24
Дарэчы, чаму тыя працэсы далучэння беларускіх этнічных тэрыторый да Беларускай Рэспублікі называюцца (пра)савецкімі гісторыкамі ўзбуйненнем? Быццам далучаліся да Беларусі нейкія «левыя» тэрыторыі, а не тыя, з якіх Беларусь як краіна (не блытаць з дзяржавай) складаецца.
25
Напачатку Савецкая Беларусь займала плошчу ў 52,4 тысячы км2. Прадстаўнікі БНР ацэньвалі беларускія тэрыторыі, якія апынуліся пад акупацыяй бальшавіцкай Расіі, у больш за 206 тысяч км2. У 1939 г. напярэдадні вераснёўскіх падзей БССР ахоплівала 125, 9 тысяч км2.
26
Цікава, што геапалітычны тэрмін «Заходняя Беларусь» яшчэ трохі раней фігураваў сярод назваў (з польскага боку) адносна Віленшчыны, адарванай у 1921 г. ад суверэннай Літвы і неўзабаве далучанай да Польскай Рэспублікі, аднак насуперак незадаволеным беларускім дзеячам ён быў уласнаручна выкраслены Й. Пілсудскім; у гісторыі той рэгіён застаўся пад назвай, экспромтам прыдуманай Й. Пілсудскім у дарозе на перамовы з літоўскім бокам, — «Litwa Srodkowa» (Сярэдняя Літва).
27
Польскія гісторыкі не маюць рацыі, кажучы, што тая назва ўсталявалася пасля заснавання Кампартыі Заходняй Беларусі (і па сённяшні дзень многія думаюць, што назва «Заходняя Беларусь» узнікла ў 1923 г). Дый беларуская акадэмічная гістарыяграфія наконт гэтага пытання таксама ў гэтай праблеме далёка не ўся абазнаная, пра што сведчыць прыклад У. Ладысева, які складанне паняцця адносіць да пачатку 1920-х гг., ці І. Цітовіча з яго ж кіраўніком М. Сташкевічам. Праўда, трэба прызнаць, што менавіта з утварэннем КПЗБ гэтая назва стала выкарыстоўвацца часцей і сярод незалежнікаў, што можна прасачыць, напрыклад, па архівах БНР. На такім польска-беларускім гістарыяграфічным фоне выгадна вылучаецца адна з апошніх аддадзеных у друк самім аўтарам публікацый У. Міхнюка. Ён аргументавана ўказвае, што назоў «Заходняя Беларусь» выкарыстоўваўся ўжо ў 1918–1919 гг. Увогуле ж, відаць, было б слушным шукаць выкарыстанне гэтага геапалітоніма пачынаючы з усталявання расійска-германскай лініі фронту ў 1915 г., якая падзяліла Беларусь з поўначы на поўдзень.
28