала яго, амаль дзве ночы.

— А бацьку майго ты за колькi начэй закахала ў сябе?

— Начэй у нас не было, — усмiхнулася Iлона. — Мы даўно ведалi адно аднаго, часта размаўлялi, на турзлётах былi — твая ж мацi грэбавала турзлётамi, паходамi, а дарэмна! А чалавек раскрываецца менавiта ў паходах, у сумесных вылазках на прыроду, а не ў сексе i не ў экскурсiях у суседнi кiнатэатр. Калi хочаш больш даведацца пра чалавека, зразумець, падыходзiць ён табе цi не, больш размаўляй з iм.

Iрэна ўздыхнула i даверлiва паспавядалася:

— Я таксама размаўляла i ў паходы хадзiла са сваiм сябрам. Заўважала, што ён жорсткi з бадзячымi катамi, сабакамi i ўсё хвалiцца, што ягоная аўчарка лепшая. Калi iшла цяжарная жанчына, ён крывiўся, што яму не падабаецца такая постаць, i казаў, што калi я буду цяжарная, то буду выглядаць лепш. Ён быў эстэт, любiў толькi прыгожае, i я разумела, што ён здрадзiць мне ў любую хвiлiну. Ён нерваваўся, калi я выпацкала ягоны iмпартны спартовы касцюм, i я зразумела, што ён сквапны i жорсткi. Але ў той час ужо прывыкла да яго i не магла пакiнуць яго першая. Да ўсяго ж ён мне падабаўся ў сексе. Калi б у мяне хапiла смеласцi ў той час парваць з iм, не было б той ганьбы, якую ён зрабiў мне. Яго звалi Янка. Я ненавiджу яго цяпер i сябе за сваё маладушша…

Iлона дакранулася да рукi Iрэны.

— Не крыўдуй на мяне, калi ласка, — цiха сказала яна. — Мяне таксама жыццё бiла, а цяпер я знайшла сябра, заступнiка, я знайшла роднасную душу. Калi ты выйдзеш замуж, пасталееш, то зразумееш мяне i свайго бацьку.

— Я iншы раз не разумею самую сябе, — паскардзiлася Iрэна. — Шукаю каханне i не знаходжу. Навокал адзiн мiраж. Няўжо мне прыйдзецца чакаць яго так доўга, як чакаў мой татка?

У вушах у Аленкi гучыць музыка, i срэбныя званочкi звiняць, рассыпаюцца па ўсiм пакоi. Яна ляжыць на руцэ ў Мiколы i марыць, што яны ўжо пажанiлiся. Аленка не можа заснуць — яна з асалодаю ўглядаецца ў начны змрок. Вось настольная лямпа, калi яе ўключыш — плывуць рыбкi, там унутры нешта круцiцца, i яны плывуць. На тумбачцы — магнiтафон, касета групы «Спэйс». Над ложкам кнiжная палiчка, мiкрасвет яе каханага: тое, чым ён жыве, захапляецца, аб чым марыць. Яна з асалодаю глядзiць на ягоны твар i ў душы спадзяецца, што ранкам ён скажа ёй: "Не iдзi сёння ў бальнiцу! Няхай будзе дзiця!" Вядома, скажа, заспакойвае сябе Аленка, i нiкуды яна не пойдзе, i народзiць яму дзiця… А потым, можа, i пажэняцца? Вось у адной дзяўчыны такое было: не браў, не браў, а як нарадзiла, то i ўзяў! У Аленкi ёсць шанц! Яна асцярожна ўстае з ложка, апранае Мiколаву кашулю. Зялёныя шторы такiя знаёмыя, родныя, цяпер яна бачыць iх не праз марознае шкло цi мокрае — ад дажджу, а з пакоя, як гаспадыня… Аленка адсоўвае iх. Мроiцца блакiтны водсвет ранiцы. Паабапал дарогi цвiтуць каштаны. Вось прайшоў першы трамвай. Запынiўся ля iнтэрната. З яго выйшла лёгкая, iмклiвая дзяўчына з пакетам у руцэ…

Аленка ўважлiва разглядвала значкi на блакiтным вымпеле: «Тэрскол», гарналыжная турбаза, альплагер «Улу-Тау», "Домбай"… Мiкола шмат дзе пабываў, i яна, Аленка, таксама там пабывае, каб стаць блiжэй да яго. Яна ўжо ходзiць у бiблiятэку, самаўдасканальваецца, каб яму з ёй было аб чым паразмаўляць. Запiсалася на курсы кройкi i шыцця адзення, модна апранаецца…

— Ай, каго там чэрцi прынеслi? — незадаволена падняўся з ложка Мiкола, пачуўшы стук у дзверы. — Схавайся за штору! — загадаў Аленцы i пайшоў адчыняць.