Выбрать главу

вернуться

47

З прыходам бальшавікоў у Вільню 19 верасня 1939 г. у горадзе распачаліся дакладна тыя ж працэсы, звязаныя са зменай улады, што і па ўсёй занятай тады імі заходнебеларускай тэрыторыі. За час прабывання ў Вільні (да 27 ці 28 кастрычніка 1939 г.) новая ўлада «зактуалізавала тут па-свойму беларускае жыццё», напрыклад, сталі выдавацца дзве беларускія газеты — «Віленская праўда» і «Свабодная Беларусь», пра што, дарэчы, з аднаўленнем сваёй улады на гэтых землях у 1940 і 1944 гг. Саветы «забылі». «Віленская праўда», як і цэнтральныя газеты Беларусі, была напоўнена прапагандысцкімі тэкстамі пра гістарычныя правы беларускага народа на Вільню і Віленшчыну. У ёй гучалі эйфарычныя прасавецкія інтанацыі, цалкам тоесныя іншым газетам, створаным савецкай уладай на далучаных землях («Будзем жыць у брацкай сям'і народаў СССР» — назва артыкула на першай старонцы першага нумара газеты). Паводле старонак таго выдання, віленчукі збіраліся «разам з усімі людзьмі працы на Беларусі, пад сонцам Сталінскай Канстытуцыі будаваць новае шчаслівае жыццё». Адна з цэнтральных савецкіх газет «Известия» яшчэ нават 10 кастрычніка 1939 г. надрукавала прапагандысцкі фотаздымак прасавецкага мітынгу ў Вільні, а ўжо ў наступным нумары за 11 кастрычніка паведамлялася пра перадачу горада Літве. Хаця яшчэ 19 верасня на пытанне літоўскага пасла пра перадачу Літве Вільні В. Молатаў адказаў, што не бачыць перашкод, а кропкай адліку саміх непасрэдных перамоў на гэты конт можна лічыць 29 верасня (г. зн. дакладна на наступны дзень пасля заключэння 28 верасня 1939 г. паміж СССР і Германіяй чарговага дагавора аб дружбе і мяжы, які прадугледжваў новую лінію размежавання на польскай тэрыторыі і сферы ўплыву адносна літоўскай пакуль тады яшчэ суверэннай дзяржавы. Ні кіраўніцтва БССР, ні тым больш часовыя органы ўлады на новазанятых беларускіх тэрыторыях не падазравалі, які сцэнар для Вільні і Віленшчыны рыхтавала Масква. Больш таго, на агульным з'ездзе беларускай грамадскасці, які адбыўся 24 верасня ў беларускай гімназіі з удзелам высокіх прадстаўнікоў савецкіх часовых органаў улады, адзін з іх — камандарм Іван Клімаў — нават выразіў перакананне, што Вільня застанецца належаць Беларусі, а яшчэ ў адной размове паведаміў, што ён атрымаў адпаведныя паўнамоцтвы на абвяшчэнне Вільні сталіцай Заходняй Беларусі. У канцы верасня 1939 г. з'явілася інфармацыя пра перанос сталіцы Беларусі з Мінска ў Вільню, і яна не была беспадстаўнай, бо кіраўніцтва БССР само было пераканана ў тым, што гэты горад будзе ў складзе Беларусі.