Выбрать главу

Не паспеўшы разгледзець, што стала з Лі-Лі, я прачнуўся — тварам у мокрую падушку. На маёй шыі — упоперак — ляжаў і павіскваў Дартаньян. Ён паскавытваў, мусібыць, з таго, што я плакаў у сне...

Сцягнуўшы з шыі і спіхнуўшы з ложка Дартаньяна, я пачаў мацаць цемнату, шукаць побач с сабой Лі-Лі і, не знайшоўшы, зноў праваліўся ў той жа сон: Лі-Лі, з усіх сіл чапляючыся рукамі, нагамі, зубамі, караскалася па борстках на чаравік, бо толькі ён быў на балоце апорай, адно ў ім яна магла ўратавацца. Сам я ўжо быў невядома чым, балотам, балотным пухіром, той пустатой, што ў пухіры, і ніяк не мог Лі-Лі дапамагчы. Яна дабралася нарэшце па борстках да першай дзірачкі і праслізнула праз яе ў чаравік, які хоць і набраўся гразі, але ўсё ж не быў балотам, і ў ім — з ростам Лі-Лі, з яе доўгімі нагамі — можна было стаяць: гразь была Лі-Лі па грудзі. Я быў часткаю і неабсяжнага балота, і гразі ў чаравіку, Лі-Лі рухалася ўва мне, прыпадымалася на цырлацкі, шукаючы месца, дзе вышэй, а велікан падняў чаравік, каб выліць гразь, за хмары яго падняў, дзе бліскаў месяц і свяцілі зоры, і ў зорна-месячным святле велікан, нахіліўшыся над чаравікам, разгледзеў Лі-Лі. Ён прылыбіўся неяк па-кацінаму, залез адной рукой у кішэнь плачша і дастаў жменю веліканчыкаў — абсалютна падобных да яго. Велікан высыпаў іх з далоні ў чаравік, у гразь, у мяне — і яны накінуліся на Лі-Лі... У гразі, ува мне яны садралі з Лі-Лі ўсё, што на ёй было, адзін ззаду — ува мне! — з размаху ў вайшоў Лі-Лі ў анус, другі — спераду ў вульву, трэці, павісшы на руках пад языком чаравіка, увагнаў пэніс, з якога сцякала балота, Лі-Лі ў рот, з іх членаў адначасова — у анус Лі-Лі, у вагіну і ў рот — лінулася чорная, як гразь, сперма, якая і была гразёй, была мной — веліканчыкі ўбіралі мяне, усмоктвалі ў свае анусы, як у клізмы, і выплёхвалі з членаў, нібы пампавалі... На змену першым тром кінуліся наступных трое, паўтарыўшы тое самае, пасля яшчэ трое і трое яшчэ... Лі-Лі напаўнялася гразёй, чарнела і распухала, а я нічога не мог зрабіць, бо, змешаны з дзярмом і мачой веліканчыкаў, сам быў гразёй, быў тым, ад чаго Лі-Лі чарнела і распухала. Веліканчыкі ўвіхаліся, гразі ў чаравіку менела і менела, а ў Лі-Лі яе ўсё болела, велікан загадаў веліканчыкам усю гразь сустветную перапамваць у Лі-Лі, якая так раздзьмулася, што сама ўжо запаўняла ці не ўвесь чаравік — і раптам яна лопнула ў жываце, з ягога не гразь лінулася, а пасыпаліся веліканчыкі... Дзесяткі, сотні, тысячы веліканчыкаў... Яны сыпаліся і сыпаліся, тупалі па мне, мясілі ў рэштах гразі, Лі-Лі ў жаху глядзела на свой разадраны жывот, асядала, падала, сцілкай клалася ў чаравіку, а веліканчыкі, толькі-толькі з жывата яе высыпаўшыся, тут жа яе гвалцілі. Вульвы, анусу, роту Лі-Лі ім ужо не хапала, яны ўторквалі члены ў вушы ёй, у ноздры, сунулі ў разадраны жывот, кашмар быў невыносны — я прачнуўся з крыкам, якім бы ўскрычала ў адчаі багна, калі б ведала адчай і ўмела крычаць:

— Лі-Лі!..

Велікан адхіснуўся, хаваючыся ў чорны плашч, па ўсіх кутах кватэры, дзе пахла смерцю, разбегліся ў цямрэчу веліканчыкі... Дартаньян тупаў па мне, укладваючыся, і накінуўся на мой крык — угрызся ў сцягно. Ён ужо ў другі раз у тым жа месцы раздзіраў мне сцягно, грызучы батон на роліках... Для аднаго сабачага жыцця гэта занадта. Калі б ён быў маім сабакам, я б яму галаву грызучую скруціў...