Выбрать главу

вернуться

18

Summa summarum (лац.) — «вынік вынікаў», г. зн. у канчатковым выніку — Polochanin72

вернуться

19

Як бачым з гісторыі, нацыянальная ці — карэктнай будзе казаць — этнічная свядомасць насельніцтва ВКЛ у XVIII ст., падчас адзінаўладнага дамінавання і панавання пальшчызны сярод актыўнай часткі грамадства, рэзка прытупілася, прычым настолькі, што ў XIX ст., калі расійскі імператар захацеў «вярнуць» «адзінакроўных» братоў у лона «велікарускай» культуры, распачаўшы працэсы арганічнага інтэгравання нашага краю ў Расію пры элімінацыі іншых уплываў, будучыя беларусы не прабудзіліся як аўтэнтычная нацыя, нягледзячы на агульнаеўрапейскую «вясну народаў». І наадварот, калі ў перыяд Першай сусветнай вайны на Беларусь сталі прэтэндаваць і з захаду, і з усходу (у значна меншай ступені з поўначы і поўдня — адпаведна Літва і Украіна), мы назіраем рэзкую каталізацыю эвалюцыі нацыянальнай свядомасці і — як вынік — актывізацыю беларускага нацыянальнага руху. Адсюль выснова: аднабаковы татальны ўплыў, а не біпалярнае ўздзеянне, вядзе да субтылізацыі этнатоеснасці насельніцтва Беларусі з перспектывай поўнай асіміляцыі нацыі. Дарэчы, думка ў прынцыпе не новая для гістарыяграфіі: польскі гісторык Рышард Радзік заўважае неспрыяльнае для фарміравання беларускай нацыі знаходжанне ўсёй тэрыторыі Беларусі ў расійскай дзяржаве, бо — у адрозненне ад украінцаў (частка якіх знаходзілася ў Галіцыі) ды літоўцаў (частка якіх знаходзілася ва Усходняй Прусіі) — яны не мелі свайго П'емонту і «не маглі выкарыстаць сутыкненне аднаго захопніка з другім».

вернуться

20

Curriculum vitae (лац.) — жыццёвы шлях; жыццяпіс — Polochanin72

вернуться

21

Хоць, канечне, сітуацыя магла павярнуцца і ў бок непапраўнай трагедыі: нацыянальныя дзеячы Беларусі, пачынаючы яшчэ з 1919 г., калі ўзнікла пагроза падзелу краіны паміж Польшчай і Расіяй, справядліва баяліся асіміляцыі абедзвюх частак, бо ніводная з іх не магла стаць суб'ектам федэрацыі з тымі дзяржавамі.

вернуться

22

Гэтую сітуацыю ў падобным жа ключы па-філасофску асэнсоўвае і сучасны беларускі мысляр І. Бабкоў, што дае нам падставы чарговы раз пераканацца ў слушнасці такой думкі. А яшчэ трохі пазней (напісання гэтых радкоў) аналагічныя рэфлексіі знайшліся і ў Ю. Туронка: «Трэба ж было нешта рабіць з шасьціпавятовай Меншчынай, якая, дзякуючы палякам, засталася на савецкім баку».