Выбрать главу

вернуться

38

Фрустрацыя (ад лац. frustratio - падман, засмучэнне, разбурэнне планаў) – гэты негатыўны стан чалавека, які ўзнікае ў выпадку, калі раптам бурацца планы ці няма магчымасці дасягнуць чаканага вынкіу — Polochanin72

вернуться

39

Дарэчы, як не дзіўна, гэтаму паспрыяла і пазіцыя Англіі ды Францыі — тагачасных саюзнікаў Польшчы — стасоўна ўключэння нядаўніх усходніх правінцый міжваеннай Польскай Рэспублікі ў склад СССР, што разглядалася Лонданам дастаткова спакойна і нават зычліва, без якіх-кольвек прэтэнзій да Масквы. Дый сучасныя польскія даследчыкі сярод чыннікаў падзелу версальскай Польскай Рэспублікі схільны бачыць у тым ліку і англійска-французскі фактар. Гэта лоўка сёння выкарыстоўваецца ў сваіх велікарасійскіх інтарэсах некаторымі расійскімі гісторыкамі, якія кажуць: «Сами британские политики того времени полагали действия СССР по восстановлению дореволюционной территории абсолютно правомерными: лорд Галифакс, министр иностранных дел, выступая в палате лордов, так представил советско-германский договор и действия СССР: «Будет справедливым напомнить две вещи: во-первых, советское правительство никогда не предприняло бы такие действия, если бы германское правительство не начало и не показало пример, вторгнувшись в Польшу без объявления войны (але ж перад тым быў пакт Молатава-Рыбентропа з яго сакрэтным пратаколам! — А. Т.)) во-вторых, следует напомнить, что действия советского правительства заключались в перенесении границы по существу до той линии, которая была рекомендована во время Версальской конференции лордом Керзоном… 10 октября 1939 г. такую же оценку дал У. Черчилль» (а хто ж дапамагаў Польшчы ў 1919–1920 гг. у барацьбе супраць Савецкай Расіі, як не Англія? — А. Т.) Больш таго, Лондан, пэўна, баючыся большага збліжэння Берліна і Масквы, прапаноўваў апошняй супрацоўніцтва, абяцаючы ўзамен фактычнае прызнанне як мінімум да канца вайны занятых Саветамі тэрыторый. Зразумела, Крамлю патрэбна было знясіленне ваюючых бакоў, кожны з якіх быў зацікаўлены ў альянсе з ім; а лепшым фактычным прызнаннем занятых Чырвонай Арміяй тэрыторый стала першапачатковая рэакцыя Лондана на падзеі верасня 1939 г.