Выбрать главу

вернуться

3

Паводле сакрэтнага рашэння польскага ўрада ад 8 сакавіка 1920 г., максімальнымі патрабаваннямі былі межы 1772 г., мінімальнымі — «лінія бяспекі»… Яна павінна была прайсці недзе паміж лініяй фронту і мяжой 1772 г. Відавочна, насамрэч палякі падстаў на такія прэтэнзіі не мелі, бо Рэч Паспалітая з'яўлялася канфедэрацыяй ВКЛ і Кароны Польскай, хоць і з дамінаваннем апошняй.

вернуться

4

De iure (лац.) — юрыдычна, згодна з правам — Polochanin72

вернуться

5

Status quo (лац.) — (літар.: становішча, у якім...) стан міжнароднага становішча, што склаўся на які-небудзь момант — Polochanin72

вернуться

6

Была і такая задума. У 1915 г. пасля нямецкай акупацыі заходняй часткі Беларусі дзеячы беларускіх, літоўскіх, польскіх і яўрэйскіх палітычных арганізацый стварылі нават Канфедэрацыю ВКЛ. Аднак зачын меў як праблемы ўнутранага характару, так і неспрыяльныя ўмовы міжнароднага кантэксту. Таму ідэя згасла, не разгарэўшыся. Ужо на наступны год адзін з прадстаўнікоў ідэі Канфедэрацыі ВКЛ В. Ластоўскі ачольвае «Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі», у праграмных дакументах якой вылучаецца ідэя стварэння незалежнай беларускай дзяржавы, якая ахапіла б усю этнічную тэрыторыю беларусаў.